Скуль і як яно ўзялося?3 чыёй хаты занялося?..Сплю, як толькі спяць уночы,Чую, лезе дым у вочы;Усхапіўся, паглядаю:Мора полымя гуляе;Сам не знаю, ў што ўчапіцца…Ну, за лаву — прыгадзіцца.
(Ідзе далей.)
2-і пагарэлец
(з андаракам і каптаном бабскім)…Мы з сваёй яшчэ не спалі:Дзіцянятка калыхалі…Раптам — відна… Я у дзверы,Ды не ў дзверы, а ў кут змерыў.Сяк-так выскачыў за хатку…Бачу, косіць ад пачаткуАгонь вёску, як памора;Зноў я ў хатку… ах ты, гора!Сам не знаеш, што ўхапіці;Крычу жонцы: бяры дзіце!Сам хапаю сёе-тое…Чуць з душою, чуць з душою…
3-і пагарэлец
(з матком і шпулькамі)Я так крэпка сплю на печы:Ажно тут — штурхель у плечы!Глядзь: аж нехта качаргоюМяне цягне, як дугою.Ўжо ўстаю, ужо буджуся,Злазіць з печы ўжо лаўчуся…Бух аб землю, як сноп жыта,Проста бокам аб карыта!..Хтось крычыць: барджэй жа, тата!..Ломяць, цягнуць усё з хаты…Я — хвацель маток і шпулькі…(Глядзіць за пазуху.)Ну, а люлька… няма люлькі.
Дзяўчынка
(з хлопчыкам, меншым ад сябе; абое ў адных зрэбных кашулях)Як маланкай, пайшла хатка,Чаравічкі і апратка.
Хлопчык
(праз слёзы, разглядаючыся)А дзе ж татка? а дзе мама?
Дзяўчынка
Ціха, братка: я таксамаВось з табою іх шукаю,Дзе ж падзеліся — не знаю.Ў гэты бок няслі кадушку.
Хлопчык
Падсадзі — сарву я грушку;Хачу вельмі піць і есці.
Дзяўчынка
(падсаджвае хлопчыка, з павагай)Вось уздумаў грушы трэсці.Тутка гэткае няшчасце,—Не дзівота і прапасці.А ён, бач, з сваёй ядою!
Хлопчык
(саскочыў і грызе сарваную дзічку)Пабяжым цяпер затое.
Дзяўчынка
Не лезь толькі ў вочы з плачам:Татку, мамку недзе ўбачым.
Хлопчык
(з радасцю адбягаючы з дзяўчынкай)Недзе знойдзем, недзе ўбачым!
1-я кабета
(цягнучы саху, заплакаўшыся)Што за ночка! што за ночка!Не пакінуў і ламочка!Як сярпом, зжынае, голе…А стары прост сходзіць з поля,Галаву саўсім губляе —Сам не знае, што хватае;То у хлеўчык матанецца,То ля пуні апынецца…Ні прыстання, ні куточка…Што за ночка! што за ночка!!
2-я кабета
(з дзіцянём у калысцы)Чуць паспела, чуць з душоюГэта выхваціць малое;Засталася ступа, дзежка,I пасудак, і адзежка.Мой паехаў з кума братам —Папрасіў — паехаў сватам,—I не бачыў, і не ведаў,Як гарэла ўсё да следу,Мо б што больш уратавалі…Так, саўсім, саўсім прапалі…
3-я кабета
(цягнучы на руках ягнё)…Цягнем з хаты мы ламоцце,Зірк на хлеўчык — страху коце.Я у хлеўчык — гнаць кароўку:Як прывязана вяроўкай —Ані з месца… тут авечка3 хлева ў полымя, як печку,—Я ягнятка хваць за воўну,А тут дыму ужо поўна…Чуць у дзверы, чуць папала,А ўжо хатка дагарала.
Яўрэй
(з багамоллем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацвёра дзяцей)