Читаем Сон на кургане полностью

Хоць зарэжце — ўсё мне роўна:На начлезе быў сягоння.Пламя ўгледзеўшы з папару,Ратаваць бег ад пажару…Я не вінен, хоць зарэжце…

1-ы голас (з грамады)

Лжэ, сабака, праўду бэсце:Конь згарэў яго у хлеве.

Сам

Хоць павесьце тут на дрэве.На начлезе…

2-гі голас (перапыняючы)

А з сякерай,Звёўшы хаты, ў воласць мерыў?

Сам

Як і вы, бег ратаваціВас усіх, як сваіх браццяў.

3-і голас (кабечы)

3 тапаром і галавешкай,Падцікаючыся сцежкай…

4-ы голас

Покі што прывяжам к грушы.

5-ы голас

Хай жа тут мазгі пасуша,Як агнём агонь гасіці.

Сам

Хоць зарэжце, хоць судзіце,—На начлезе быў я толькі.

4-ы голас

Ці няма ў каго вяроўкі?

3-і голас

Ўсе бярвенні пагарэлі,А вяроўкі каб не стлелі?

4-ы голас

Паяса мо хто пазычыць,После ўсё на ім палічым.

Колькі галасоў

Хто аб поясе тут думаў!

3-і голас

Я сяджу сабе у кума…

5-ы голас (перапыняючы)

Гэта ж пояс свой ён мае.

4-ы голас (да 5-га)

Я з табою прытрымаю,А хай хто яго развяжа.

3-і голас

На вяроўцы ўсё раскажа.


Адвязваюць пояс; пасыпаліся з-за пазухі кускі смолкі.


1-ы голас

Во, во! гляньце, чым прасвістаРатаваў усіх нас чыста.

Колькі галасоў

Нават смолка для падпалкі…

3-і голас

Пэўна мае і запалкі.


Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма да грушы, закручваюць рукі назад і звязваюць іх на другім баку грушы.


Сам

Ратаваці бег з папаруУсіх чыста ад пажару.

1-ы голас

Хай да дня тут перастое,—Там убачым, што якое…

4-ы голас(да сляпой бабы)

А ты май яго на воку.


Хутка ўсе адыходзяць у бок пажару.


Сам (панура)

За няма што на вяроўку,Як якога арыштанта…


Падростак (выбягае са скрыпкай)

Хі! Якога бачу франта…Вось абняў, як дзеўку, грушу,Нат рукамі не паруша…Я хоць з бабай ажаніўся,Гэты ж к дрэву прычапіўся.(Да Сама.)Дрэнна, дзядзька! НевялічкіСмак пад дзічкай — не ўрваць дзічкі.Ну, пушчу цябе на волю,Вазьмі бабу маю толькі; —Ўсяго першы дзень жанаты,А ўжо хоць ідзі вон з хаты.Адно ты мяне не выдай…

(Хоча развязаць пояс, але, аглянуўшыся, уцякае.)


Старая, за ёй нявестка падбягае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са слязьмі к Саму.


Старая

А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаўХаткай, намі так без жалю?

Стары (панура)

Ці то праўда, што казалі?

Старая

Ўсё бацькам сказаць павінен.

Сам (з болем)

Хоць зарэжце, я не вінен:На начлезе быў… 3 папаруРатаваць бег ад пажару,А яны мяне…

Стары (перапыняючы)

Конь быў дома.

Старая

Бег са смолкай і саломайЎжо пад воласць, кажуць людзі.

Нявестка (галосячы)

Што ж, міленькі, цяпер будзе?Ў ссылку могуць засудзіці,А мне хоць ідзі ў свет з дзіцем.

Стары (глуха)

Не жалеў ты бацькі, маці,Ані жонкі, ні дзіцяці.

Старая (слязліва)

Колькі бедненькаму мукі:Збілі так, звязалі рукі.

(Хоча развязаць.)


Стары

Перейти на страницу:

Похожие книги

Апостолы
Апостолы

Апостолом быть трудно. Особенно во время второго пришествия Христа, который на этот раз, как и обещал, принес людям не мир, но меч.Пылают города и нивы. Армия Господа Эммануила покоряет государства и материки, при помощи танков и божественных чудес создавая глобальную светлую империю и беспощадно подавляя всякое сопротивление. Важную роль в грядущем торжестве истины играют сподвижники Господа, апостолы, в число которых входит русский программист Петр Болотов. Они все время на острие атаки, они ходят по лезвию бритвы, выполняя опасные задания в тылу врага, зачастую они смертельно рискуют — но самое страшное в их жизни не это, а мучительные сомнения в том, что их Учитель действительно тот, за кого выдает себя…

Дмитрий Валентинович Агалаков , Наталья Львовна Точильникова , Иван Мышьев

Драматургия / Мистика / Зарубежная драматургия / Историческая литература / Документальное