Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Што ж ты там рабіў?

– Трохі дапамагаў старому, а так – сядзеў. Няма дурных бадзяцца па горадзе, калі ёсць такі склеп.

Вось праўдзівы кіпер даўняе загартоўкі!.. Не цяперашні франт, які пойдзе лепш на танцы, чым будзе, шэльма, сядзець у склепе. І нават у склеп цягне свае лакіркі… Гіне Польшча з такім паганым купецтвам!

Слова за слова, прасядзелі мы да гадзіны ночы. Махальскі пераначаваў у мяне і а шостай рана зноў паімчаў да Лесіша.

– Што ты будзеш рабіць пасля абеду? – пытаюся я ў яго.

– Пасля абеду зайду да Фукера166, а на ноч вярнуся да цябе, – адказаў ён.

Быў ён з тыдзень у Варшаве. Начаваў у мяне, а дняваў у склепах.

– Павесіўся б, – кажа ён, – каб цэлы тыдзень давялося мне швэндацца па вуліцах. Штурханіна, спёка, пыл!.. Сабачае жыццё. Нялюдскае.

Здаецца мне, ён перабольшвае. Бо хоць і мне лепш у краме, чым на Кракаўскім прадмесці, аднак крама – гэта не склеп. Дзіваком стаў хлапец на гэтым сваім кіперстве.

Вядома, пра што ж нам было размаўляць з Махальскім, як не пра даўніну ды не пра Стаха? І гэткім чынам паўстала ў мяне перад вачыма гісторыя яго маладосці, нібы здарылася гэта ўчора.

Памятаю (быў гэта год 1857, можа, 58), зайшоў я раз да Гопфера, у якога працаваў Махальскі.

– А дзе пан Ян? – пытаюся я ў слугі.

– У склепе.

Спускаюся я ў склеп. Бачу, гарыць лоевая свечка, мой пан Ян злівае леварам167 віно з бочкі ў бутэлькі, а ў нішы відны нейкія дзве постаці: сівы стары ў светлым сурдуце са стосам папер на каленях і малады хлапец з коратка стрыжанымі валасамі ды разбойніцкаю фізіяноміяй. Гэта быў Стах Вакульскі і яго бацька.

Я ціха сеў (бо Махальскі не любіў, каб яму перашкаджалі пры зліванні віна), а сівы чалавек у светлым сурдуце манатонна даводзіў гэтаму дзецюку:

– Навошта ты марнуеш грошы на кніжкі?.. Мне давай, бо як давядзецца спыніць працэс – пішы прапала. Не кніжкі цябе выцягнуць з таго прыніжэння, у якое ты трапіў, а толькі працэс. Калі я выйграю і вернем мы дзедаў маёнтак, тады ўсе ўспомняць, што Вакульскія – старая шляхта і нават знойдзецца радня… У мінулым месяцы ты дваццаць злотых усадзіў на кніжкі, а мне акурат столькі не хапіла на адваката… Кніжкі! Адны кніжкі… Нават, каб стаў разумны, як Саламон, пакуль будзеш у краме, заўсёды будуць табою пагарджаць, хоць ты і шляхціц, а твой дзед па матцы быў кашталянам168. А калі я выйграю працэс, калі перабяромся мы ў вёску…

– Пойдзем адсюль, бацька, – буркнуў хлапец, зіркаючы на мяне з-пад ілба.

Стары, паслухмяны, як дзіця, завязаў свае паперы ў чырвоную хустку і пайшоў за сынам, які мусіў падтрымліваць яго на сходах.

– Што гэта за арыгіналы? – пытаюся я ў Махальскага, які скончыў ужо работу і прысеў на ўслончык.

– А! – махнуў ён рукою. – Старому клёпак у галаве не стае, а хлапец здатны. Завецца Станіслаў Вакульскі. Спрытны, шэльма.

– Зрабіў нешта? – пытаю я.

Махальскі зняў пальцамі нагар са свечкі, каб ясней гарэла, наліў мне кілішак віна і пачаў апавядаць:

– Ён тут у нас ужо чатыры гады. Да крамы або да склепа не надта… Але механік!.. Зрабіў гэткую машыну, што пампуе ваду з долу ўгару, а з гары лье на кола, якое якраз і рухае помпу. Гэткая машына можа круціцца і пампаваць да канца свету, але нешта ў ёй наперакос пайшло, дык рухалася яна толькі чвэрць гадзіны. Стаяла там, наверсе, у сталовым пакоі, і заваблівала гасцей да Гопфера, але ўжо з паўгода нешта ў ёй зламалася.

– Які хвацкі!.. – кажу я.

– Ну, яшчэ не аж такі, – адказаў Махальскі. – Быў тут адзін прафесар з рэальнага вучылішча, агледзеў ён помпу і сказаў, што яна нікуды не вартая, але хлопец здольны і мусіць вучыцца. З таго часу маем мы судны дзень у краме. Вакульскі заганарыўся, з гасцямі няветлівы, толькі і глядзіць, каб пакімарыць удзень, бо ўночы вучыцца і пачаў кніжкі купляць. А бацьку яго хочацца тыя грошы выкарыстаць на судовы працэс. Судзіцца ён за нейкі там дзедаў маёнтак… Ты ж чуў.

– А што ён думае пра навуку? – пытаю я.

– Кажа, што паедзе ў Кіеў ва ўніверсітэт. Во як! Хай едзе, – правіў Махальскі, – можа, хоць адзін крамнік у людзі выб’ецца. Я яму не перашкаджаю. Калі ён у склепе, дык не завальваю работай, хай хлопец пачытае. Але наверсе назаляюць яму крамнікі і госці.

– А што Гопфер?

– Нічога, – працягваў Махальскі, устаўляючы новую лоевую свечку ў жалезны ліхтар з ручкаю. – Гопфер баіцца адпудзіць Вакульскага, бо Кася Гопферава горнецца трохі да яго. Можа, хлопец і верне калі дзедаў маёнтак.

– І ён горнецца да Касі? – запытаўся я.

– Нават не зірне ў той бок, дзікая шэльма! – адказаў Махальскі.

Мне тады адразу падумалася, што хлопец з гэткаю галавой, які купляе кніжкі і не дбае пра дзяўчат, мог бы стаць добрым палітыкам. Дык я ў той самы дзень пазнаёміўся са Стахам, і з тае пары адносіны ў нас не найгоршыя…

Стах быў яшчэ гады тры ў Гопфера і за гэты час завёў шмат знаёмстваў сярод студэнтаў, маладых чыноўнікаў з розных установаў, якія навыперадкі неслі яму кнігі, каб ён здаў іспыты ва ўніверсітэт.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза