Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Пасля тае бяседы ў склепе некалькі дзён Стах не паказваўся дома. Нарэшце, прыйшоў – у чужым адзенні, зблажэлы, але з высока задзёртаю галавою. Тады першы раз пачуў я ў ягоным голасе тую цвёрдасць, якая да сённяшняга дня робіць на мяне прыкрае ўражанне.

З гэтага часу зусім змянілася яго жыццё174. Свой паветраны балон з ветраком закінуў ён у кут, дзе зацягнула яго павуцінне, бутлі для вытворчасці газу аддаў вартаўніку пад ваду, у кніжкі нават не зазіраў. Так і ляжалі тыя скарбніцы чалавечае мудрасці: адны – на паліцы, другія – на стале, адны – закрытыя, іншыя – разгорнутыя, а ён тым часам…

Бывала, па некалькі дзён не стыкаўся ён дома, нават начаваць не прыходзіў, а потым з’явіцца ўвечары і проста ў адзёжы кінецца на ложак, які нават не рассцілае. Часам замест яго прыходзілі нейкія незнаёмыя мне паны, якія начавалі на канапе, на ложку Стаха, нават – на маім уласным, не толькі не падзякаваўшы мне, але нават не кажучы, як іх клічуць і дзе яны працуюць. Здаралася, што завітваў і сам Стах ды сядзеў у пакоі па некалькі дзён без ніякага занятку, сярдзіты, насцярожаны, як каханак, што прыйшоў на спатканне да маладзіцы, але баіцца сустрэчы з яе мужам.

Не думаю, каб Малгося Мінцлёва магла быць тою маладзіцаю, хоць і яна мела выгляд, нібы яе гусак ушчыкнуў.

З раніцы аббягала кабета не менш за тры касцёлы, несумненна, з намерам з усіх бакоў назаляць міласэрнаму Богу. Адразу па абедзе збіраліся ў яе на нейкую сходку дамы, якія ў чаканні важных падзеяў пакідалі мужоў і дзяцей, каб заняць час плёткамі. Пад вечар сыходзіліся панове, але тыя без лішніх слоў адразу выпраўлялі пані Малгажату на кухню.

Нічога дзіўнага, што пры такім бязладдзі дома і ў мяне пачалі думкі ў галаве мяшацца. Здавалася мне, што ў Варшаве стала неяк цясней, што ўсе кругом здурнелі. З гадзіны на гадзіну чакаў я нечага неакрэсленага, неспадзяванага, але ва ўсіх нас быў выдатны настрой і ў галовах вірылася безліч планаў.

Тым часам Ясь Мінцаль, якому жонка жыцця не давала, з самага ранку сыходзіў з дому на піва, а вяртаўся ўжо ўвечары. Нават прымаўку сабе знайшоў: “Чаго ўжо там! Адзін раз казе смерць…”, якую паўтараў да канца жыцця.

Нарэшце, пэўнага дня Стах Вакульскі зусім знік з вачэй. Толькі праз два гады напісаў ён мне з Іркуцка175, а ў лісце прасіў даслаць ягоныя кніжкі.

Увосень 1870 года (якраз вярнуўся я ад Яся Мінцля, бо той ужо злёг), сяджу ў сваім пакойчыку пасля вячэрняе гарбаты, як раптам стукаецца нехта ў дзверы.

– Herrein!176– кажу я.

Дзверы рып… гляджу, стаіць на парозе нейкая барадатая шэльма ў маржовым футры поўсцю наверх.

– Ну, – кажу я, – каб мяне д’яблы забралі, калі ты не Вакульскі…

– Ён, – адказвае ягамосць у маржовым футры.

– У імя Айца і Сына!.. – кажу я. – Жарцікі строіш ці дарогу пытаешся?.. Адкуль ты ўзяўся? Хіба, душа памерлага…

– Я жывы, – кажа ён, – нават есці хачу.

Зняў шапку, зняў футра, сеў пры свечцы. Праўда, Вакульскі. Барада, як у разбойніка, пыса, як у Лангіна таго, што Хрысту бок прапароў, але – праўда, Вакульскі…

– Вярнуўся, – пытаюся я, – ці толькі так прыехаў?

– Вярнуўся.

– Як той край?

– Нічога.

– Уга!.. А людзі? – пытаюся.

– Нішто сабе.

– Уга!.. А з чаго ж ты жыў?

– З урокаў, – кажа ён. – Нават рублёў шэсцьсот з сабою прывёз.

– Авой!.. А чым думаеш заняцца?

– Ну, да Гопфера ўжо я не вярнуся, – адказаў ён ды грукнуў кулаком па стале. – Але ж ты не ведаеш, што я цяпер вучоны. У мяне нават падзякі з розных пецярбургскіх навуковых таварыстваў ёсць…

“Крамнік Гопфера стаў вучоным!.. Стах Вакульскі мае падзякі з пецярбургскіх навуковых таварыстваў!.. Вось дык штука…” – падумаў я.

Што тут казаць. Атабарыўся хлапец недзе ў Старым Горадзе і паўгода жыў на свае грошы, купляючы шмат кніжак і мала харчу. Калі патраціў усё, што меў, пачаў ён шукаць працу, і тады здарылася дзіўная рэч: купцы не бралі яго, бо ён быў вучоны, і вучоныя таксама не бралі як былога крамніка. Завіс ён, нібы Твардоўскі177, паміж небам і зямлёю. Можа, разбіў бы ён сабе галаву дзесьці пад Новым З’яздам, каб час ад часу я не дапамагаў яму, чым мог.

Страшна ўспомніць, якое цяжкае было ў яго жыццё. Змарнеў, спахмурнеў, здзічэў… Але не наракаў. Раз толькі, калі яму сказалі, што такім, як ён, няма тут месца, ён ціха прамовіў:

– Ашукалі мяне…

Тым часам памёр Ясь Мінцаль. Удава пахавала яго па-хрысціянску, тыдзень не выходзіла са сваіх пакояў, а праз тыдзень паклікала мяне на нараду.

Я думаў, мы з ёю пагаворым пра тое, што далей рабіць з крамаю, бо заўважыў бутэльку добрага венгерскага на стале, але пані Малгажата пра справы нават не заікнулася. Яна заплакала, як мяне ўбачыла, нібы я нагадаў ёй тыдзень таму пахаванага нябожчыка, наліла мне ладны келіх віна і пачала, хліпаючы:

– Калі згас мой анёл, я думала, што толькі адна я такая няшчасная…

– Які анёл, – не вытрымаў я. – Можа, Ясь Мінцаль?.. З дазволу пані, але, хоць і быў я шчырым прыяцелем нябожчыка, не збіраюся называць анёлам асобу, якая нават пасля смерці важыла больш за дзвесце фунтаў…

– Пры жыцці ён важыў пад трыста… чуў пан? – заўважыла несуцешная ўдава.

Потым яна зноў закрыла твар хусткаю і заенчыла:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза