Арсень
. Вядзi хутчэй да ваяводы. Тэрмiновыя весткi з Вiльнi, панна Каралiна.Каралiна
. Ды Васт равух якраз тут, ля млына, павiнен быў сустрэцца з кiмсьцi...Арсень
. З iм якраз...Каралiна
Яўхiм
Вастравух
. Камандзiр атрада паўстанцаў.Яўхiм
. Малiся... Замольвай апошнi грэх.Падарожны
. Якi грэх?Яўхiм
. А ты хто?Чортаў Бацька
. Ды наш... Мужык ад чобатаў да гаворкi... Вандруе...Яўхiм
. Сляпы... Мужык галадае, мужык памiрае. Цар мужыку долю даў. I знайшлася сабачая парода, што супраць загаду цара... Каб прыгон вярнуць, стайнi, каб мацi ад дзяцей асобна прадавалi...Падарожны
Арсень
. Самасуд. Схопяць.Каралiна
. Такога адважнага? Не-е. Хто гэта?Што будзем рабiць?
Арсень
. Пачакаем...Яўхiм
. Ды цябе чаго яшчэ слухаць? Ты хто такі, кiслая шэрсць, каб парады даваць?Падарожны
. Я - вярхоўны ваявода паўстанцаў Гродзенскай губернi, Кастусь Калiноўскi.Вастравух
. Кастусь... Ты бачыш... Вось як яны... З сякерамi... Доўбнямi... Ловяць паўстанцаў. Аддаюць iх уладам... нашто мне жыць?..Яўхiм
. Слёзы табе выцерцi?Кастусь
. I выцеры. Яны гэтага вартыя, такія слёзы. Табе такімi до-оўга яшчэ не плакаць. Слязьмi крыўды на свой народ... Ах-х, якая ж вы яшчэ цемра, якая слепата, калi - свае! - сваiм галовы сячэце!Гарэлiха
. Якiя яны да халеры свае! Яблыкi з панскага дрэва.Кастусь
. Яны свае, баба. Яны ўпалi са сваёй яблынi i адкацiлiся на мужыцкую нiву. Чаму ты пайшоў у лес, Вастравух?Вастравух
. Бацька абразiў маю мацi... Ён мяне пракляў, калi я пайшоў у лес. А я не мог не iсцi. Бо гэта такія, як мой бацька, запраўляюць у воласцi, царкве, судзе, турме. У павеце, губернi, сенаце, на...Кастусь
. Стой, Вастравух, далей не трэба... З часам...Маладзiца
. Сын.Кастусь
. Мужык. Падман чыноўнiкаў будзе вiсець i над iм. Будзе ён расцi, твой сын, Яўхiмаў, мой, цароў брат . Будзеш ты яго макам паiць, каб не вякаў, не перашкаджаў жаць чужое поле... Стане хлопчыкам, вучыць трэба. А школа ёсць?Чортаў Бацька
. Раней на стайнi была. Цяпер - у воласцi. Порткi ў руках трымае.Кастусь
. А ўрад адно скубе з вас падаткi. А мiж тым не вы для ўрада. Урад для вас. Без вас яны, няробы, з голаду здохнуць.Маладзiца
. Што ж з iм далей будзе, дзядзька?Кастусь
. А далей пачне яго ўрад вучыць, як жыць. Затлумiць галаву, навучыць пляваць на розум, на цябе, мацi. А захоча праўды - павязуць туды, дзе бабы бялiзну мыюць, а пранiкi на неба кладуць. Мацi прымусяць забыць, сумленне, свой народ.А потым за ўсю працу - крыж струхнелы. I канец.
Каралiна
. Iншыя - гавораць. Гэты - як душу аддае.Арсень
. I якую душу...Кастусь
. Не. Ён, i я, i ўсе iншыя такія паклялiся апошняй клятвай жыццё аддаць, каб твой сын быў шчаслiвы... Ты, Васт равух, жыццё сваё аддаў бы за яго?Вастравух