Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Сярод тае моладзі быў нейкі Леон169, хлопец яшчэ малады (не было яму і дваццаці гадоў), прыгожы, а што ўжо разумны, а што задзірысты! Быў ён нібы маім памочнікам у палітычнай адукацыі Вакульскага, бо калі я расказваў таму пра Напалеона і пра вялікі запавет Банапартаў, дык пан Леон – пра Мадзіні170, Гарыбальдзі ды ім падобных. А як умеў ён натхняць!

– Працуй, – не раз казаў ён Стаху, – і вер, бо моцная вера можа затрымаць рух Сонца, а не тое што палепшыць стасункі паміж людзьмі.

– Можа, мне даслаць дакументы ва ўніверсітэт? – спытаў Вакульскі.

– Я ўпэўнены, – адказаў Леон з бляскам у вачах, – каб хоць адну хвіліну была ў цябе гэткая ж вера, як у першых апосталаў, дык ужо сёння апынуўся б ты ва ўніверсітэце…

– Або ў вар’ятні, – прамармытаў Вакульскі.

Леон забегаў па пакоі і замахаў рукамі:

– Які лёд у гэтых сэрцах!.. Якая апатыя!.. Якая прыніжанасць!.. – крычаў ён. – Калі нават такі чалавек, як ты, не здольны верыць. Прыгадай, колькі ты ўжо паспеў зрабіць за гэткі кароткі час. Ты ўжо столькі ведаеш, што мог бы сёння паздаваць іспыты…

– Што я магу! – уздыхнуў Стах.

– Ты адзін – няшмат. Але некалькі дзясяткаў, некалькі сотняў такіх, як ты, як я… Ці ведаеш ты, што мы можам зрабіць?

Тут голас яму здрадзіў. У Леона пачаліся сутаргі. Ледзьве мы яго адхаялі.

Іншым разам пан Леон папікаў нас адсутнасцю ахвярных памкненняў.

– Хіба вы не ведаеце, – казаў ён, – што Хрыстос сілаю свае ахвярнасці адзін збавіў чалавецтва?.. Як палепшаў бы свет, каб у ім заўсёды былі асобы, гатовыя ахвяраваць жыццём!..

– Я мушу аддаваць жыццё за тых гасцей, што лаюцца на мяне, як на сабаку, ці за тых пасыльных і крамнікаў, што падымаюць мяне на смех? – запытаўся Вакульскі.

– Не шукай адгаворак! – закрычаў пан Леон. – Хрыстос загінуў нават за сваіх катаў… Але ў вас слабы дух… Дух ваш гнілы… А паслухай, што кажа Тыртэй171: “О, Спарта, загінь, пакуль тваю веліч – магілу прадзедаў – не зруйнаваў месінскі молат. І не выкінуў сабакам святыя косці. І прашчураў цень не прагнаў ад сцен… А ты, народ, пакуль яшчэ вораг не закаваў цябе, зламі мячы бацькоў на парозе дому і кінь у прорву. Няхай не ведае свет, што ў вас былі мячы, але не хапіла вам мужнага сэрца”172. Сэрца, – паўтарыў Леон.

Хоць і насцярожана слухаў Стах тэорыі Леона, але дзяцюк той, як Дэмасфен, здольны быў пераканаць кожнага.

Я памятаю, як аднаго вечара на шматлюдным сходзе плакалі мы ўсе, як адзін, і маладыя, і сталыя, калі Леон апавядаў нам пра той дасканалы свет, у якім не будзе месца дурноце, жабрацтву, несправядлівасці.

– З гэтае хвіліны, – казаў ён узнёсла, – не будзе ўжо розніцы паміж людзьмі. Шляхта і мяшчане, сяляне і жыды – усе будуць братамі…

– А крамнікі?.. – азваўся з кутка Вакульскі.

Але гэта заўвага не збянтэжыла пан Леона. Ён рэзка павярнуўся да Вакульскага, пералічыў усе прыкрасці, якія рабілі таму ў краме, усе перашкоды, якія паўставалі ў яго на шляху да навукі, і скончыў гэтак:

– А каб ты паверыў, што роўны з намі, што мы любім цябе, як брата, каб мог супакоіць сваё сэрца, поўнае гневу на нас, вось я… кленчу перад табою і ад імя чалавецтва малю прабачыць крыўды.

Сапраўды, ён укленчыў перад Стахам і пацалаваў яму руку. Усе на тым сходзе расчуліліся яшчэ больш, Стаха і Леона паднялі ўгору на руках і прысягнулі, што за такіх людзей, як яны, кожны аддаў бы жыццё.

Сёння, калі я прыгадваю тыя падзеі, здаецца мне часам, што быў гэта сон. Праўда, ніколі раней і ніколі пазней не сустракаў я гэткага энтузіяста, як пан Леон.

На пачатку 1861 года Стах адмовіўся ад месца ў Гопфера. Пасяліўся ён у мяне (у маім пакойчыку з закратаваным акном і зялёнымі фіранкамі), кінуў гандаль і пачаў хадзіць вольным слухачом на акадэмічныя лекцыі.

Дзіўным было яго развітанне з крамаю. Я памятаю, бо сам прыйшоў тады па яго. Ён пацалаваўся з Гопферам, а потым спусціўся ў склеп, каб абняць Махальскага, дзе затрымаўся на пару хвілін. Я сядзеў у сталовым пакоі і чуў нейкі шум, рогат крамнікаў ды гасцей, але не падазраваў фігляў. Раптам бачу (лаз у лёхі быў у тым самым пакоі), як са склепа высоўваецца пара чырвоных рук. Рукі тыя хапаюцца за падлогу, і за імі паказваецца ды зноў хаваецца галава Стаха – раз, другі. Госці і прыслуга рагочуць.

– Ага, – закрычаў адзін з гасцей, – бачыш, як цяжка без драбіны вылезці са склепа? А табе заманулася адразу з крамы ва ўніверсітэт скочыць!.. Вылазь, калі такі разумны…

Стах з глыбіні зноў высунуў рукі, зноў ухапіўся за край адтуліны і вылез напалову. Я думаў, што кроў пырсне ў яго з твару.

– Як ён стараецца… Цудоўна атрымліваецца!.. – закрычаў іншы госць.

Стах зачапіўся нагою за падлогу і праз момант быў ужо ў пакоі. Ён не злаваўся, але і рукі не падаў ніводнаму з калегаў, забраў сваю торбу ды пайшоў да дзвярэй.

– Чаго ж з намі не развітваешся, пане доктар!.. – крычалі яму ўслед госці Гопфера.

Мы ішлі вуліцаю моўчкі. Стах кусаў вусны, а мне тады падумалася: тое, як ён вылазіў са склепа – сімвал яго жыцця, мэтаю якога было выбрацца з крамы Гопфера на шырокі прастор.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза