Читаем Тутэйшыя полностью

Д а м а. Я папрашу гэтага мусье (паказвае на Янку), каб сыграў на балалайцы. (Падыходзіць і падае Янку балалайку.) Мусье беларус, не адмоўцеся, сыграйце нам вальца!

Я н к а. Магу сыграць. Калі тут кампанія ваша ўладзіла танцкляс для акупантаў, дзе кожны з іх заходзіць і танцуе свае «Гоцаца», дык чаму ж бы мне ў гэтым танцклясе і не пайграць.

Д а м а. Вельмі прыемна з вашага боку!

Янка грае вальца. Танцукщь тры пары ў тым самым парадку, што ў першым акце. Поп таксама не танцуе. У пачатку танцаў уваходзяць Аленка і Гарошка.

З'ява XI


Тыя ж, Аленка, Гарошка.


П о п. (пільна ўгледзеўшыся у вакно, потым да тан-цуючых). Чады моі, осгановіцесь! В сію обіцель градзе большэвік.

Т а н ц у ю ч ы я. (пакінуўшы танцаваць). Як?., што?.. адкуль?..


Паміж Мікітавымі гасцямі перапуд і бегатня.


М і к і т а. (зірнуўшы ў вакно). А такі ж градзе і да нас… Ой-ей!.. і з аружжам у руках! А казалі, што іх ужо няма… Ой-ёй!.. ой-ёй!.. Мамзэль Наста, якія ж гэта няпэўныя вашы пэўныя крыніцы!

Г а л а с ы. Трэба хавацца! Хутчэй! Хавацца! Хавацца!

М і к і т а. Мамзэль Наста, перакульвайце задам наперад абразы.


Наста пераварачвае абразы.


М і к і т а. Мадам-сіньёра, хавайцеся сюды! Ваша родзіе, сюды! а вы, пане пан, во сюды! Ацец духоўны, меджду протчым…

П о п. Не суеціцеся обо мне, сын мой! Моі облачэнія зашчытой мне от всякіх зол земных.

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я залезу сюды, а вы станьце так, каб мяне засланіць. Вось так! Ну, цяпер можа йсці.


Паўза досыць доўгая. Янка іранічна ўсміхаецца, Аленка пырскае здушаным смехам, Гарошка пыхкае люльку і плюс. Наста порыцца каля абразоў. Уваходзіць Чырвонаармеец з абломкам стрэльбы.

З'ява XII


Тыя ж, Чырвонаармеец.


Ч ы р в о н а а р м е е ц. Ці няможна ў вас, таварышы, перасядзець, пакуль сцямнее? Бо я адстаў ад сваей часці і толькі ўночы змагу выбрацца з гораду, каб дагнаць сваіх.

М і к і т а. (вылазячы з укрыцця, да Чырвонаармейца). А, папауся, меджду протчым, нарэшце! Складам аружжа! Вывешывай белы флаг! Здавайся ў палон, меджду протчым!


Чырвонаармеец палажыў набок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа.


С п р а ў н і к. (вылезшы з іншымі з укрыцця). Зусім справядліва! Забірайце яго ў палон!

Д а м а. Ах, мусьі! У вас, як бачу, пачынаюцца вайсковыя змаганні. Дазвольце мне быць сястрой міла-сэрдзя.

С п р а ў н і к. Наколькі я разумею стратэгію, то, зда-ецца, справа абыдзецца без крывяпраліцця.

М і к і т а. (да Чырвонаармейца). Абвяшчаю вас сваім паленным! Без майго, меджду протчым, дазволу не маеце права даць і кроку.

П а н. Надта ўсё добра складаецца для вас, пане рэгістратар. Як з'явіцеся з гэтым палонным да новае ўлады, то ваш прэсціж адразу падымецца ў яе вачох на сто процантаў.

С п р а ў н і к. I вы павінны зараз ісці са сваей здабычай у штаб акупацыйных войск. Там вы пачуецеся, як вольны з вольным.

П а н. Як роўны з роўным.

М і к і т а. Значыцца, ужо иду. Мадам-сіньёра і мусьі, ці таксама, меджду протчым?..

Г а л а с ы. Ідзем… Усе ідзем!.. Ідзем!..

М і к і т а (да Чырвонаармейца). Шагам марш у па-лон! Пачакайце! (Да сваей кампаніі.) А трофэі таксама забраць?

Г а л а с ы. Забіраць! Забіраць!


Дама, Поп, Спраўнік, Пан, Мікіта, акружыўшы Чырвонаармейца, выходзяць маршавым кронам.


М і к і т а (з абломкам стрэлъбы на рамі, напявае)

Оруж'ем на солнцэ сверкая,Под звукі ліхіх трубачэй,По уліцам пыль подымая,Проходзіл полк гусар усачэй…


Заслона.

Дзея чацвёртая


Час пасля паўдня. Мікітавы пакой выглядае збольшага як у першай дзеі, азумеецца, без грамафона, люстра і мяккіх крэслаў, некаторыя рэчы спакаваны як у дарогу. Зрэдку далятаюць далёкія гарматныя выстралы.

З'ява I

Гануля, пасля Янка, Аленка. Гануля сядзіць на спакаваных вузлох і робіць панчоху.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы