Читаем Тутэйшыя полностью

Н е м е ц. Не магу паверыць, ваша прэвасхадзіцельства! Заўсёды генэралы кажуць, што яны не генэралы, калі іхнае генэральства пачынае ім самім бокам вылазіць. А дзеля гэтага — прашу ў палон!

М і к і т а. Оей! Оей! I зразумеў і не паверыў. Гвалтам робяць генэралам. Чаму ж ты скрозь дна не правалілася, мая ты пажарная каманда! Аяей! Аяей!

Г а н у л я. (ходзячы па хаце і ломячы рукі). Матачкі мае родныя, бацечкі мае хрышчоныя! Што гэта робіцца? Садом і Гамора! (Стукав у Янкавы дзверы.) Пане настаўнік! Дзядзька беларус! Ратуйце! Немец Мікітку ў палон цягне!


Уваходзяць Янка, Аленка, Гарошка.

З'ява XIX


Тыя ж, Янка, Аленка, Гарошка.


М і к і т а. (стаўшы перад Немцам на калені). Оей! гэр гэрманіш, кіндар фатэрлянд! балабостачка мой ненаглядны! Не губі маёй маладосці — не бяры ў палон! Больш ніколі не буду генэралам.

Я н к а. (чуўшы гэту гутарку). У чым справа?

М і к і т а. Оей! Оей! Мусье немец зрабіў мяне, меджду протчым, генэралам і хоча ў палон цягнуць, а я не хачу быць генэралам і не хачу ў палон цягнуцца. Оей! Оей! Пане настаўнік, бацька беларус! выбаўляй з ягіпецкай няволі!

Я н к а. (адвёўшы набок Мікіту). Дайце яму тры рублі, і адчэпіцца.

М і к і т а. Дам дзесяць, а толькі ратуйце, меджду протчым! (Мацае па кішэні.) Ой, грошы засталіся ў рэгістратарскіх «меджду протчым». Пазычце мне да заўтра.


Янка дае яму грошы, Мікіта падыходзіць да Немца, становіцца на адно калена і падае грошы.


М і к і т а. Вось вам, ясне мусье немец, гэр гэрманіш, пакуль што контрыбуцыя, заутра дам энэксыю, а там, калі не хопіць, жонак, дзяцей залажу, меджду протчым, мамашу, толькі дайце перадышку, не цягнеце ў палон!

Н е м е ц. (хаваючы грошы). Загаварылі б адразу гэткім языком, ваша прэвасхадзіцельства… (Бярэ «пад казырок» і выходзіць.)

З'ява XX


Тыя ж, без Немца.


М і к і т а (зрываючы з сябе і кідаючы па чарзе аб зямлю часткі пажарніцкага ўбору). К чорту пажарніцкую каманду! К чорту пажарніцкую кар'еру! (Пускаючы аб зямлю кніеамі.) I нямецкае шпрэхэн к чорту! I нямецкая губарнатарская канцэлярыя к чорту! Ад заўтрашняга дня займуся свабоднай профэсыяй — буду на Койданаўскай вуліцы гандляваць нямецкімі рублямі.


Гануля падбірае параскіданае, Аленка штохвіля пырскае смехам, Янка насмешліва ківае галавой, Гарошка пыхкае мацней люлькай і плюе.


Заслона.

Дзея другая


Позняя восень. Сцюдзёна. Пад вечар. Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мянчанамі «Брахалка», — бліжэй ад Койданаўскай вуліцы, з відам насупроць — вежа з гадзіннікам. Па пляцы колькі дрэў без лісцяў, некалькі садовых лавак. Праз усю дзею праходзяць то сюды, то туды рознага калібру грамадзяне, грамадзянкі і йграе напераменку лера і шарманка. Пры падняцці заслоны першым праходзіць справа ўлева Лернік з лерай, а пасля Шарманшчык з шарманкай. Некалькі быўшых паняў, стоячы радам, прадаюць усялякія хатнія манаткі. Непадалёк ад Паняў такі самы тавар прадае Гануля.

З'ява I


Гануля, Мікіта.


М і к і т а (у выцвіўшым чыноўніцкім асеннім пальце з настаўленым каўняром, з парасонам уваходзіць справа; да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прадалі што-небудзь ці не?

Г а н у л я. А ні на іголачку. Як хто зачараваў. (Паказваючы на Паняў.) У тых таксама ніхто нічога не купіў.

М і к і т а. Нешчаслівым для гандлю і мне сягоннешні дзень выпаў. Каб хто хоць на смех запытаўся аб марках. «Рускія», кажуць, давай, а нямецкія, кажуць, меджду протчым, немцу прадай. А дзе тут таго немца зловіш, калі — па чутках — амаль не ўсе ўжо з гораду выйшлі. (Да праходзячаеа грамадзяніна.) На хвіліначку, пане мусье! Хачу вам нешта запрапанаваць. (Грамадзянін затрымоўваецца.)

Можа, з ласкі сваей купіце ў мяне маркі?


Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы