Читаем Тутэйшыя полностью

У с х о д н і в у ч о н ы. (да Янкі). Очэнь кстаці, что вы, господзін белорус, здесь. Необходзімо почэрпнуць от вас сведенія касацельно церрыторыяльных данных обласці, іменуемой вашым племенем — Белорусь.

Я н к а. О, наша тэрыторыя, Пане вучоны, вельмі вялікая — і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей.

3 а х о д н і в у ч о н ы. А чы не можэце, П а н. е бялорусін, поінформоваць венцэй шчэгулово о тэм вашым «далей»?

Я н к а. З гэтага нічога не выйдзе, Пане вучоны. Бо абхапіць гэтае «далей» закораткі вашы пяты.

У с х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік.) Пры опросе аборыгенов Северо-Западного края о процяжэни занімаемой імі церрыторыі выяснялось, что таковая включает в себе всю обласць Мінской Брэхалкі да ешчо далей… На вопрос, как далеко распространяется оное «далей», мой собеседнік із племен! бело-руссов об'ясніл на местном обшчэрусском говорэ, что для посціжэнія сего «далей» у наукі вообшчэ і в частносці ў западной наукі короткі пяткі.

З а х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік уперамежку з Усходнім вучоным.) Падчас баданя тубыльцув, осядлых на Всходніх Крэсах польскіх, о розмярах замешкалэго пшзз ніх тэрыторыуму зостало высветлёным, іж данэ тэрыторыум вхланя в себе цалкем провінцыен Мінскей Брэхалкі і ешчэ далей… На запытане, як сень далеко распостшэня овэ «далей», муй інформатор походзонцы од бялорусінув ожэкл в огульнопольскім мейсцовым нажэчу, іж для осёнгненця онэго «далей» наука наогул, а в шчэгульносці наука Всходня посяда за крутке пенты.

У с х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Благодару покорно!

З а х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Дзенькуеш упшэйме!


Абодва раскланьваюцца і выходзяць — кожны ў праціўны бок, з якога прыйшоў быў.

З'ява VIII


Мікіта, Янка, Аленка, Гарошка.


А л е н к а. На гэтых дык няма ніякага ўпынку! Шныраць і шныраць, як свінні ў чужым агародзе.

М і к і т а. Мудрыя людзі — гэтыя вучоныя. Я заўсёды схіляю перад імі сваю, меджду протчым, галаву.

Я н к а. Асабліва перад гэтымі вы павінны як найніжэй схіляць.

М і к і т а. Чаму так?

Я н к а. Бо вы ад гэткіх вучоных чэрпаеце сабе ўдзяткадайны клёк для падтрымання сваіх рэгістратарскіх кар'ераў у тутэйшым краі.

А л е н к а. Ці не час ужо, дзядзька настаўнік, пакінуць гамонку ды йсці ў заезд, а то, чаго добрага, Шая замкне браму?

Я н к а. Ой, час, час! (Да Гарошкі.) А ці вы, дзядзька, пакупкі свае зрабілі?

Г а р о ш к а. Дзе там! Дарма толькі вытаптаў з паў-Менску — як у шабас, усе крамы пазачыняны. Паеду без табакі.

А л е н к а. (жартаўліва). Якое няшчасце! Гэта ж як у таткі пачнецца вялікі табачны пост, дык задасць ён усім нам табакі!

Г а р о ш к а. (дабрадушна). Табакі не табакі, а перцу калі-небудзь дастанеш ты ў мяне за свой доўгі язык.

Я н к а. Хаця не пабецеся стары з малой за табаку, Мушу хутчэй вас адгэтуль весці. (Да Мікіты, адвітваючыся.) Бывайце здаровы, пане рэгістратар! Жычу вам у новай аратарскай профэсіі дастукацца асэсарскай рангі.

М і к і т а. I вам таго самага, П а н. е беларус, у вашай, меджду протчым, беларускай профэсіі.


Янка, Аленка i Гарошка выходзяць. Па хвілі ўваходзіць Спічыні.

З'ява IX


Спiчынi, Мiкiта.


С п і ч ы н і. Даруйце, мусье Зносілов, што змусіў вас крыху на сябе чакаць. Але апошнія дні так многа маю лекцыяў па аратарству, што папасці ўсюды ў свой час няма аніякай змогі.

M i к i т а. Я вельмі рад, што ўсё ж такі вам, гэр профэсар, удалося ка мне папасці. Бо выступаць, меджду протчым, з трыбуны без практычнай лекцыі неяк ні сёе ні тое.

С п і ч ы н і. Цяпер ужо будзеце магчы выступаць хоць i заўтра. Можам пачынаць, мусье рэгістратар!

М i к i т а. Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар!

С п i ч ы н i. Узлазьце на трыбуну, мусье рэгістратар. Мікіта становіцца на лаўцы. Так! Так! Цяпер зрабеце позу. Крыху не так — прасцей фігуру і вышэй галаву, вочы — удаль. Левую руку абапрыце на левы клуб. Так! Так! Правая рука застаецца свабоднай — гэта, каб у патрэбных момантах вашай араторыі можна было, заціснуўшы кулак, патрасаць ею над аўдыторыяй. Цяпер, калі зрабілі сабе аратарскую паставу, пачынайце прамову. Спачатку кажаце ціхім-ціхім голасам, пасля штораз — мацней, а пад канец бухаеце грамабойным голасам і, разумеецца, на чым свет патрасаеце кулакамі. Ну, цяпер пачынайце араторыю на тэму: «Пролетарыят і буржуазія».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы