Читаем ЛЯЛЬКА полностью

З’яўляюцца два французы ў купэ. Краявід зусім іншы: шырокі далягляд, узгоркі, вінаграднікі. Там-сям – вялікія двухпавярховыя дамы, старыя, але трывалыя, у засені дрэў і апавітыя плюшчам. Зноў рэвізія валізак. Змена цягнікоў, і ў вагон уваходзяць два французы ды адна францужанка. Яны шумяць, нібы іх дзясяцера. Відно, што гэта людзі добра выхаваныя, але яны рагочуць, перасаджваюцца з месца на месца і просяць прабачэння ў Вакульскага, але за што – ён не разумее.

На адной са станцый ён піша Сузіну: “Парыж. Гранд Гатэль”190 і аддае картку кандуктару вагона разам з нейкім банкнотам, не клапоцячыся, ані колькі ён даў, ані тым, ці дойдзе гэта тэлеграма. На наступнай станцыі нехта ўсоўвае яму ў руку скрутак банкнотаў, і – едуць далей. Вакульскі заўважае, што зноў ноч, і зноў трапляе ён у стан, які можа быць сном, а можа – толькі стратаю прытомнасці.

Вочы ў яго заплюшчаныя, ён думае, што спіць, што гэты дзіўны стан абыякавасці скончыцца ў Парыжы.

“Парыж!.. Парыж!.. (кажа ён сабе, працягваючы спаць). Я ж столькі гадоў марыў пра яго. Гэта пройдзе. Усё пройдзе!..”

Дзясятая гадзіна раніцы, новая станцыя. Цягнік спыняецца пад дахам: шум, крык, беганіна. На Вакульскага нападае адразу трое французаў, якія прапаноўваюць свае паслугі. Раптам нехта хапае яго за плячо.

– Ну, Станіслаў Пятровіч, тваё шчасце, што прыехаў…

Вакульскі глядзіць на нейкага велікана з чырвоным тварам ды канаплянаю барадою і, нарэшце, кажа:

– А, Сузін!

Яны абдымаюцца. Разам з Сузіным яшчэ два французы, адзін з якіх забірае ў Вакульскага квіток на рэчы.

– Тваё шчасце, што прыехаў, – кажа Сузін, цалуючы яго яшчэ раз. – Я ўжо думаў, што звар’яцею ў гэтым Парыжы без цябе…

“Парыж,” – думае Вакульскі.

– Але што я, – працягвае Сузін. – Ты ўжо гэтак заганарыўся сярод вашае паршывае шляхты, што пра мяне і думаць забыў, а шкода грошай… Страціў бы не менш за пяцьдзясят тысяч рублёў…

Два французы, спадарожнікі Сузіна, вяртаюцца і кажуць, што можна ехаць. Сузін бярэ пад руку Вакульскага і вядзе яго на пляц, дзе стаіць мноства амнібусаў і калясак адна- і двуконных з фурманамі ззаду або спераду. Яны робяць некалькі крокаў і знаходзяць двуконную каляску з лёкаем. Садзяцца і едуць.

– Зірні, – кажа Сузін, – гэта вуліца Лафаета191, а вось бульвар Маджэнта. Мы паедзем па Лафаета ажно да гатэля каля Оперы. Я табе кажу, гэта цуд, а не горад! А як убачыш яшчэ Елісейскія палі, а потым Рывалі побач з Сенай… Гэх! Я табе кажу, цуд, а не горад… Кабеты толькі занадта выпіхаюцца192. Але тут іншыя густы… Гэтак я рады, што ты прыехаў, пяцьдзясят тысяч рублёў, ці нават больш, нешта сабой уяўляюць… Вось, бачыш, Опера, а вось бульвар Капуцынаў, а вось і наша хата.

Вакульскі бачыць вялізны шасціпавярховы гмах у форме кліна, абкружаны жалезнаю балюстрадаю на вышыні трэцяга паверха, які стаіць на шырокай вуліцы, абсаджанай не вельмі старымі дрэвамі, поўнай омнібусаў, калясак, людзей конных і пешых. Рух такі, нібы палова Варшавы раптам пабегла паглядзець на нейкі выпадак, а вуліца гладкая, як падлога. Ён бачыць, што знаходзіцца ў самым цэнтры Парыжа, але не адчувае ані ўзрушанасці, ані цікаўнасці. Усё яму абыякава.

Каляска заязджае ў прыгожую браму, лёкай адчыняе дзверцы, яны выходзяць. Сузін бярэ Вакульскага пад руку і заводзіць у малы пакойчык, які праз момант пачынае падымаць іх угару.

– Гэта ліфт, – кажа Сузін. – У мяне тут два нумары. Адзін на другім паверсе за сто франкаў у дзень, а другі – на чацвёртым за дзесяць франкаў. І табе я ўзяў за дзесяць франкаў. Што зробіш, выстава!..

Яны выходзяць з ліфта ў калідор і праз момант трапляюць у элегантны пакой з мэбляю чырвонага дрэва, шырокім ложкам пад балдахінам і шафаю з вялікім люстрам замест дзвярэй.

– Сядай, Станіслаў Пятровіч. Хочаш есці, піць? Тут ці ў зале? Ну, пяцьдзясят тысяч твае… Я вельмі рады.

– Скажы мне, – азваўся, нарэшце, Вакульскі, – за што ж я маю атрымаць пяцьдзясят тысяч?..

– Можа, і больш.

– Добра, але за што?

Сузін кідаецца ў фатэль, счэплівае рукі на жываце і пачынае рагатаць.

– Якраз за тое, што пытаешся! Іншы не пытае, за што ён возьме грошы, толькі давай… А ты адзін хочаш ведаць, за што заробіш гэткія грошы. Ах ты, галубок!..

– Гэта не адказ.

– Зараз я табе адкажу, – працягвае Сузін. – Галоўнае, за тое, што ты мяне яшчэ ў Іркуцку чатыры гады розуму вучыў. Каб не ты, не быў бы я тым Сузіным, што цяпер. Ну, а я, Станіславе Пятровіч, я не ваш чалавек, за дабро плачу дабром…

– І гэта не адказ, – заўважыў Вакульскі.

Сузін паціснуў плячыма.

– У гэтым пакоі ўжо не чакай ты ад мяне іншага тлумачэння, а там, унізе, сам усё зразумееш. Можа, куплю крыху галантарэі парыжскае, а можа, з дзясятак купецкіх караблёў. Я па-французску ані ў зуб, і па-нямецку таксама, дык трэба мне такі чалавек, як ты…

– Я нічога не цямлю ў караблях.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза