Читаем Тутэйшыя полностью

Я н к а. (уваходзіць з Аленкай). Дзень добры, цётачка! Што вы так задумаліся?

Г а н у л я. Ах, гэта вы, пане настаўнік! I Аленка з вамі… Як я рада, што вы не забыліся нас у гэтыя трывожныя мінуты.

Я н к а. Ці ж першыня для Менску гэтыя трывожныя мінуты? Час было б, цётачка, і прывыкнуць да іх.

Г а н у л я. Ды яно ж так. Але сваім чынам да дзела усе гэта, ах, як да дзела!

Я н к а. Э! ліха перамелецца, і мука будзе. (Пауза.) А мы вось з Аленкай сумысля зайшліся, цётачка, да вас, каб пахваліцца перад вамі сваім шчасцем.

Г а н у л я. Незвычайныя вы людзі, калі яшчэ можаце сягоння хваліцца шчасцем.

А л е н к а. А так! ж незвычайныя, цётачка.

Я н к а. I маем чым пахваліцца. Дык слухайце ўважліва, цётачка, рыхтуйцеся віншаваць. Я, настаўнік, Янка Здольнік…

А л е н к а. (перабіваючы). I я, настаўніца Аленка Гарошчышка…

Я н к а. Узялі ды паміж сабой пажаніліся. Цяпер яна мая жонка назаўсёды.

А л е н к а. I ён таксама — мой муж, але ці назаўсёды — яшчэ паваражу.

Г а н у л я. А мае ж вы міленькія! Пашлі вам долечка ўсяго найшчаслівейшага. І павянчаліся ўжо?

Я н к а. А як думалі, цётачка? Абавязкова павянчалі-ся, ды яшчэ як урачыста. Зялёны бор шлюб нам даваў, зоркі дружкамі былі, а расіца срабрыстая шлюбныя персцені свянціла.

А л е н к а. А праўда, праўда, цётачка! Шлюб наш быў гэткі ўрачысты.

Г а н у л я. Ну і пайшлі плот гарадзіць, каб вы цямі-ліся, мае ж вы шлюбоўнікі! А вяселле таксама было? Чаму ж мяне не паклікалі?

Я н к а. Вяселле, цётачка, адлажылі пакуль што да таго часу, калі апошні акупант ад нас выйдзе, бо пры іх нявесела на вяселлі.

Г а н у л я. Ці не задоўга прыйдзецца чакаць на гэта?

А л е н к а. Ды, праўду кажучы, доўга ці коратка — гэта не важна. Але ў нас, цётачка, важнейшая бяда.

Г а н у л я. А што ж такое?

А л е н к а. Татку ж майго йзноў у абоз пагналі. Але так пагналі, што і след згінуў. Ужо тут, у Менску, мы даведаліся, што перш адны гналі, пасля — другія, потым — зноў тыя самыя, потым — зноў другія, а там далей і няведама, хто гоніць і куды гоніць.

Г а н у л я. Ганяюць людзі людзей без дай прычыны ды ганяюць. А каму гэта патрэбна, дык яны пэўна й самі не ведаюць.

А л е н к а. Як татку, бывала, бяруць у абоз, дык ён заўсёды і кажа, што едзе акупантаў вывозіць. Але, бедны, возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа.

Г а н у л я. Усе роўна як той дзед з бабай рэпку сваю — цягнулі-цягнулі, ды ніяк не маглі выцягнуць. Але затое татка твой хоць свету пабачыць — пад старасць будзе мець што ўнукам расказваць.

А л е н к а. (як бы саромліва). Ды ў яго яшчэ ўнукаў і няма.

Г а н у л я (усміхаючыся). Дык будуць, мае мілыя, будуць.

Я н к а. Ой, нешта, мабыць, блазноцкае падумалі, цётачка, бо аж вочы спусцілі.

Г а н у л я. А бадай вы пакіслі, мае дзеткі! I старую ў грэх ведзіцё. Давайце лепей аб чым іншым пагамонім. Во, якраз успомніла. Былі ж і сягоння гэныя нібы вучоныя Мікіткавы. Аб вас, пане настаўнік, пыталіся. Хацелі, кажуць, даведацца, які магнэс болей вас да сябе цягне — усходні ці заходні.

Я н к а. Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сей, а тутэйшы.

Г а н у л я. Я так і надумала, але не сказала, бо пабая-лася, што не патраплю вучоным па-вучонаму адказаць.

Я н к а. А болей нічога не пыталіся?

Г а ну л я. Нічога, толькі паміж сабой тое-сёе па-вучонаму пагаманілі, праз свае падзіральнікІ туды-сюды зірнулі ды пайшлі. Усходні вучоны сказаў, што пойдзе на Захад, а Заходні сказаў, што пойдзе на Усход.

Я н к а. Ну, цяпер яны не скора з сабой спаткаюцца.

Г а н у л я. I я так падумала, але не паспела гэтага ім сказаць.


Уваходзіць Мікіта. На шапцы ў яго вялікі значок з белым арлом — брыль абабіты бляхай; фрэнч і галіфэ новыя, з цёмна-жоўтага сукна, боты жоўтыя. Уваходзіць з напоўненым вядром.

З'ява II


Гануля, Янка, Аленка, Мікіта.


М і к і т а (паставіўшы вядро). А, меджду протчым, пан профэсар завітаў да нас. Мае ўшанаванне! Як я рад, як я рад, што з вамі спаткаўся. Ах, і мамзэль Аленка тут?! Дзень добры, мамзэль, меджду протчым.

А л е н к а. Дзень добры, пане рэгістратар! (3 удава-ным смуткам.) Толькі ж я не мамзэль, а ужо мадама.

М і к і т а. Тым лепей, меджду протчым. Віншую!

Я н к а. (паказваючы на вядро). А гэта што ў вас за такая зацірка ў ражцы?

М і к і т а. Не зацірка, дзядзька беларус, не зацірка, а праўдзівая цэнтра-белсаюзаўская, меджду протчым, патака. Добрыя людзІ адчынілі склад з ею на Нізкім рынку і — бяры хто хочаш і колькі хочаш. Можаце і вы набраць, меджду протчым.

Я н к а. Дзякую за такія дары данайскія!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы