Ну, чаго сюды прыпоўз ты?Ці табе не здаў хто рэшты?Чаго лезеш горш каростыІ гішэфты мне псуеш ты?Тут не гандаль, тут не крама:Няма дзёгцю, няма солі…Вон! Засядзь клапом пад трамай,Шукай скарбу ў сваёй столі.Вон адгэтуль! вон са скурай!Я ганю цябе свячніцай:Вечнай плесняй гэтых мураў,Неспажытаю цямрыцай.Хто гішэфты нам папсуе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.7-е відма
Дужа, дужа так нягодна;Праў свянцоных не шануеш;Гэтай подласцю выроднайСабе пекла прыгатуеш.Скуль ты маеш дазваленнеСкарбам гэтым карыстаці?Прэч адгэтуль безадменна!Ціха сядзь у сваёй хаце.Прэч ад нашага ўладарства!Я ганю цябе павагайНайвышэйшай земных царстваў!Здрадай к свету, к цемры смагай.Хто наш голас не ўшануе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.Чорны
(звонячы ўсё золатам)Ўправа, ўлева, ўлева, ўправаАплятаці шчыльна, жваваАбручамі ў знак, не ў знакі,Як гадзюкі, як вужакі!Відмы
(сплятаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокал Сама)Як гадзюкі, як вужакі,Абручамі ў знак, не ў знакіАплятаці шчыльна, жваваЎправа, ўлева, ўлева, ўправа!Чорны
(падымае і стукае аб саганок абломкамі муру)Гэй, на вырай, гэй, на жніва!Толькі спрытна, толькі жыва.Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева —Па наспелыя пасевы!Відмы
(расплятаючыся і збягаючы з ганка — кожнае ў сваю старану)Па наспелыя пасевы —Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева!Толькі спрытна, толькі жыва,Гэй, на вырай, гэй, на жніва!Сам
(папраўляе ямчэй у руках тапор)Што за дзіва, што за сілаТак свістала, скавытала,Штось круціла, штось муціла,Як вяроўкай, аплятала.
Відмы па хвілі варочаюцца ў тым самым парадку, але кожны валачэ з сабою — зачапіўшы пятлю за шыю — таварыша, які, астанаўліваючыся каля Чорнага, кідае яму ў саганок колькі медзякоў; пасля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама, канцом вяроўкі завязваючы рукі.
Таварыш 1-га відма
(кідаючы грошы)Дзед і прадзед пахаліПоле роднае тое,А цяпер мне сказалі,Што яно ўжо чужое.З роднай выгналі хаткі,Як бы ім што я шкодзіў…Эх, нясу ўжо астаткі,Бо за праўду мне ходзе.1-е відма
(садзячы таварыша да Сама)Вось таварыш для хаўруса,Каб не брала больш пакуса…Сядзьце ціха, сядзьце мірна,Як мак з макам — так абшырна,Як дамоўкі — так глыбока,Як злом камня — так высока.Сэрца шэптаў адчурайся,З тапаром сваім сквітайся.Як ні глянь сюды цікава —Цемра тут закон і права.Таварыш 2-га відма