Читаем Тутэйшыя полностью

Я н к а. Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то управа, то улева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта у нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь…»


Уваходзіць Мікіта.

З'ява III


Янка, Аленка, Мікіта.


М і к і т а (да Янкі, падышоўшы да яго пры апошніх словах і не пазнаўшы). Пане мусье, можа, патрабуеце маркі? (Пазнаўшы) Ах, гэта вы, меджду протчым, пане профэсар!

Я н к а. Во, неспадзяванае спатканне. Як маецеся, Пане рэгістратар?

М і к і т а. Дзякую, меджду протчым. Так сабе. Нічога сабе. Што ж вы тут парабляеце?

А л е н к а. Мы прыехалі татку з палону вызваляць. Бачыце, немцы яго ў абоз пагналі, дык мы, баючыся, каб яго ў Нямеччыну не загналі, паехалі ўслед на падмогу. То ж у мяне адзін татка на цэлым свеце, павінна ратаваць!

М і к і т а. Так, так! Было б няважна, каб звезлі з хаты апошняга, меджду протчым, бацьку.

Я н к а. А што вы тут парабляеце, пане рэгістратар: маркі людзям раздаяце?

М і к і т а. Меджду протчым, не раздаю, а прадаю, а гэта вялікія дзве розніцы. Але, як уважаю, то вы яшчэ не ведаеце, што я для стварэння сабе новай кар'еры пакінуў чыноўніцтва і перайшоў на свабодную профэсію.

Я н к а. Што ж гэта? па-вашаму — гандаль на Койданаўскай біржы валютай — свабодная профэсія?

М і к і т а. А чаму ж бы не так? Па-мойму, зусім свабодная. Вось хоць бы судзіць з таго, што калі я перайшоў на яе, то пачуўся, як птушка тая, зусім свабодным. Меджду протчым, змалку дзён мяне цягнула да свабоды і гандлю.

Я н к а. Хіба да свабоднага гандлю сумленнем і гонарам.

М і к і т а. Меджду протчым, дзядзька беларус, вы мяне абражаеце.

Я н к а. Выбачайце, пане рэгістратар, — можа, я крыху і памыліўся.

М і к і т а. Меджду протчым, не крыху, а зусім памыліўся. Але мяне зласлівыя гутаркі зайздросных людзей мала абходзяць. Назло ім незадоўга пераходжу яшчэ на адну свабодную профэсію,

Я н к а. Цікава — якую?

М і к і т а. Буду аратарам.

Я н к а. Вы — аратарам? Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!

М і к і т а. Меджду протчым, нічога тут смешнага. Не сягоння-заўтра прыходзіць новая ўлада, а з ей такая політычная сытуацыя, пры якой здольны аратар будзе магчы купацца як сыр у масле.

Я н к а. Але ж вы, Пане рэгістратар, звар'яцелі. Вашы дзікія — не скажу чарнасотніцкія — пераконанні і новая політычная сытуацыя?! Гэта ж як узлезеце на вышкі араторыць, то вам гэта новая сытуацыя такога пытлю задасць, што і сваіх не пазнаеце. О, не! Гэта свабодная профэсія не для вашага рэгістратарскага светагляду.

М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваей аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.

Я н к а. Баюся, што гэта мудрасць дасць вам чэк на свабоднае месца ў менскім астрозе.

М і к і т а. Меджду протчым, такіх невясёлых рззультатаў і быць не можа. Аратар, маючы кожны раз напагатове адшліфаваны практыкай язык, заўсёды патра-піць выпутацца з бяды.

А л е н к а. А чаму б вам, П а н. е Нікіці, замест коўзацца па слізкіх і небяспечных для вашай асобы пуцявінах, не заняцца чым-небудзь болей рэальным і грунтоўным. Напрыклад, вы болей прынеслі б для сябе і для грамадзянства карысці, каб узяліся… ну хоць бы…

Я н к а. (перабіваючы)…на Камароўцы козы пасвіць? I чаму б, самдзеле, не так? А профэсія чыстая і, разумеецца, свабодная.

М і к і т а. Меджду протчым, мусье беларус, такая свабодная профэсія не вяжацца з маёй рангай колежскага рэгістратара.

Я н к а. А шкада, вельмі шкада! Лепей быць добрым пастухом, чымся недапечаным рэгістратарам ці аратарам.


Уваходзіць Гарошка.

З'ява IV


Янка, Аленка, Мікіта, Гарошка.


Г а р о ш к а. (уваходзіць з пугай, пыхкаючы люльку). Во добра, што застаў вас! Я ўжо усе свае зрабіў, і можам ехаць дамоў. (Пабачыўшы Мікіту.) I вы тут, ды яшчэ з парасонам?

М і к і т а. Як бачыце! Меджду протчым, што вы тут, дабрадзею, робіце з пугай: пасвіце каго?

Г а р о ш к а. А так! Збіраўся пасвіць тутэйшых чынадралаў, але не ўспеў,— прыйшлося выганяць з Менску абскубандаў.

А л е н к а. Не абскубанды, гэта, але акупанты.

М і к і т а. I вы, мабыць, яшчэ адно пераблуталі: здаецца, немцы хацелі вас выганяць, пагнаўшы ў абоз…

Я н к а. Дзядзька Гарошка зусім не пераблутаў. Усе роўна на яго выйшла: акупанты ўцяклі, а ён застауся.

А л е н к а. (зірнуушы ўбок). А гэта што за такія пілігрымы брыдуць сюды?

М і к і т а. (зірнуўшы). Гэта, здаецца, мае быушыя імянінныя госці.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы