Читаем Тутэйшыя полностью

У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы у нататнік). Прырода в Русском Северо-Западном крае веліка і обільна — есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодара врэдным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Шнеком болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласці, то оне в представлен» здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.

З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы уперамежку з Усходнім). Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе ленд і водозбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэтэ пшэісточыло сень в Пінске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людності вшэхпольскей пшэдставене барздо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.

У с х о д н і в у ч о н ы. Ешчо одзін маленькій вопрос: вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы со временем пробіць себе куда-нібудзь окошко — в Европу ілі Азію?

Я н к а. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».

У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіх-лібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, no іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.

З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ўперамежку з Усходнім). О розшэжэнню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.

У с х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Благодару вас!

З а х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Дзенькуе пану!


Вучоныя кланяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзверы, якімі прыйшоў быў.

З'ява V


Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.


Я н к а. (да Мікіты). Ну і дурыгаловы гэтыя вашы вучоныя!

М і к і т а. Усе гэта, меджду протчым, тутэйшыя людзі: адзін дзякавы сын, а другі — арганіставы.

А л е н к а. Хоць яны і вучоныя і тутэйшыя, а усе ж такі надта смешныя.

М і к і т а. Для асоб з глухой вёскі, мамзэль, можа, яны і смешныя, а для менскай рускай, меджду протчым, інтэлігенцыі яны зусім сур'ёзныя вучоныя.

Я н к а. Такія сур'ёзныя, пане совбур, як і сягонешні выгляд вашай хаты, асабліва гэтыя хвасты ад шпалераў ды абразы задам наперад.

М і к і т а. Гэта, пане профэсар, ёсць вынік майго апошняга, меджду протчым, службовага становішча і апошняй політычнай сытуацыі, якая ўтварылася ў Растискай, меджду протчым, імпэрыі. Усе гэта вымагала тое-сёе змяніць і ў хатніх абставінах, каб такім споса бам надаць болей, меджду протчым, дэмократычнасці і прастаты.

Я н к а. Лёгкі і танны спосаб у вас дапасоўвацца да сытуацыі.

М і к і т а. Надта лёгкі і танны. Глядзіце. (Пераварачвае абразы.) Раз, два! і гатова.

Я н к а. Цікава толькі, як гэта вы з сваім апошнім саўбураўскім становішчам дапасуецеся да самай навейшай політычнай сытуацыі, што круціцца ўжо каля Пярэспы?

М і к і т а. Аб гэтым я таксама, меджду протчым, не забыўся. Мой профэсар гэр Спічыні працуе са мной у даным кірунку ўжо некалькі часу і памагае мне расця-рэбліваць дарогу да будучай маёй кар'еры ў губарнатарскай канцылярыі. Бяру ў яго лекцыі таго «языка», з якім прыходзіць новая сытуацыя.

Я н к а. Глядзеце толькі, каб гэты гэр Спічыні вам не ўставіў і тут спіц, як і перад нямецкай сытуацыяй.

М і к і т а. Меджду протчым, гэр Спічыні таму не вінен, што напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят, і мне, меджду протчым, як ідуць немцы — вучыся па-нямецку, як ідуць палякі — вучыся па-по-льску, а як будуць ісці нейкія іншыя — вучыся па нейкаму па-іншаму. I гэр Спічыні тут ні пры чым. Эх, каб я быў, меджду протчым, даром! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці галавой над языкам! як баран які над студняй.

Я н к а. Бачыў бог, што не даў свінні рог, а рэгістра-тару панавання. Але чаму б вам, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов, не стацца тым, чым вы самдзеле ёсць: Мікіта Зносак— І мілагучна,і патутэйшаму, ды языкоў не трэба мяняць, як цыган коні?

М і к і т а. Як гэта разумець, меджду протчым?

Я н к а. А надта проста: стаць на свой тутэйшы грунт, на той грунт, на якім узраслі вашы бацькі, дзяды.

М і к і т а. Меджду протчым, вы напамыкаеце, сябра беларус, каб я стаў не на свой, а на ваш — беларускі, хэ-хэ-хэ! грунт.

Я н к а. А хоць бы и так.

М і к і т а. Меджду протчым, пане настаўнік, яшчэ я не ўпаў з сваім гонарам так нізка, каб лезці ў вашу, выбачайце, мужыцкую беларускую кампанію. Вы, можа, параіце мне яшчэ і вашага Тарашкевіча граматыку зубрыць?

Я н к а. А чаму ж бы не?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы