Читаем Тутэйшыя полностью

М і к і т а. Усё роўна, меджду протчым, і не усё роуна. Беларускае асэсарства, апрача усякіх іншых плюсау, мае у сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік — гэта тое, што і па-беларуску, як я пераканауся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія ру-ска-ісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і са-мадзяржаунасці Расійскай, меджду протчым, Імпэрыі.

Я н к а. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму руска-ісцінаму рэгістратарству саб'е рогі.

М і к і т а. Я асцярожны, надта асцярожны, і за мяне, сябра беларус, не турбуйцеся. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, у вас не засталося польскіх марак? Дайце мне — я збегаю чаго-небудзь куплю, бо пры новай сытуацыі і гэтыя грошы нічога варты не будуць.

Г а н у л я. (даючы грошы). Купі, сынок, купі, толькі, можа, чаго з яды знойдзеш. Адно — ідзі асцярожна, каб цябе у палон не схапілі або сам у якую нячыстую гісто-рыю не упутауся.

М і к і т а. (хаваючы грошы у галіфэ і выходзячы). Меджду протчым, я не з такіх, мамаша, каб упутацца. (Да Янкі і Аленкі.) 3 вамі яшчэ пабачуся — вярнуся хутка. (Выходзіць.)

З'ява III


Гануля, Янка, Аленка.


Г а н у л я. Ох, неспакойная натура ён у мяне! Кажа— не ўпутаюся, а ўчора ў такую кашу ўлез, ажио сорам казаць.

А л е н к а. А што такое?

Г а н у л я. Ды як жа! Пайшоў паглядзець на Заха-раўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы и спальні. Вось адзін пан, — яго, здаецца, начальник, — урэпіўся за Мікітку і загадаў яму цягаць чужыя рэчы ў свой панскі пакой у нейкай гасцініцы, дык бедны Мікітка як не падарваўся, цягаючы футры ды спадніцы. Добра ж, калі хто са знаёмых не бачыў, а йначай пойдзе чутка, што і мой сын у грабежнікі ўпісаўся — а яшчэ чыноўнік, скажуць!

Я н к а. Ці ж ён і цяпер быў чыноўнікам? Гануля. А так! Служыў у камісарыяце паліцыі нейкім там разношчыкам; нейкія «пшэпусткі» іхнія ды іншыя дакумэнты разносіў.

Я н к а. Не высокае было яго чыноўніцтва, як гэтак.

Г а н у л я. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, не давучыўся, і вый-шла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!

Я н к а. Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым. Але выбачайце, цётачка! Пара нам і дамоў. Бывайце здаровы і шчаслівы!

Г а н у л я. (адвітваючыся). Дзе там тое шчасце пры маёй старасці?

А л е н к а. Як вам, цётачка, будзе надта маркотна, прыязджайце да нас на вёску, там сонца весялей свеціць, і людзі там лепшыя.

Г а н у л я. Добра, дзеткі, прыеду да вас на вяселле.


Янка і Аленка выходзяць і спатыкаюць на парозе ў напаўбасяцкім абарваным адзенні Даму і Спраўніка, з якімі раскланьваюцца.

З'ява IV


Гануля, Дама, Спраўнік.


Д а м а. (вітаючыся з Гануляй). Ах, мадам, да чато мы дажыліся?!

С п р а ў н і к. Да чаго дажыліся?!

Г а н у л я. Так! Не важна, паночкі, як бачу, дажыліся: зусім скромна выглядаеце ў гэтым бядацкім адзенні.

Д а м а іС п р а ў н і к. Занадта скромна!

Г а н у л я. Што ж гэта вам так прыйшлося абяднець?

Д а м а. Ды не абяднець, мадам! Гэта мы так сабе… з прычыны перамены політычнай сытуацыі.

С п р а ў н і к. Усе былое вялічча прыйшлося загнаць у казіны рог і дапасоўвацца да новага часу і новых людзей.

Г а н у л я. А я думала… што ж гэта я думала? Ага, што вы паехалі з тымі, як і з немцам!.

С п р а ў н і к. Пшэпустак усім не хапіла.

Д а м а. А я мела пшэпустку, але на адвітальным рауце неяк згубіла.

Г а н у л я. I прыйшлося вам застацца!

Д а м а і С п р а ў н і к. Прыйшлося застацца.

Г а н у л я. Бедныя ж вы! Мой Мікіта таксама застаўся. А той пан, што быў з вамі,— паехаў?

C п р а ў н і к. Яму хапіла пшэпусткі.

Д а м а. Ён не згубіў яе.

Г а н у л я. Паехаў, а вас пакінуў — не па-кампанейску ен зрабіў.

С п р а ў н і к. Але я надта не бядую. Кажуць, сам Брусілаў ідзе побач з нашымі новымі гаспадарамі, дык не павінен жа ён папусціць у крыўду такіх вэтэранаў старой гвардыі, як я.

Д а м а. А я маю усе даныя на дармовую соцыяльную апеку. Апрача таго, бацюшка, які з намі ў вас гасціў, абяцаў, калі што якое мяне прыцісне, дык зробіць протэкцыю ў Прэображэнскі жаночы манастыр.

Г а н у л я. Значыцца, бацюшка таксама не выехаў?

Д а м а. Не, не выехаў.

С п р а ў н і к. Толькі што пайшоў адбіраць у белару-саў ключы ад Юбілейнага дому.

Г а н у л я. I чаго бацюшка палез у гэтую палітыку? Пільнаваў бы лепей ключоў ад архірэйскага дому.


Уваходзіць Мікіта — босы і без курткі, у руках кошык з пляшкамі і два рэвальверы.

З'ява V


Гануля, Дама, Спраўнік, Мікіта.


Г а н у л я. А мой жа ты сыночак! Хто ж цябе гэта абалваніў?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы