Кастусь
. Мы ўсе аддаём. Мы часам знемагаем. I я прашу вас, мужыкi Бахарэвiчаў, калi не хочаце самi паўставаць - хаця не перашкаджайце, не дапамагайце свайму i нашаму ворагу.Чортаў Бацька
. Што ж мы, за чужой спiною сядзець будзем?Кастусь
. Сядзiце, калi хочаце. Чыноўнiкi, каб вы нас не падтрымалi, глядзiш, яшчэ i зямлi вам прырэжуць. Узнагародзяць за дурасць... А колькi мужыкоў iдзе з намi! I тут, i на Магiлёўшчыне, i паўсюль. I паўсюль, дзе перамагае iхняя сiла, - у мужыкоў зямля, воля, мова, слава. I няма над iмi нiякай улады, акрамя iхняй справядлiвасцi. Няма ўжо нi чыноўнiка, нi пана, нi хама. Ёсць - Людзi.Яўхiмiха
. Пакажы вочы. Адкуль жа гэта ты такі адчайны? Ты што, бессмяротны? Мацi не шкадуеш?Кастусь
. Я не памятаю мацi. Рана памёрла. Няма каго шкадаваць. У мяне, жанчына, адна мацi.Яўхiмiха
. Хто?Кастусь
. Наша зямля.Вастравух
. Што ты хацеў перадаць маiм хлопцам, Кастусь?Кастусь
. Тое i хацеў. Усуперак кiраўнiцтву паўстання - трэба абапiрацца на мужыка.Вастравух
. Бачыў? Галовы сякуць.Кастусь
. I няхай. I менавiта таму - iдзi насустрач. Пераконвай. Без iх - канец.Ты, Арсень?
Арсень
. Я.Кастусь
. На рэвалюцыях таксама робяць кар'еру.Каралiна
. Я глядзела на вас. Мяркую, вам гэта будзе па плячы... Трэба ехаць туды, ратаваць.Кастусь
. Кастусь Калiноўскi.Караліна
. Каралiна Яцына...Кастусь
. Даўно з намi?Караліна
. З лютага.Кастусь
Караліна
. Што вы! Я баюся навальнiц.Арсень
. Нiчога яна не баiцца. Сувязная - якiх мала.Кастусь
. А чаму мяркуеце, што мне трэба ў Вiльню?Караліна
. Вы ж такі, што самi не ўседзiце...Кастусь
. Кiнуць нельга. А вы хiба застанецеся?Караліна
. Не... Бадай таксама пайду.Арсень
. Ты нядрэнна трымаўся, чалавеча.Кастусь
. Вось да чаго дайшло, да чаго давялi, да якой цемры, дзiкунства! Якая прорва мiж намi! Як жа нам не ўмяшацца?Яўхiм
. Бабы нашы тут... разрумзалiся... А я табе не да канца паверыў, атаман. Быў тут адзiн з вашых, напрадвеснi. То ён казаў: "Зямлю - не чапаць! Паноў бессардэчных - не чапаць". Як гэта так?Кастусь
. Паўстанцы таксама розныя. Тыя, што вучылi вас пакоры, раiлi вам не чапаць зямлi, - гэта людзi Белага жонду, а па-нашаму - урада. Яны толькi што ўцяклi з Вiльнi, спалохалiся.Чортаў Бацька
. А вы хто?Кастусь
. А мы не спалохаемся. Мы, чырвоны ўрад, гаворым: зямлю – браць. Паноў лютых - вешаць. I благаслаўляем вас на гэта. Белыя здрадзiлi - выспятка iм. Затое мы - за вас. Да канца.Яўхiмiха
. А вось яшчэ адзiн... З гэтым што рабiць?Кастусь
. Ён хто?Гарэлiха
. Ён не з лесу. Ён проста пан.Кастусь
. Вы разбярыцеся справядлiва, людзi!Хадзем, Арсень.
Караліна
. Я цяпер не хачу сустрэч са сваiмi людзьмi. Таму што за кожнага новага... знаёмага даводзiцца баяцца. Вось цяпер... за вас.Кастусь
. Вы так не хочаце ўраганаў?Караліна
. Я люблю сонца, Кастусь.Што там такое?
Кастусь
. Адвядзi яе, Арсень. Баюся, для т аго пана справа скончыцца дрэнна.Караліна
. I нiчога нельга?.. Ах, гэта... страшна...Кастусь
. Яне ведаю, што гэта за чалавек. Але я пастараюся не даць iм яго.Яўхiм
. Адзiн цi два - цару напляваць. А нам лягчэй... Адным над намi - меней!Чортаў Бацька
. Ражна з'ясi. Мне цяжка нават i курку.Яўхiмiха
Яўхiм
Яўхiмiха
. Не наспаўся? Васьмёх дзяцей прыжыў, а тут будзе чувырла варацiць. Сякеру давай!Яўхiм
. Адкаснiся... Што, нiхто не хоча? Вiдаць, што мне трэба.