Читаем Тутэйшыя полностью

М і к і т а. Не каменне, меджду протчым, мамзэль, а наш хлеб штодзенны. (Дастаючы першы партфель.) У гэтым портфэльчыку ўсялякія асабістыя пасведчанні: на маю асобу, на маю кватэру, на ваду, на апал, на яду, на хадзьбу і гэтак далей, і яшчэ дакуманты на права ўставаць рана і не устаъаць рана, хадзіць на службу і не хадзіць на службу, насіць вопратку і не насіць вопратку, трымаць грошы і не трымаць грошы, мець сабе жонак і дзяцей і не мець сабе жонак і дзяцей, свістаць, меджду протчым, на…

Я н к а. (перабіўшы). А у гэным другім лантуху?

М і к і т а. (дастаючы другі партфель). А у гэтым, меджду протчым, портфэльчыку ўсялякія дэкрэты, законы, пастановы, загады, рэзолюцыі, інструкцыі аб раўна-праўі ўсіх расаў і падрасаў, усіх нацый і паднацый, усіх народаў і паднародаў, усіх моваў і падмоваў — у нашай ядынай і непадзельнай Літбеларускай рэспубліцы. (Дастаючы трэці партфель.) У гэтым толькі грошы — мая пэнсія за першыя дзесяць дзён гэтага ліпня месяца і за два тыдні наперад. (Дастаючы чацвёрты, апошні партфель.) А у гэтым карапузіку важнейшыя дакуманты: профсаюзу, біржы працы, культасветы, нашага № 157 348 дамкому, у якім я паўнапраўны сакратар, і гэтак, меджду протчым, далей. (Дастаючы іншыя рэчы з каламажкі.) Далей ідуць мае за месяц чэрвень, за першыя дзесяць дзён ліпня і за два тыдні наперад дармовыя, меджду протчым, пайкі: сем фунтаў адборнай атрубянай мукі, паўтара фунта з асьмушкай круп, два фунты з чвэрткай гароху, не ведаю колькі газы, паўчвэрці фунта і два лоты солі, і да ўсяго гэтага яшчэ: селядцы, тараны, сем з паловай фунтаў дроў, пудэлачка, меджду протчым, пудры а-ля-руж, падстаўка для кветак, тры чаркі, а болей здаецца, нічога няма.

Я н к а. Як уважаю, дойная каза выйшла з вашай свабоднай профэсіі аратара: столькі грошай, ды яшчэ дармовыя пайкі!

М і к і т а. Бачыце, пане профэсар, як вам сказаць, меджду протчым, я ўжо махнуў рукой на усе свабодныя профэсіі: штосьці мне яны не шанцуюць.

Г а н у л я. Не шанцуюць, бо не за свае бярэшся. Гэта ж, трэба вам ведаць, чуць не наклікаў на сваю галаву безгалоўя. Як толькі немцы выйшлі, то ен ужо на другі дзень палез на Трэку недзе на вышкі і давай на чым свет падбухторываць людзей. Спачатку ўсе здзівіўшыся глядзелі, смяяліся, а пасля давай шпурляць у яго чым хто папала. Сцягнулі гвалтам з вышак і немаведама куды б зацягнулі. Але, на шчасце, заступілася мамзэль Наста і сяк-так выпутала з гэтай бяды.

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, вы крыху не ў тых колерах адмалявалі ўсю гэтую трагічную гісто-рыю. Уся бяда была ў тым, што я не ўгадаў, на якую, меджду протчым, стануць пляцформу, дзеля гэтага па-слізнуўся і быў змушаны прымусова зыйсці з трыбуны. I гэтае, меджду протчым, здарэнне пераканала мяне, што кроў свабодных профэсій у маіх жылах яшчэ не цячэ і што мае праўдзівае прызванне вось у гэтым (хлопаючы па партфелях): паперы, паперы и паперы. Цяпер я, пане профэсар, маю шаснаццаць дзенных і восем вячэрніх, меджду протчым, пасадаў рэгістратара ў розных Менскіх Губэрнскіх Саўхозах, Нархозах, Комхозах, Домхозах і іншых аддзелах, пададдзелах і напаўпад-аддзелах, дзе, меджду протчым, сяджу сабе і сяджу сабе, пішу сабе і пішу сабе. На маю пільную працу нават начальства, меджду протчым, звярнула ўвагу і да маёй рангі рэгістратара дабавіла ганаровую падрангу, якая па-нашаму завецца «Совбур». Бяда толькі, меджду протчым, што вось новая, па ліку трэцяя, політычная сытуацыя спыняе на няведамы час тэту маю рэгістра-тарска-совбурскую кар'еру.


Уваходзяць з дваіх праціўных дзвярэй Вучоныя.

З'ява IV


Тыя ж, Заходні вучоны, Усходні вучоны.


З а х о д н і в у ч о н ы. (стукнуўшыся з Усходнім). Пся крэв!

У с х о д н і в у ч о н ы. Чорт подзеры!

З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам пана!

У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!

З а х о д н і в у ч о н ы. I пан ту?

У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?


Кланяюцца самі сабе і прысутным.


З а х о д н і в у ч о н ы. (да Янкі). Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ, шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по-вашэму Бялэй Русі і цось о тэм, яке собе закрэсляце граніцэ політычнэ.

Я н к а. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелi — называлася Пінскае, — але акупанты змя-шалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных не маем, бо і політыкі сваёй не маем — на чужой політыцы пакуль што ездзім.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы