Читаем Тутэйшыя полностью

У с х о д н і в у ч о н ы (таксами запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя — белорусы і племя — тоже — белорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык — обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.

З а х о д н і в у ч о н ы. А тэраз Пан. бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?

Я н к а. Беларусь, пане вучоны.

З а х о д н і в у ч о н ы (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлено надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.

У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэскім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам, — оцечэство своё белорусы почему-то называют Белоруссія.


Вучоныя канчаюць пісаць адначасова, бяруцца за падзорныя трубы, азіраюцца. Пауза.


М і к і т а. Што, мусы вучоныя, сэанс ужо увесь, меджду протчым?

У с х о д н і в у ч о н ы. Весьма вам благодарэн! Моі научныя ісследованія на сегодняшній дзень окончэны. Чэсць імею кланяцься!

З а х о д н і в у ч о н ы. Незмерне П а н. у вдзенчны естэм. Мое баданя навуковэ на дзень дзісейшы сон закончонэ. Маю гонар пожэгнаць Пана!


Вучоныя выходзяць, кожны праз другія дзверы, якімі быў увайшоўшы. Мікіта, кланяючыся, праводзіць іх да дзвярэй, далей — Гануля і Наста, якія хутка варочаюцца назад.

З'ява XIII


Тыя ж, без вучоных.


Я н к а. (да праходзячага міма яео Мікіты). У вас сягоння, пане рэгістратар, праўдзівы арыстакратычны баль, не забыліся нават і аб інтэрмэдыі.

М і к і т а. А гэта, меджду протчым, што за такая страва?

Я н к а. Не страва, мой Пане, а такая маленькая камэдыя ў вялікай трагікамэдыі.

М і к і т а. Не разумею. (Ідзе да сваіх гасцей.)

Я н к а. (да Аленкі і Гарошкі). Як жа вам спадабаліся гэтыя, не пры людзёх кажучы, вучоныя?

А л е н к а. Мне — як мне, а татку — адно цыбук звоніць аб зубы: ці то са страху, ці то з вялікай пашаны да вучоных.

Г а р о ш к а. Не пры мне пісаны гэтыя вашыя вучоныя — вот і ўсё тут!

Д а м а. (да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, зрабілі нам сягоння папраўдзе мілую неспадзеўку гэнымі дзвю-ма пэрсонамІ, якія толькі што выйшлі. Тут у Менску так трудна спаткаць праўдзівага вучонага.

М і к і т а. Та-а-к, гэта важныя вучоныя. Але мы не такіх яшчэ пабачым, як будзе ў нас у Менску, меджду протчым, унівэрсытэт.

П о п. Понежэ есць в Мінске духовная семінарыя, то воісціну ізлішне обрэтаць універсіцет, гдзе будзет провозглашацься грэховное светское учэніе.

С п р а ў н і к. Па-мойму, таксама унівэрсітэт непатрэбен, бо завядуцца студэнты, а з імі заўсёды столькі для поліцыі клопату.


Паўза.


М і к і т а. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, ці не далі б чаго закусіць нам, бо салавей аднымі песнямі сыт не бывае.


Гануля падае закускі. Госці садзяцца за стол. Поп у цэнтры.


Г а н у л я. (падаўшы закуску, да Янкі, Аленкі і Гарошкі). Калі ласка, прашу за стол.

Г а р о ш к а. (хрысцячыся). Што вы, свацейка?! Я — і такія важныя асобы… яшчэ з лаўкі звалюся з перапуду. Не, не!

Я н к а. (да Ганулі). Мы пяройдзем у мой пакой, каб вам не замінаць.

Г а н у л я. О, не! Павінны сягоння тут сядзець. Як-ніяк Мікіткавы імяніны. Калі не хочаце да ўсіх, то я вам сюды падам закускі.

Г а р о ш к а. I гэтага, свацейка, не трзба. Калі пазволіш, то ў мяне ёсць сёе-тое ў торбе, вот мы і закусім.

Г а н у л я. Рабіце што хочаце, а толькі з хаты не пушчу! (Ідзе да гасцей.)


Гарошка дастае з торбы сваю закуску і раскладае на століку.


М і к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, я вас прасіў не запрашаць іх, а вы ўсё свае правіце. (Да гасцей.) Цяпер, найяснейшыя госці, калі ўсе мы ўжо ўселіся, — можна пачынаць. (Падымаючы чарку.) За здароўе дастойных, меджду протчым, гасцей!

Га л а с ы. О, не! не! За здароўе імянінніка! Віват! Ура!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Пандемониум
Пандемониум

«Пандемониум» — продолжение трилогии об апокалипсисе нашего времени, начатой романом «Делириум», который стал подлинной литературной сенсацией за рубежом и обрел целую армию поклонниц и поклонников в Р оссии!Героиня книги, Лина, потерявшая свою любовь в постапокалиптическом мире, где простые человеческие чувства находятся под запретом, наконец-то выбирается на СЃРІРѕР±оду. С прошлым порвано, будущее неясно. Р' Дикой местности, куда она попадает, нет запрета на чувства, но там царят СЃРІРѕРё жестокие законы. Чтобы выжить, надо найти друзей, готовых ради нее на большее, чем забота о пропитании. Р

Лорен Оливер , Lars Gert , Дон Нигро

Хобби и ремесла / Драматургия / Искусствоведение / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фантастика / Социально-философская фантастика / Любовно-фантастические романы / Зарубежная драматургия / Романы