Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Не чапай ты яе… Незвычайная яна кабета… – ціха сказаў Ахоцкі.

– Усе яны здаюцца нам незвычайнымі, – незадаволена адказаў доктар, – пакуль мы не ўпэўнімся, якія яны дурніцы пустагаловыя… Можа, пра Вакульскага пан нешта чуў?..

– А! Менавіта… – адказаў Ахоцкі, але раптам стрымаўся і змоўк.

У гэты момант з’явіўся Казімір з крыкам:

– Пане доктар, нешта сталася з нашым панам. Хутчэй, пане!

Шуман сарваўся з месца, а разам з ім і Ахоцкі. Яны селі ў брычку і паімчалі да дома, дзе жыў Жэцкі.

У браме заступіў ім дарогу Марушэвіч з моцна заклапочаным выразам на твары.

– Ну, уяві сабе, пан, – звярнуўся ён да доктара, – я гэткую важную меў да яго справу… Гаворка пра мой гонар… А ён узяў ды памёр!

Доктар і Ахоцкі разам з Марушэвічам увайшлі ў кватэру Жэцкага. У першым пакоі быў ужо Шлянгбаўм, радца Вянгровіч і агент Шпрот.

– Каб піў брагу, – казаў Вянгровіч, – да ста гадоў бы дажыў. А так…

Шлянгбаўм заўважыў Ахоцкага і схапіў яго за руку:

– Пан дакладна хоча забраць грошы на гэтым тыдні?

– Так.

– Чаму ж гэтак спешна?..

– Бо я з’язджаю.

– Надоўга?

– Можа, назаўсёды, – рэзка адказаў той і пайшоў за доктарам у пакой, дзе ляжаў нябожчык.

За імі на дыбачках увайшлі астатнія.

– Што робіцца! – азваўся доктар. – Гэтыя гінуць, вы з’язджаеце… Хто ж тут урэшце застанецца?..

– Мы!.. – адначасова адказалі Марушэвіч са Шлянгбаўмам.

– У людзях недахопу не будзе… – дадаў радца Вянгровіч.

– Недахопу не будзе… але пакуль ідзіце адсюль, панове! – крыкнуў доктар.

Уся кампанія з абурэннем выйшла ў вітальню. Засталіся толькі Шуман з Ахоцкім.

– Зірні на яго, пан… – сказаў доктар, паказваючы на нябожчыка. – Гэта апошні рамантык!.. Як яны сыходзяць… як яны сыходзяць…

Ён патузаў сябе за вус і адвярнуўся да вакна.

Ахоцкі ўзяў халодную руку Жэцкага і нахіліўся, нібы хацеў нешта шапнуць таму на вуха. Раптам у бакавой кішэні памерлага ён заўважыў беражок ліста Венгелька і машынальна прачытаў накрэсленыя вялікімі літарамі словы:

“NON OMNIS MORIAR…”

– Маеш рацыю… – сказаў ён нібы сам сабе.

– Я маю рацыю?.. – спытаў доктар. – Даўно ведаю.

Ахоцкі маўчаў.


Заўвагі


Notes

[

←1

]

 Сан-Стэфанскі трактат быў заключаны паміж Расіяй і Турцыяй 3 сакавіка 1878 г. у Сан-Стэфана (пад Канстанцінопалем).

[

←2

]

 20 лютага 1878 г. Папам быў абраны Леон ХІІІ.

[

←3

]

 Перамога Расіі ў вайне з Турцыяй выклікала моцнае незадавальненне Англіі. Існавала верагоднасць вайны паміж Англіяй і Расіяй.

[

←4

]

 Кракаўскае прадмесце – адна з галоўных варшаўскіх вуліц. Б. Прус размясціў краму “Мінцаль і Вакульскі” на Кракаўскім прадмесці, 9 (Камяніца Бейера).

[

←5

]

 Ота Бісмарк (1815–1898) – нямецкі канцлер, які аб’яднаў Германію (1871).

[

←6

]

 Патрык Мак-Магон (1808–1893) – французскі маршал, які кіраваў войскам версальцаў у барацьбе з Парыжскай камунай. Прэзідэнт Францыі ў 1873–1879 гг.

[

←7

]

 Гаворка пра расійска-турэцкую вайну 1877–1878 гг.

[

←8

]

 Сёння на Кракаўскім прадмесці, 54 існуе кавярня “U Hopfera”. Яна знаходзіцца замест даўняй рэстарацыі Караля Лэсіша, якую, відавочна, меў на ўвазе Б. Прус.

[

←9

]

 Заснаваная ў 1862 г. як вышэйшая навучальная ўстанова ў Варшаве. У 1869 г. ператворана ў Варшаўскі ўніверсітэт.

[

←10

]

 Вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 1838 г. у Варшаве. З 1862 г. – факультэт Галоўнай школы.

[

←11

]

 Навучальная ўстанова, што існавала ў Варшаве ў 1844–1866 гг.

[

←12

]

 Так называлі ў той час лекара.

[

←13

]

 Гаворка пра ўдзел Вакульскага ў паўстанні 1863–1864 гг. і яго высылку ў Сібір.

[

←14

]

 Леон Гамбэта (1838–1882) – французскі палітык, які ў 1870 г. абвясціў Францыю рэспублікай.

[

←15

]

 У 1841 г. асноўнай грашовай адзінкай Польшчы стаў расійскі рубель, хоць на Варшаўскім манетным двары працягвалі біць польскія злотыя, якія былі ў абарачэнні да 1865 г.

[

←16

]

 З 1832 г. да 1865 г. адзін польскі злоты быў роўны 15 капейкам.

[

←17

]

 Гаворка пра Людовіка Напалеона Банапрата (1808–1873) – французскага палітычнага дзеяча, прэзідэнта Францыі (1848–1852), які пазней абвясціў сябе імператарам (да 1870). Памёр на выгнанні ў Англіі.

[

←18

]

 Опера Г. Меербера, напісаная ў 1835 г.

[

←19

]

 Жэцкі чытае шматтомнае выданне французскага палітыка і гісторыка Адольфа Луі Т’ера “Гісторыя консульства і імперыі”, якое друкавалася ў 1845–1862 гг.

[

←20

]

 Вайна супраць Аўстрыі за аб’яднанне Італіі.

[

←21

]

 Венгерскі нацыянальны марш, напісаны ў XVII ст. для князя Францішка Ракачы.

[

←22

]

 Мужчынскае футра.

[

←23

]

 Гаворка пра Бенджаміна Дызраэлі (1804–1881) – англійскага палітыка і прэм’ер-міністра.

[

←24

]

 Клеманс Метэрніх (1773–1859) – аўстрыйскі палітык, ініцыятар рэакцыйнай палітычнай плыні ў Еўропе.

[

←25

]

 Генры Пальмерстон (1784–1865) – англійскі палітычны дзеяч-ліберал.

[

←26

]

 Эўгеній Людовік (1856–1879) – сын Напалеона III. Пасля смерці бацькі ў 1874 г. назваўся Напалеонам IV, прэтэндуючы на французскі трон.

[

←27

]

 Адміністрацыйны орган на тэрыторыі Польшчы пад уладаю Расіі. Існаваў у 1815–1868 гг.

[

←28

]

 Міністэрства фінансаў, якое існавала ў 1815–1867 гг.

[

←29

]

 Вуліца ў Варшаве.

[

←30

]

 Гаворка пра спробу Напалеона ІІІ у 1840 г. захапіць французскі трон.

[

←31

]

 Жэцкі памылкова лічыць, што дзейнасць Напалеона ІІІ прывяла да Вясны народаў.

[

←32

]

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза