Дай гасцінец, дай дарогу!..Жыў ніхто тут не залежа:Ўсіх пазводжу, ўсіх парэжу!Вось так жніва, вось пакоша!Дзе мой муж, дзе мой харошы?Няма мужа — і так дужа:Ўсюды пойдзе крыві лужа.(Углядаецца на сляпую пад грушай.)Ты са мной яго жаніла,Ты яго мне і спаліла…Давай горла, бо іначайСвету боскага не ўбачаТвой паглёд, змяя, вужача.(Хоча кінуцца з нажом на кабету.)
Падростак
(падбягае і хватае ззаду за руку)Што ты, цётка, звар'яцелаЦі мо блёкату пад'ела:К сляпой лезеш без баязні,Як угледзіць, справіць лазню.Чым людзей тут заразаці,Лепш пільнуй свайго дзіцяці…Вар'ятка
(спачатку тузаецца, але пры слове «дзіцяці» выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку)Лю-лі, лю-лі, мой сыночак!Лю-лі, лю-лі, сакалочак!(Дастае грудзі і хоча карміць.)
Падростак
(сам да сябе)Проста з поля сышла цётка.Вар'ятка
На, пассі, на, дзіцянётка!Ты не вер, што кажуць людзі,Быццам таткі ўжо не будзе.Падростак
(сам да сябе)Жджы к Пятру сырка, матуля.Вар'ятка
Маеш мамку, а татуля?..(Неўспадзеўкі к падростку.)Я з табою ажанюся.(Хоча абняць яго.)
Падростак
(сам да сябе)Клёпкі ўсе згубіла, мусіць.Вар'ятка
Толькі як вяселле ўстроіць?Падростак
(сам да сябе)Трэба бабу супакоіць.(Да вар'яткі, паказваючы скрыпку.)Я пайграю — ты паскачаш.Вар'ятка
А вянок дзе?Падростак
(паказваючы на грушу)Ці ж не бачыш?Вар'ятка
(дастае вянок і кладзе на галаву)А як з сватам і дружынай?Падростак
(сам да сябе)Ну, нявеста! каб лепш згінуў.(Да яе.)Я ўсім буду, мая душка,—Разам — сватам, мужам, дружкай.(Дастае з грушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісцямі галінкі і прычэплівае к грудзям.)
Вар'ятка
I музыкай, і музыкай.(Глянула на сляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.)А ты, імасць, будзь нам сваццяй!Падростак
Час вяселле пачынаці.
Садзіцца на калысцы і пачынае іграць і прыпяваць; вар'ятка, цянюючы каля грушы, падцінае яму на языку.
Былі ў бацькі тры сыны,Гоп-я!Да ўсе ж яны Васілі,Гоп-я!Дзяўчынка і хлопчык
(выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар'яткі)Мама! мама! дзе наш тата?
Вар'ятка
Вон, ягнята, вон, шчанята!(Далей прыпявае пад музыку з падросткам.)Адзін коні пасе,Гоп-я!Другі лапці пляце…
Пачуўся з боку пажару гоман і крык: «Дзяржы моцна! Бі, колькі улезе!»
Падростак
(прыслухаўшыся, ускаквае)Цяпер, жонка, давай драла,А то, каб не перапалаI табе, і мне таксама.(Выбягаюць абое.)
Дзяўчынка і хлопчык
(бегучы за вар'яткай з плачам)Дзе наш татка? мама, мама!
Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.
Сам