Читаем Тутэйшыя полностью

Д а м а. (прыглядаючыся праэ лёрнэтку на Мікіту). У вас, мусье рэгістратар, фасон касцюму, як і ў мяне з Іх родзіем, — а ля-ба-сяк.

М і к і т а. (стаўляючы кошык з пакупкамі і кладучы на стале рэвальверы, вітаючыся з гасцьмі). Меджду протчым, мадам-сіньёра, цалую ручкі! Іх родзію чэсць! Але, пардон, мадамы і мусьі! Выбачайце за мой нештодзенны выгляд. Мяне толькі што спаткала ў дарозе смешная прыгода. Калі бег я па гэтыя, меджду протчым, пакупкі, на Зыбіцкай вуліцы спаткалі мяне два, мабыць, апошнія ўцякаючыя паны, папрасілі мяне пастаяць, самі знялі куртачку, сказаўшы, што гэта з іхняга сукна, потым папрасілі пасядзець і таксама самі знялі боты, сказаўшы, што гэта з іхняй скуры.

Д а м а. А далей?

М і к і т а. А далей таксама хацелі тое-сёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.

Д а м а. Ах, якія ж усё-такі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.

С п р а ў н і к. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.

Г а н у л я. А грошы не адабралі?

M i к і т а. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!

Г а н у л я. (зірнуўшы ў кошык). А матачкі ж мае! Гэта ж гарэлка!..

М і к і т а. Але, меджду протчым, мамаша, — гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна І дора-га каштуе.

Г а н у л я. (паказваючы на рэвальверы). А гэты качарэжкі на якое безгалоўе?

М і к і т а. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адзін мой знаё-мы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.

Г а н у л я. Гарэлка… пісталеты… зусім не сэзонны тавар у гэты час.

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, пакіньце тэту справу на маю галаву, глядзеце вось лепей, ці не снуе хто няпэўны каля вакон. (Вымае з кошыка, то стаўляе назад бутэлькі.)

Г а н у л я. (углядаючыся у вакно, пасля паузы). Здаецца, ужо пачынаецца.

М і к і т а. (устрывожаны). Што пачынаецца?

Г а н у л я. Чагосьці прэцца сюды мамзэль Наста.

М і к і т а. Так бы адразу, меджду протчым, і сказалі, а то толькі пужаеце…


Убягае, засопшыся, Наста.

З'ява VI


Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік, Наста.


Н а с т а. (вітаючыся). Дзень добры! Дзень добры! Як маецеся? Смутную вам прыношу навіну. 3 пэўных крыніц я напэўна даведалася, што йдуць да вас трэсці.

М і к і т а. Што вы кажаце, мамзэль Наста: трэсці?

Г а н у л я. Во няшчасце на нашу хату.

М і к і т а і Г а н у л я. (разам). Што рабіць? Што тут рабіць? Райце, мамзэль Наста!

Н а с т а. Вывешвайце хутчэй праз вакно чырвоны сцяг. У падобных несамавітых сытуацыях такое вывешванне часам памагае. Хутчэй вывешвайце! А я пабягу. Мушу яшчэ дапасці там-сям — у пэўныя крыніцы. (Выйшла.)


Мікіта чапляе чырвоную хустачку на канец парасона і вывешвае праз ваконную фортачку.

З'ява VII


Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік.


Г а н у л я. (ломячы рукі). Што тут рабіць? Што тут рабіць?

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, не круцецеся без толку па хаце, а лепей глядзеце ў вакно, ці не йдуць ужо.

Г а н у л я (гледзячы ў вакно). Нікога не відаць, толькі мамзэль Наста панеслася, як вецер.

М і к і т а (перастауляючы то туды, то сюды кошык з пляшкамі). Лепей углядайцеся.

Г а н у л я. Ідуць, ідуць! Не! Міма прайшлі.

М і к і т а. Папрабуйце праз другое вакно, меджду протчым, мамаша.

Г а н у л я (гледзячы ў другое вакно). Ідуць, ідуць, мой сынок, ідуць!

М і к і т а. Можа, йзноў міма, меджду протчым.

Г а н у л я. Не, здаецца. Пачакай. (Прыглядаецца на браму.) А мамачкі ж мае. Завярнуліся сюды да нас. (Пакінуўшы вакно.) Куды ж тут цяпер падзецца?!

М і к і т а. Вось неспадзяваная неспадзеўка! Оей! Оей! Меджду протчым, мамаша, не ламеце рук, а бярэцеся хутчэй за работу. Адварачывайце назад абразы, а я пакупкі буду парадкаваць.


Гануля адварачвае абразы. Мікіта хапае то за кошык, то за рэвальверы, не ведаючы, што куды падзець. Стук у дзверы.


М і к і т а. Оёй! Оёй! Ужо ломяцца. Меджду протчым, мадам-сіньёра і вашародзіе, сядзеце або стойце спакойна: вы мае госці і вам волас з галавы не спадзе.


Мацнейшы стук у дзверы.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы