Читаем Тутэйшыя полностью

М і к і т а. Оей! Оей! Куды тут што падзець? (Совае рэвальверы асадкамі ў адну і другую руку Даме.) Меджду протчым, мадам-сіньёра, патрымайце пісталеты. Я растыцкаю куды-небудзь пляшкі. (Хапаецца зноў за бутэлькі, Трэск ламаных дзвярэй.) Меджду протчым, мамаша, кіньце абразы і прыце хутчэй па портфэлі, што летась схавалі.


Гануля выбягае і пасля па аднаму зносіць партфелі. Мікіта хапае ў Дамы рэвальверы ў абедзве рукі за рулькі, секунду-другую бегае па хаце, пасля меціцца бегчы з настаўленымі рэвальверамі ў дзверы, але ўваходзяць і спатыкаюцца з ім на парозе: Начальнік патруля, Двух патрульных, Грамадзянін, у якога выразана кусок барады, і Спічыні.

З'ява VIII


Тыя ж, Начальнік патруля, Двух патрульных, Грамадзянін, Спічыні.


Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. (спаткаўшы на парозе Мікіту з выстаўленымі рэвальверамі). Стаць! Hi з месца! Рукі ўверх!


Мікіта, адступіўшы колькі крокаў назад, выцягвае ўверх рукі.


Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. Гэта што ў вас у руках?

М і к і т а. (то апускаючы, то падымаючы па чарзе рукі і згодна з гэтым паварачваючы то управа, то ўлева галавой). Гэта… Гэта… ваша чырвонае благародзіе… гэта… як яно… качарэжкі! даліпан, качарэжкі!

Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. Качарэжкі! Ну, палажэце іх на стол. (Мікіта кладзе. Начальнік, прыгледзеўшыся да Мікіты.) Але мы, здаецца, з вамі знаёмы?

М і к і т а. (падазрона узіраючыся на Начальніка). Калі вашай чырвонай міласці падабаецца, то мы знаёмы; самдзеле знаёмы. Я надта рад з гэткага, меджду протчым, першага знаёмства.

Н а ч а л ь н і к. Помніце, як летась вялі мяне ў палон, а я ад вас спрытна ўцёк.

М і к і т а. А як жа, помню, меджду протчым, помню! Хто ад каго не ўцякае? I вы, ваша таварыскае родзіе, уцяклі, меджду протчым.

Н а ч а л ь н і к. Ваша фамілія?

М і к і т а. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.

Н а ч а л ь н і к. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэ-ру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?

М і к і т а. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў,— мяне, меджду протчым, грабілі — фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі…

Н а ч а л ь н і к. Не загаварывайце зубоў, а кажэце праўду.

М і к і т а. Праўду кажу, ваша чырвонасць, — далі-пан, я не грабіў, меджду протчым.

С п і ч ы н і. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маемасць з ква-тэры таварыша Боршчыка.

М і к і т а. Э! так бы і сказалІ, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».

С п і ч ы н і. Паложым, гэта таксама грабёж.

Н а ч а л ь н і к. I што далей было?

М і к і т а. Нічога. Там у нумары, куды я зносіў рэчы, сядзелі нейкія маладыя, меджду протчым, мусьі ў форме і нейкія маладыя, меджду протчым, мамзэлі без формы ды выпівалі пазнанскі лікер.

Н а ч а л ь н і к. I вы тых рэчаў к сабе ў хату не цягалі?

М і к і т а. Ані падвязачкі не прыцягнуў! Ага! Маю нават сведку. Мамзэль Наста была у тэй самай кампа ніі, дзе выпівалі, і бачыла, што я начальнікавы рэчы ўсе там екладаў.

Н а ч а л ь н і к. Мы ўсё-такі маленькія агледзіны зро-бім вашых рэчаў, каб часам памылкова не запуталіся між імі і чужыя. (Робяцъ зболыиага рэвізію. Начальник знаходзіць кошык з бутэлькамі.) А гэта не награбленая гарэлка?

М і к і т а. (набок). Оеей! Осей! зусім прапаў і з кос-тачкамі нават. (Да Начальника.) Гэта… гэта не гарэлка, а, меджду протчым, лікер пазнанскі, ваша тавары-скасць. На гандаль купіў, на свабодны гандаль, меджду протчым.

Н а ч а л ь н і к. Добры гандаль! (Падымаючы вядро з патакай.) А гэты мёд таксама на гандаль?

М і к і т а. Гэта не мёд, меджду протчым, і не на гандаль, а патака, якую сам з мамашай буду есці.

Н а ч а л ь н і к. Награбленая?

М і к і т а. Меджду протчым… меджду протчым, так сабе ўзятая з агульнадаступных грамадзянскіх складаў, зусім так сабе.

Н а ч а л ь н і к. Добрае так сабе… Вашы дакумэнты!

М і к і т а. Якія — старыя ці новыя? старыя во дзе — у гэтых портфэльчыках. (Паказвае на прынесеныя к та-му часу Гануляй партфелі.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы