Читаем Знак аховы полностью

Трава ў нізінах скошана марозам.Звініць на ўзлобках Слуцкая шаша.Кідаў дарэмна ў неба я пагрозы,Гайдаў зямлю,З крывёю змешваў слёзы:I кроў, і слёзы — як вада з каша...Нічога не спасціг пыхлівы розум,Апроч таго, што ведала душа,Што помніла —I помніць не хацела...Такой бяды!Вайну душы і целаПачаў не я —Не я і завяршу...Я толькі свістам губы прыкушу,Праскочыўшы пагорак зледзянелы,Дзе між таполяў, збегшых на шашу,Хіснецца далеч, бы ў акне прыцэла...Шуміць шаша!Шыпяць шыпамі шыны...Мы ў хуткасць урастаем пакрысе,Мы гонім па сустрэчнай паласе,Мы самі — хуткасць,Самі ўжо — машыны!..Які пастух жалезны нас пасе?..Равуць маторы!Не спыніцца ў гонцы,Ні зблізку не разгледзець, ні здаля —Хто спрынтэры і хто тут марафонцы...Хутчэй, хутчэй! — хоць паліва на донцы.Сама пад колыКоціцца Зямля.Зямля, зямля, дзіцячых сноў калыска...Спакойна сплю начамі ўсё радзей.Былое — блізка.Будучае — блізка.Ярчэй гараць агні ля абеліскаў.Адна ў людзей надзея: на людзей.Выпадак нас цікуе на дарозе.Націснуць на адлігу маразы,Неспадзявана здрадзяць тармазы —I тыЗлачынец...Ці спачнеш у бозеНа непатрэбнай хуткай дапамозе.Замглёны шлях злачынцаў і ахвяр...Выпадак — і аслепне дзесь радар,I праз выпадак — атамнае пекла...Ёсць блакіроўка...Ёсць аўтаінспектар,Але і ён выпадку не ўладар.Вось ён спыняе.Дастаю правыI крочу — хістка, як ступіў на кладку...Я з ім ніжэй вады цішэй травы,Плачу рубель даглядчыку парадку,Ды не ідзе ўсё думка з галавы:Што даць, чым адкупіцца ад выпадку?Дзесь карабель... Ля кнопкі трое там...А раптам звар'яцеюць тыя трое,Націснуць кнопку... Не ўявіць такое?..Слабыя людзіI сляпая зброя,Выпадак — і...— Правы вяртаю вам.— Інспектар, уявіце карабель.— Што?— Карабель.Там каля кнопкі трое...— Ніхто ў вас не пытаецца пра тое!Вазьміце лепш квіток на свой рубель —I раю шкло прачысціць ветравое.Найпершы знак — перасцярогі знак.Вы зразумелі?— Так, інспектар, так.Аднак былі выпадкі?— Там былі.— Інспектар,Скрозь выпадак на рабоце:Матросам ён плыве на караблі,Пілотам ён ляціць на самалёце.Яму і назвы ёсць:«ФАНТОМ».«МІРАЖ».Не называлі зброю так спрадвеку...Інспектар, на планеце зараз ажТры тоны смерці...ТрыНаЧалавека.У бомбах — гэта сотні ХірасімI Нагасакі...Што там Хірасіма! —Тут лік ідзе на сотні Еўрасім!Вы чулі, што Еўропу ЕўрасімайНазвалі сёння...— Мог назваць вар'ят.— Вар'яты разлічылі варыянтМаленькай бойні... свойскай, ціхай бойні:500 000 000 чалавечых страт!— Уся Еўропа...— I налічаць болей,Ім не шкада... Але не ў гэтым страх,Не ў процьме процьмаў бомбаў вадародных,А ў тым, што ў спісе страт неверагодныхМы — толькі лічбы,Толькі знакі страт,Што недзе на дысплеяхНа касцёрНе людзі ахвяруюцца — працэнты...— Хто ж там сядзіцьНа вылічальных цэнтрах?— Не ведаю... Але былы акцёрУ фільмах жахаў — ролю прэзідэнтаЦяпер іграе... Вызначае шлях,Якім ісці планеце,А іначайПакажуць нам кіно, чарцям сабачым!..Ды фільмы жахаў — выдуманы жах.Сапраўдных Жахаў там ніхто не бачыў.— Во разышоўся... Слухай, ты не лектар?— Я ўсіх на свеце лектараў дырэктар.Інспектар, жах — Амерыка сама...Няма ў іх нашай памяці, інспектар.Усё ў іх ёсць, а памяці няма.Такой, як памяць-гора, памяць-боль,Што гоніць нас — калі касцёр запаляць —Па крупы, па запалкі і па соль...Як спадчына, ад продкаў наша памяцьГалечы, перажытай на вяку,Ды попелу жытла і жыта ў полі...— Па што ж ты ў Слуцк?..Няма ў сталіцы солі?— Ды не, інспектар. Проста ў тым бакуДалей цагельні я не быў ніколі.— Аднак пра соль і крупы ты дарма...Калі па крамах бегаюць з мяшкамі,Не памяць гэта — паніка... Між намі,I ў нас пакульТаго-сяго няма.I спаганяць за гэта трэба строга.— За што?— За ўсё. Пара за ўсё, браток...Трымай рубель свой — і вярні квіток.Падкінь да Селішч, тут непадалёк...— Сядай, інспектар...Коціцца дарога,Звініць на ўзлобках здрадлівы лядок.Чым больш машын — тым небяспечней траса,Тым верагоднасць большая сустрэцьСярод шафёраў экстра-класаАса,У хованкі з якім гуляе смерць.Ён так ляціць — ажно шаша дыміцца,Ды віск адно, ды свіст на віражах...Хто страх не зведаў — той і не баіцца,А той, хто зведаў — не забудзе страх.Спалох за ім, нібыта воўк палюе,Грызе яго,Нібы сабака косць...— Скажы ты мне, інспектар, ці куплю яУ Селішчах хаціну?— Хаты ёсць.I ў нас, і ў Самасеях, і ў Закружжы...Хапае скрозь пакінутых двароў.Нашто табе?..Рашыў займець кароў?— Разводзіць кветкі... Ёсць такая ружа:Яна завецца ружаю вятроў.— Напрамак ветру?— Так, ягоны вектар.Не тое, каб закон, а ўсё ж закон.I шмат залежыць ад таго, інспектар,Скуль і куды накіраваны ён.— Залежыць што?— А тое... Раптам пекла...— Дык вунь яно куды твой страх бяжыць!— Не пра сябе я думаю, інспектар.Хаця каб дзеці засталіся жыць.— Пра тое ёсць каму паклапаціцца.Не, штосьці ты не даспадобы мне...— Хто страх не зведаў — той і не баіцца.— А дзе яго ты зведаў?— На вайне.На царскай — з дзедам,На Айчыннай — з бацькам.— Ты байкі бай, ды лапці не пляці.— Інспектар, я вучуся не баяццаЗвычайна з дзевяці і да пяці.Ты не хвалюйся, хутка пасмялею,Табе яшчэ смялець дапамагу...Ды смерці не баяццаЯ не ўмею,Не думаць я пра гэтаНе магу,Дарма, што ашчадзіла нас прырода,Хоць вечныя мы ўсе, пакуль жывём...— Пакуль жывём,Што сеем — тое жнём:Сабе ўжыўляюць страху электродыВар'яты, што размахваюць агнём.Дык хай яны калоцяцца,А насНе запалохаць — не на тых напалі:Як нек'алі Еўропу ўратавалі —Так і Зямлю ўратуем...— Іншы час,Не той расклад, інспектар...ЧалавецтваСябеБаіцца — і калі ягоМы і ўратуем — толькі для калецтва...— А розум — што? А розум — для чаго?!— А розум ёсць і ў прайдзісветаў розных:Найлепшае, што маем на зямлі,Прыдумана для бойні, для вайны...Стварыць такое дурні не маглі,Разумнікі зрабілі ўсё, яны...Вось і спытайся: для чаго нам розум?..— Ну, ты мяне не блытай...Прайдзісвет —Хто б ён ні быў — наскрозь не пройдзе свет,Яму хто-небудзь абламае рогі.I ўрэшце існуе закон дарогі:Ці «Жыгулі» ў цябе, ці драндулет —Хутчэй за хуткасць трасы не паедзеш...Да нас не звернеш?.. Можа, хату ўгледзіш?Дапамагу купіць праз сельсавет,Суседзьмі будзем...— Мы і так суседзі.Усе мы, як'ніколі, землякі.— То ў госці да мяне давай заедзем.— У госці можна...Вечныя замкіНа кінутых, спусцелых хатах Селішч...— Інспектар, як завуць цябе?— Тарас.Як водзіцца яно, за стоп мы селі.— Шкада, што нельга...— Гэта ў іншы раз.— Заначаваць не хочаш?— Неспадручна.— А я сабе накапаю... ВыключнаУ гонар госця...— Будзь, Тарас, здароў.— ...Халера, пахне ружаю вятроў.Скажы, а ты ўсур'ёз?..— Пра што?— Пра ружу.— Калі запахла ёю, то ўсур'ёз.— Павесялеў... Надвор'е — на мароз:Глядзі, каб ружа не замерзла, дружа.— Жарт не без жару...— Не гараць, дальбожа,Адны перагарэлыя вуглі.Вар'яты з прайдзісветамі. НягожаНам іх баяцца. Быць таго не можа,Каб мы іх, гадаў, Пе перамаглі.— А як з выпадкам?— Рызыка, вядома...Ракетаносцы скрозь...Ракетадромы...На сушы зброя...Зброя пад вадой...Чорт ведае, што з неба можа ўпасці...— I што тады ўратуе?— Толькі шчасце..Выпадак і ўратуе нас с табой.— Ты дыялектык, дружа мой Тарасе.БывайПа часе...Коціцца па трасеЖалезнаю ракой імклівы век.Трашчыць лядок. Пазёмка нізам кружыць.Я еду ў Слуцк. Вязу на свята ружы.Там нарадзіўся новы чалавек.Ён сын маіх сяброў.Ён мой сучаснік:Адно ў нас неба. I зямля адна,—Сучаснік мой,Бо ў часе нас, на шчасце,Не раздзялілаНі адна вайна.Яе віхуры нас не раскідалі...Ён вочы ўзняў на свет у першы раз —Што ўбачыць ён?..Што будзе з ім, Тарас?..Між ім і намі — пакалення далеч.Яму — пытацца, нам — трымаць адказ.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Инсектариум
Инсектариум

Четвёртая книга Юлии Мамочевой — 19-летнего «стихановца», в которой автор предстаёт перед нами не только в поэтической, привычной читателю, ипостаси, но и в качестве прозаика, драматурга, переводчика, живописца. «Инсектариум» — это собрание изголовных тараканов, покожных мурашек и бабочек, обитающих разве что в животе «девочки из Питера», покорившей Москву.Юлия Мамочева родилась в городе на Неве 19 мая 1994 года. Писать стихи (равно как и рисовать) начала в 4 года, первое поэтическое произведение («Ангел» У. Блэйка) — перевела в 11 лет. Поступив в МГИМО как призёр программы первого канала «умницы и умники», переехала в Москву в сентябре 2011 года; в данный момент учится на третьем курсе факультета Международной Журналистики одного из самых престижных ВУЗов страны.Юлия Мамочева — автор четырех книг, за вторую из которых (сборник «Поэтофилигрань») в 2012 году удостоилась Бунинской премии в области современной поэзии. Третий сборник Юлии, «Душой наизнанку», был выпущен в мае 2013 в издательстве «Геликон+» известным писателем и журналистом Д. Быковым.Юлия победитель и призер целого ряда литературных конкурсов и фестивалей Всероссийского масштаба, среди которых — конкурс имени великого князя К. Р., организуемый ежегодно Государственным русским Музеем, и Всероссийский фестиваль поэзии «Мцыри».

Юлия Андреевна Мамочева , Денис Крылов , Юлия Мамочева

Детективы / Поэзия / Боевики / Романы / Стихи и поэзия
Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Ваан Сукиасович Терьян , Александр Степанович Грин , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза
Парус
Парус

В книгу «Парус» вошло пять повестей. В первой – «Юная жизнь Марки Тюкова» – рассказывается о матери-одиночке и её сынишке, о их неприкаянной жизни в большом городе.В «Берегите запретную зонку» показана самодовольная, самодостаточная жизнь советского бонзы областного масштаба и его весьма оригинальной дочки.Третья повесть, «Подсадная утка», насыщена приключениями подростка Пашки Колмыкова, охотника и уличного мальчишки.В повести «Счастья маленький баульчик» мать с маленьким сыном едет с Алтая в Уфу в госпиталь к раненому мужу, претерпевая весь кошмар послевоенной железной дороги, с пересадками, с бессонными ожиданиями на вокзалах, с бандитами в поездах.В последней повести «Парус» речь идёт о жизненном становлении Сашки Новосёлова, чубатого сильного парня, только начавшего работать на реке, сначала грузчиком, а потом шкипером баржи.

О. И. Ткачев , Владимир Макарович Шапко

Поэзия / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Cтихи, поэзия / Стихи и поэзия