Читаем Тутэйшыя полностью

Н а ч а л ь н і к. Старыя потым раскумекаем — давай-це новыя.

М і к і т а (пакапаўшыся ў кішэнях і за пазухай, набок). Оей! Оей! Польскі дакумэнт трэба паказваць. Каб я лепей скрозь дна праваліўся. (Дастаўшы дакумент з~за пазухі, да Начальніка.) Во ён гэты, меджду протчым, дакумэнт. (Набок.) Каб яго калядны пярун спаліў!

Н а ч а л ь н і к. (разглядаючы дакумент). Польскі?

М і к і т а. Зусім польскі і з усіх бакоў польскі. (Набок.) Каб яго за Буг вынесла, меджду протчым!

Н а ч а л ь н і к. Хто можа прачытаць?

С п і ч ы н і. Пазвольце, таварыш, я прачытаю. (Чытае.) «Оказіцель нінейшэго Нікіціуш Зносіловскі служы пшы Комісарыяце поліцыі мяста Мінска, яко доносіцель».

М і к і т а. «Яко розносіцель», Гэнрых Мотавіч!

С п і ч ы н і. Паложым, не «яко розносіцель», а «яко доносіцель», — чорнае на белым стаіць.

Н а ч а л ь н і к. Ператлумачце дакумэнт.

С п і ч ы н і. «Паказчык гэтага, Шкіцій Зносілов, служыць у Менскім Камісарыяце поліцыі даношчыкам».

М і к і т а. «Разношчыкам», Гэнрых МотавІч!

С п і ч ы н i. He «разношчыкам», а «даношчыкам», — чорнае па беламу стаіць, гражданін Зносілов.

М і к і т а. Вы, мусье профэсар, кепска прачыталі і кепска ператлумачылі.

С п і ч ы н і. Паложым, я ніколі кепска не чытаю і кепска не тлумачу, глядзеце самі, гражданін рэгіст-ратар!

М і к і т а. (чытаючы). До… до… до… доносіцелем. Оей! Оей! Як жа гэта выйшла? я сам пісаў, сам рукою ўласнай пісаў, а начальства подпісь дало i не прачытала, мабыць, Гэнрых Мотавіч! Як жа гэта вы мяне вучылі, меджду протчым?

С п i ч ы н i. Паложым, пры чым тут мая навука, калі вы самі пераблуталі «до» з «роз'ам». А можа, вы и не пераблуталі?

М i к i т а. Увесь Менск ведае, што я служыў разно-шчыкам, а не даношчыкам.

Н а ч а л ь н і к. Ну, досыць! Пасля разбяром! (Да Мікіты.) Хто тут з вамі яшчэ знаходзіцца?

М і к і т а. (паказваючы). Гэта, меджду протчым, мая мамаша, а гэта i гэна, як ix? — мае госці.

Н а ч а л ь н і к. (да Спраўніка і Дамы). Вашы дакумэнты. (Прыгледзеўшыся.) I вы, здаецца, мае старыя знаёмыя? Во цёплая кампанія.

Дама і Спраўнік кланяюцца i аддаюць свае дакументы.

Н а ч а л ь н і к (да Спічыні.) Прачытайце.

С п і ч ы н i. У гэтым напісана: «рэвіровы сюдмэго рэвіру мяста Мінска».

Н а ч а л ь н і к. Што гэта знача?

С п р а ў н i к. «Акалодачны надзірацель сёмай часці места Менску», гаспадзін таварыш.

Н а ч а л ь н і к. (да Патрульнага). Зрабеце рэвізію кішэняў гэтага грамадзяніна.

Патрульны робіць рэвізіго, знаходзіць у кіійэнях Спраўніка пагоны і падае іх Начальніку.

Н а ч а л ь н і к. (круцячы пагоны у руках, да Спраўніка.) Што гэта?

С п р а ў н і к. Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыш: памятка былога вялічча.

Н а ч а л ь н і к. (палажыўшы пагоны на стол, да Спічыні). Чытайце другі дакумэнт.

С п і ч ы н i. (чытае). «Баронэса Шпацэрзон, ганаровы член Менскай дабрачыннасці».

Н а ч а л ь н і к. Шпацэрзон… Шпацэрзон… Ну, усе роўна, — пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісці са мной. (Да Ганулі.) Вы, цётка, застаі-цёся хаты пільнаваць.

М і к і т а. Оей! Оей! Што, і мне йсці, мусье таварыш?

Н а ч а л ь н і к. А вы думалі як?

М і к і т а. Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім што іншае аба мне сказана. Зірнеце ў гэтыя паперы, ваша таварыскасць. Як прачытаеце, то ўсё роўна не заберыцё мяне, меджду протчым.

Н а ч а л ь н і к. Усё роўна не магу йначай. Гэтыя пісталеты, награбленая гарэлка, патака, цяганне чужых рэчаў, служба даношчыкам, усё гэта таксама для нас добрыя паперы, хоць для вас, можа, і дрэнныя паперы.

М і к і т а. Дык пакажэце мне, меджду протчым, ваша чырвонае благородзіе, чэк на мой арышт.

Н а ч а л ь н і к. Чэк атрымаеце, як прыйдзеце на месца. Ідзем! Прашу забіраць «вешчэственныя даказацельства». (Начальник забірае рэвальверы, адэін партфель і пагоны. Даме, Спраўніку, Спічыні і Грамадзяніну дае несці па пары бутэлек, Мікіту — патаку. Двум патрульным — па партфелю.) А цяпер — марш за мной!

М і к і т а. Оей! Оей! Ваша таварыская міласць! Па-кіньце мяне з мамашай. Меджду протчым, пайду пама-гаць вам забіраць Варшаву, толькі не забірайце мяне!

Г а н у л я. Мае паночкі, мае галубочкі! Хаця не змі-кіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце! (Апускаецца з ціхім плачам на спакаваныя манаткі.)

Усе, апрача яе, выходзяць. Пры апошніх Гануліных словах разлягаецца за вокнамі на вуліцы харавая песня.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы