Читаем Тутэйшыя полностью

Г а н у л я. (пакінуушы мыццё). О, дауненька! Бадай, годзікі са два ужо будзе.

Я н к а. Ды з гакам, цётачка. (Да Гарошкі.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Пэўна люлек з тузін змарнаваў за гэты час.

А л е н к а. Тузін не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка выпыкаў.

Г а р о ш к а. Не табе іх лічыць, сарока! (Буркліва.) Пайшлі і прапалі, а мне сядзі тут у чужой хаце і чакай на іх.

Г а ну л я. Што ты, сваток? Якая ж гэта чужая табе хата?

Я н к а. Ну, не бурчэце, дзядзька: у вельмі пільнай справе прыйшлося нам заседзецца крыху.

Г а р о ш к а. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калі-небудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тое-гэта, палякі на носе, — кажуць, што ўжо Навінку забралі,— а яны швэндаюцца сабе!

А л е н к а. Трэба ж было, татачка, прыгледзецца, як рыхтуюцца менчукі спатыкаць новых акупантаў.

Г а р о ш к а. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды паскубалі.

А л е н к а. Не абскубанды, гэта, але акупанты, акупанты.


Паўза.


Я н к а (азіраючыся па пакоі, да Ганулі). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усе, як бы вы толькІ што з іншай кватэры перавезліся.

Г а н у л я. Бачыце, было тут у нас у Менску апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі. Той пакой, дзе жылі вы, аддалі нейкаму ў скураной жакетцы, — паміж іншым, ён сягоння раніцай ужо выехаў ад нас; а з таго боку, дзе была мая спальня і Мікіткавы габінэт, абодва гэныя пакоі заняў нейкі іхні рэдактар, па прозвішчы Пзульскі. Але, як відаць з усяго, то ён, мусіць, не зусім іхні, бо нешта не збіраецца выязджаць, хоць іхнія амаль ужо ўсе выехалі. Мікітка кажа, што гэты Пзульскі душа, а не чалавек, — надта політычны і знае ўсялякія свабодныя профэсіі.

Я н к а. Асабліва, мабыць, добра знаёмы з профэсіяй правакатарскага мастацтва?

Г а н у л я. Хто яго разбярэ, з якім і з чым ён там знаёмы.

Я н к а. Мусіць, для гэтага політычнага чалавека вы, цётачка, крэслы свае плюшавыя аддалі, каб мякчэй было яму сядзець, бо гэтых крэслаў штось не бачу я тут?

Г а н у л я. Ды не! Да яго йшчэ пераезду сюды нашы крэслы недзе ў іншае месца спалатнілі.

А л е н к а. I грамафон з люстрам таксама?

Г а н у л я. Не, дзетка. Гэтыя рэчы МІкітка мой сёлета на тавараабмен прагандляваў. I вось з усяёй, казаў той, роскашы засталася толькі балалайка, але і тую запісалі на нейкі ўчот.

Уваходзіць Мікітаў вынашанай і палатанай «зашчытнага» колеру вопратцы, цягнучы за сабой каламажку, у якой: тры тоўстыя вялізныя партфелі, а чацвёрты — меншы; пад імі: колькі малых мя-шэчкаў з прадуктамі, два селядцы, звязаныя лыкам, тры воблы, нанізаныя на аборку, невялічкая стограмовая пляшка з газай, вялікае, быццам з-пад капелюша, пудэлка з пудрай, некалькі сучкоў дроў, букетнік для кветак, тры чаркі.

З'ява III


Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.


М і к і т а (уцяенуўшы каламажку, вітаючыся з Янкам). Якое прыемнае, меджду протчым, спатканне, таварыш профэсар! Колькі лет! Колькі зім!

Я н к а. I ні колькі лет і ні колькі зім, а ўсяго восем месяцаў, пане рэгістратар, як мы бачыліся. Але, мабыць, цяжкія вашы справы, што так цяжка вам час плыве: месяцы ў цэлыя леты і зімы замяніліся?

M i к і т а. Так сабе, нічога сабе, меджду протчым, плыве.

Я н к а. Дый што гэта з вамі? Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцум-сролікі? — як тачнік які, тарабаніце гэту брычку з сабой.

Г а р о ш к а. Мусіць, яны пазайздросцілі конскаму хлебу.

Г а н у л я. Гэта Мікітка кожны дзень гэтак на службу ездзіць.

М і к і т а. А так, пане профэсар. Пры сучасным політычным і экономичным становішчы Расійскай, меджду протчым, імпэрыі няможна йначай. Цяпер так: калі конь можа цягаць павозку, то чалавек і пагатове. На тое ж у нас і абсалютная свабода, каб усе жывое мела абсалютнае раўнапраўе.

Я н к а. Раўнапраўето раўнапраўе, але ж хіба яно вам не загадвае быць штодзень за нейкага саматужнага вазюра?

М і к і т а. О не! Каламажку я цягаю з сабой толькі дабравольна і толькі для ўласнай выгады. Па-першае: на службу і са службы важу патрэбныя сабе офіцыяльныя, меджду протчым, паперы; па-другое: важу, але ўжо толькі са службы, усялякія пайкі, коопэрацыйны тавар і іншае; патрэцяе: вось пападаецца па дарозе якая-небудзь контрабанда, іначай кажучы — рэчы, якія ўвозіць у Менск забаронена: мука, крупы, бульба, сала, масла, цыбуля, рэдзька і гэтаму, меджду протчым, падобнае. Значыцца, выгандляваў цішком, каб ніхто не бачыў, тое-сёе з гэтай контрабанды на якую-сякую панчоху ці шкарпэтку, палажыў сабе, меджду протчым, на воз і вязі сабе ў сваей каламажцы. Ну, і ці ж невыгодна?

А л е н к а. (прабуючы падымаць паасобку партфелі ў каламажцы). Ну і цяжкія ж гэтыя торбы! Ці не каменне ў іх напакавана?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы