Читаем ЛЯЛЬКА полностью

У гэтым атачэнні прайшлі восем гадоў майго жыцця, з якіх кожны дзень быў падобны да ўсіх іншых дзён, як кропля восеньскага дажджу – да іншых кропляў восеньскага дажджу. Уставаў я рана, а пятай, мыўся і падмятаў краму. А шостай адчыняў галоўныя дзверы, а таксама аканіцы. У гэты момант аднекуль з вуліцы з’яўляўся Аўгуст Кац. Ён здымаў сурдут, накладаў фартух і моўчкі станавіўся паміж бочкаю мыла шэрага і калонаю, выкладзенай з брускоў мыла жоўтага. Потым праз дзверы з падворка ўбягаў стары Мінцаль з мармытаннем: “Morgen!” Ён папраўляў каўпак, даставаў з шуфляды кнігу, уладкоўваўся ў фатэль і пару разоў шморгаў за шнурок казака. Толькі пасля яго прыходзіў Ян Мінцаль і, пацалаваўшы дзядзьку ў руку, станавіўся за свой прылавак, на якім улетку біў мух, а ўзімку круціў пальцам ці кулаком нейкія фігуры.

Франца ў краму звычайна даводзілася клікаць. Ён уваходзіў з заспанымі вачыма, пазяхаючы, абыякава цалаваў дзядзьку ў плячо і потым цэлы дзень чухаў патыліцу, што магло азначаць моцную санлівасць або вялікія клопаты. Амаль не было ранка, каб дзядзька не крывіўся, гледзячы на яго манеўры, і не пытаўся:

– Ну… дзе гэта ты, шэльма, лётаў?

Тым часам вуліца абуджалася, і за шыбамі крамы сноўдалася ўсё больш мінакоў. То служанка, то дрывасек, то еймосць у каптуры, то рассыльны ад шаўца, то ягамосць у канфедэратцы ішлі ў адзін і ў другі бок, як фігуры ў рухомай панараме. Пасярэдзіне вуліцы цягнуліся павозкі, бочкі, брычкі – туды і назад… Усё больш людзей, усё больш павозак, аж нарэшце ўтваралася суцэльная вулічная плынь, з якой кожную хвіліну нехта збочваў да нас па справунках.

– Перцу на тры грошы…

– Фунт40 кавы, калі ласка…

– Папрашу ў пана рысу…

– Паўфунта мыла…

– На грош лаўровага лісту…

Паступова ў краме рабілася людна, у большасці ішла прыслуга ды бедна апранутыя гаспадыні. Тады Франц Мінцаль моршчыўся найболей. Ён адчыняў і зачыняў шуфляды, закручваў тавар у шэрую паперу, узбягаў па драбінцы, ізноў пакаваў – і ўсё гэта са скрушліваю мінай чалавека, якому не даюць прадыхнуць. Нарэшце збіралася такая колькасць пакупнікоў, што і Ян Мінцаль, і я мусілі дапамагаць Францу.

Стары рабіў запісы і даваў рэшту, раз-пораз прыстаўляючы палец да свайго белага каўпака, блакітны кутасік якога матляўся ў яго над вокам. Часам ён тузаў казака, а іншым разам з хуткасцю бліскавіцы хапаў дысцыпліну ды апярэзваў каго з пляменнікаў. Вельмі рэдка я мог зразумець, за што, а самі пляменнікі надта неахвотна тлумачылі мне выбухі ягонага гневу.

Блізу восьмае наплыў пакупнікоў змяншаўся. Тады з глыбіні крамы з’яўлялася тоўстая служанка з кошыкам булак і кубкамі (Франц паварочваўся да яе спінаю), а за ёю – маці нашага гаспадара, дробная бабуля ў жоўтай сукенцы, у вялізным каптуры на галаве і са збанком кавы ў руках. Яна ставіла на стол сваю пасудзіну, казала старэчым голасам: “Gut Morgen, meine Kinder! DerKaffe ist schon fertig…”41 – і пачынала наліваць каву ў белыя фаянсавыя кубкі.

Да яе падыходзіў стары Мінцаль і цалаваў у руку са словамі: “Gut Morgen, meine Mutter!”42

Пасля гэтага ён атрымліваў кубак кавы і тры булкі.

Потым падыходзілі Франц Мінцаль, Ян Мінцаль, Аўгуст Кац і апошні – я. Кожны цалаваў старой сухую руку, пакрэсленую блакітнымі жылкамі, кожны казаў: “Gut Morgen, Grossmuter!”43 – і атрымліваў свой кубак кавы ды тры булкі.

Калі мы спехам выпівалі каву, служанка забірала пусты кош і брудныя кубкі, а старая – свой збанок, і абедзве знікалі.

За акном па-ранейшаму цягнуліся павозкі і рухалася ў два бакі людская плынь, ад якой кожную хвіліну нехта адрываўся і заходзіў у нашую краму.

– Калі ласка, крухмалу…

– Папрашу міндалю на дзесяць грошаў…

– Лукрэцыі на грош…

– Шэрага мыла…

Бліжэй да поўдня запавольваўся рух ля бакалейнага прылаўка, затое ўсё часцей з’яўляліся пакупнікі на правым боку крамы, у Яна. Тут куплялі міскі, шклянкі, прасы, млынкі, лялькі, а часам вялікія парасоны, блакітныя або пунсовыя. Пакупнікі, кабеты і мужчыны, былі прыгожа апранутыя, яны рассаджваліся на крэслах, загадвалі паказваць ім шмат розных рэчаў, спрачаліся пра кошт і патрабавалі паказваць іншае.

Памятаю, што калі на левым боку крамы мне даводзілася папацець ад беганіны ды запакоўвання тавараў, дык на правым – найбольшым клопатам было даўмецца: чаго той ці іншы пакупнік сапраўды жадае і ці купіць ён гэта? Аднак і тут шмат прадавалася, дзённы даход ад галантарэі быў нават у некалькі разоў большы, чым ад бакалеі ды мыла.

Стары Мінцаль і ў нядзелю прыходзіў у краму. Раніцай ён маліўся, а апоўдні загадваў мне ісці да яго на своеасаблівы ўрок.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза