Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Будзь спакойны. Знойдуцца тут інжынеры і чыгуначныя, і марскія, і вайсковыя… Мне цяпер не яны важныя, а чалавек, які б гаварыў за мяне і для мяне. Зрэшты, кажу я табе, калі спусцімся ўніз, няхай будзе ў цябе па дзве пары вачэй і вушэй, але як выйдзем адтуль, няхай не застанецца ў цябе нават памяці. Ты гэта можаш, Станіславе Пятровіч, а пра іншае не пытайся. Я зараблю дзесяць працэнтаў, табе дам дзесяць працэнтаў свайго заробку, і справа скончаная. А на што, каму і супраць каго – не пытайся.

Вакульскі маўчаў.

– А чацвёртай прыйдуць да мяне амерыканскія і французскія фабрыканты. Можаш спусціцца? – запытаўся Сузін.

– Добра.

– А цяпер пройдзешся па горадзе?

– Не. Цяпер пайду пасплю.

– Ну і добра. Хадзем у твой нумар.

Яны выйшлі з нумара Сузіна і крыху далей зайшлі ў такі самы пакой. Вакульскі кінуўся на ложак, Сузін выйшаў на дыбачках і зачыніў дзверы.

Калі Сузін выйшаў, Вакульскі прыкрыў вочы і стараўся заснуць. Можа, не так заснуць, як адагнаць ад сябе нейкую надакучлівую думку, ад якой ён уцёк з Варшавы. Нейкі час яму здавалася, што яе няма, што яна засталася там, што шукае яго, заклапочаная, туляючыся паміж Кракаўскім прадмесцем і алеяй Уяздоўскаю.

“Дзе ён?.. Дзе ён?..” – шаптала здань.

“А калі яна пагоніцца за мною?.. – задаўся пытаннем Вакульскі. – Ну ўжо тут, хіба, не знойдзе мяне. У такім вялікім горадзе, у такім аграмадным гатэлі…”

“А можа, яна ўжо шукае мяне?..” – падумаў ён.

Ён заплюшчыў вочы мацней і пачаў гайдацца на ложку, які здаўся яму надзвычай шырокім, а матрац вельмі спружыністым. Вакол было два шумы. За дзвярыма, на калідоры гатэля, людзі гаманілі і бегалі, нібы там нешта здарылася, а за акном, на вуліцы, не змаўкаў невыразны шум, які складаўся з туркатання шматлікіх калясак, званкоў, людскіх галасоў, гучання труб, стрэлаў і Бог ведае чаго яшчэ – усё прыглушана і здалёк.

Потым здалося яму, што нейкі цень зазірае ў вакно, а потым – што па доўгім калідоры нехта ходзіць ад дзвярэй да дзвярэй, стукаецца і пытае:

“Ці няма яго тут?..”

Сапраўды, нехта хадзіў і стукаў, нават пастукаўся яму ў дзверы, але не пачуў адказу і пайшоў далей.

“Не знойдзе мяне!.. Не знойдзе…” – думаў Вакульскі.

Потым ён расплюшчыў вочы, і валасы ў яго на галаве сталі дыбарам.

Насупраць ён убачыў гэткі ж самы пакой, як і той, у якім ён быў, гэткі ж самы ложак з балдахінам, а на ложку – сябе!.. Было гэта адно з самых моцных уражанняў, якія ён зведаў у жыцці, калі ўбачыў, што тут, дзе адчуваў сябе ў поўнай адзіноце, таварышуе яму неадступны сведка… ён сам!..

“Што за арыгінальны шпіянаж?.. – прамармытаў ён. – Недарэчныя люстраныя шафы”.

Ён ускочыў з ложка, ягоны двайнік ускочыў гэтак жа хутка. Ён пабег да акна – той таксама. Ліхаманкава ён адчыніў валізку, каб пераапрануцца, і той таксама пачаў пераапранацца, відавочна, з намерам выйсці ў горад.

Вакульскі адчуваў: трэба бегчы з гэтага пакоя. Здань, ад якой ён уцёк з Варшавы, была ўжо тут і стаяла за рагом. Ён памыўся, надзеў чыстую бялізну, апрануўся. Была яшчэ толькі палова на першую.

“Тры з паловаю гадзіны! – падумаў ён. – Нечым трэба заняцца…”

Не паспеў адчыніць дзверы, як адразу з’явіўся слуга:

Monsieur?

Вакульскі загадаў правесці яго да лесвіцы, даў яму франк і збег з чацвёртага паверху ўніз, як чалавек, за якім гоняцца.

Ён выйшаў праз браму і затрымаўся на ходніку. Вуліца была шырокая, абсаджаная дрэвамі. За адну хвіліну пралятае паўз яго не менш за шэсць калясак і жоўты омнібус, поўны пасажыраў, якія – і ў сярэдзіне, і на даху. Направа, дзесьці вельмі далёка, відно пляц, налева, уздоўж сцяны гатэля, вузкая маркіза193, а пад ёю – грамадка мужчын і кабет, якія сядзяць за круглымі столікамі проста на ходніку і п’юць каву. Паны ў нізка выразаных камізэльках, з кветкамі або стужкамі ў пятліцах для гузікаў, яны закладаюць нага за нагу акурат на гэткую вышыню, як гэта прыстойна ў атачэнні шасціпавярховых дамоў. Кабеты шчуплыя, малыя, белатварыя з гарачымі позіркамі, але сціпла апранутыя.

Вакульскі ідзе налева і за рагом таго самага гатэля бачыць другую маркізу і другую грамадку людзей, якія нешта п’юць проста на ходніку. Тут сядзіць чалавек сто, калі не болей. У паноў круцельскія міны, а дамы ажыўленыя, дружалюбныя і простыя. Каляскі адна- і двуконныя едуць і едуць, безліч пешых спяшаецца ў адзін і другі бок, праязджаюць жоўты і зялёны омнібусы, а дарогай папярочнай – омнібусы карычневыя. Пасажыраў поўна – і ў сярэдзіне, і наверсе.

Вакульскі стаіць сярод пляца, з якога разыходзіцца сем вуліц. Ён лічыць раз і другі – сем вуліц… Куды ісці?.. Хіба, у той бок, дзе дрэвы… Якраз дзве папярочныя вуліцы абсаджаныя дрэвамі.

“Пайду ўздоўж сцяны гатэля,” – думае Вакульскі.

Ён робіць паўабарота налева і спыняецца ўражаны.

Крыху далей відаць нейкі вялізны гмах.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза