Читаем Тутэйшыя полностью

Г а н у л я. А нашыя некаторыя мянчане, асабліва з Камароўкі і Пярэспы, гэткім спосабам апошнія гады і жывуць. Як толькі ўлада мяняецца, робяць сабе запас да новай перамены; мяняецца ўлада зноў — зноў робяць сабе запас да новай перамены, і гэтак ужо каторы год. А сёлета, апрача ўсяго іншага, дык яшчэ і дровы з Вань-ковічава лесу самакатам коцяць і коцяць на вяроўках.

Я н к а. Бачыў, бачыў. Такая праца йдзе, якраз як пры будове егіпецкіх пірамідаў.

M i к і т а. Меджду протчым, такое ўмелае скарыс-танне перамен політычных сытуацый — надта лёгкі спо-саб забяспечыць сябе на чорны дзень.

Я н к а. А вы гэта забяспечанне пачалі, як відаць, ад патакі?

М і к і т а. Ад большага чаго я не паспеў, бо, меджду протчым, сапошні час заняты быў эвакуацыйнымі справа-Mi, довадам чаго служаць вось гэтыя запакаваныя рэчы.

Я н к а. Дык вы, пане рэгістратар, маніліся пакінуць усе свае руска-ісціныя варты і ўцякаць з роднага гораду?

М і к і т а. А так, пане профэсар, маніўся, меджду протчым.

Я н к а. Што ж, можа, гэта акурат падходзячая была б для вас профэсія. Ездзі сабе са сваімі манаткамі ды ездзі сабе, як гандляр з козамі з кірмашу на кірмаш, туды-сюды ездзі сабе ды ездзі. Але ўсё ж такі, чаму вы не паехалі?

М і к і т а. Выйшла малая мітрэнга. Гэты, меджду протчым, рэдактар Гізульскі, што жыў да апошняга часу ў нашай кватэры, абяцаў мне вылатвіць «пшэ-пустку» на выезд, але падашукаў. Сам як пан выехаў, а мяне без «пшэпусткі» пакінуў. Дарма толькі на вакзал з рэчамі сцягаўся.

А л е н к а. I вы гэта, пане рэгістратар, так да сэрца ўзялі, што ажио барада ў вас вырасла, бо дагэтуль, здаецца, вы не насілі яе?

М і к і т а. А гэта, меджду протчым, яна вырасла ў звязку з політычнымі эмарамі на нашым Менскім горызонце. Мамзэль Наста загадзя папярэдзіла мяне з пэўных крыніц, што пры новай політычнай сытуацыі будуць дабравольна браць маладых мусьі і дабравольна адпраўляць іх на Урангелеўскі фронт. Вось я, не зважаючы на тое — выеду ці не выеду, і пастараўся не выглядаць маладым.

Я н к а. Цяпер вам, пане рэгістратар, застаецца толькі прыдумываць новую свабодную профэсію ці новую клясавую рангу.

М і к і т а. Ды я ўжо прыдумаў, меджду протчым, толькі вы мне павінны ў гэтым памагчы.

Я н к а. 3 вялікай ахвотай, калі патраплю.

М і к і т а. Патрапіце — гэта ваша профэсія. Справа ў тым: я пастанавіў перайсці ў вашу, меджду протчым, партыю.

Я н к а. Ды я ж беспартыйны.

М і к і т а. Ну, як вам сказаць? Наогул, меджду протчым, хачу перайсці на ваш беларускі бок, ці як там. Адным словам, я надумаўся дабівацца беларускага асэсарства.

Я н к а. О так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на Беларушчыне рабіць сабе кар'еру.

М і к і т а (як бы не зразумеўшы прытычкі). Меджду протчым, пане профэсар, новая політычная сытуацыя і ўсё такое прымусілі мяне падумаць аб гэтай кар'еры. Бо як мне казала з пэуных крыніц мамзэль Наста, дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым, Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску.

А л е н к а. А я чула, што і цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.

М і к і т а. Ну, яна, меджду протчым, эсэр-беларус і ў рахунак не йдзе: доўга тут не заседзіцца.

Я н к а. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар'еры? Баюся я толькі, каб вы не выйшлі на ей, як залетась на аратарстве; прытым ваша поунае дагэтуль ігнараванне гэтай справы и несвядомасць…

М і к і т а. (перабіваючы). Вы, пане настаўнік, не жартуйце. Я не зусім такі ўжо несвядомы, меджду протчым, беларус — нават з вашай літаратурай знаёмы.

Я н к а. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.

М і к і т а. Дык вось, паслухайце, меджду протчым: Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты,

Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, — Будзеш жыць і ты, — меджду протчым.

Я н к а. На такім знаёмстве з нашай літаратурай далека, пане рэгістратар, не заедзеце.

М і к і т а. Вось я и надумауся звярнуцца, меджду протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказауся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчываць, а да абела-рушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.

Я н к а. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнауства.

М і к і т а. Паміж намі кажучы, меджду протчым, а дзеля ўсякага такога здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная для майго рускага уразумения ваша граматыка — гэтыя націскі, націскі…

Я н к а. А так, пане рэгістратар, — у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсё-такі вам прыйдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не пама-гу — сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Ма-быць, і не скора пабачымся.

М і к і т а. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым…

Я н к а. Ды тут нечага и думаць. Не удасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзе-це мець, бо ці ж вам не ўсё роуна?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы