Читаем Сон на кургане полностью

Колькі ўжо ночак, ах, колькі ўжо разСтукаўся ў гэтыя сцены, —Вечна заходзіла штосці не ў часМне на дарозе нязменна.Дзед мой нябожчык, калі уміраў,Так гаварыў мне і тату:Скарбы у лёхах замчышча схаваўХтось адзін вельмі багаты.Трапіць жа можна ў ноч тую на след,Як з іх спадае закляцце;Толькі пары той не ведаў і дзед —Трэба яе адгадаці:Летам, увосень, зімою, вяснойГэтыя пробую дзверы;Штось адпіхае, штось кідае мной,З рук выбівае сякеру.

(Закладае лёза тапара за дошку і мацуе.)


Чорны (паяўляецца ля сцяны незаметна і хапаецца за сякеру)

Ты зноў сюды лезеш, няшчасны!Ха-ха-ха! вось так навала!Напрасна, мой мілы, напраснаЗноў цябе немач прыгнала.Не дам я да скарбаў дастацца,Варту я моцна трымаю;Хто важыцца з мною змагацца —Помач я крэпкую маю.Ці просьбай, ці грозьбай, ці стонамСтукнешся ў гэту мясціну —І ўсё на загубу: не ўлезеш да скону…Ха-ха-ха! счэзнеш скацінай…

Сам (адступае ад дзвярэй, тапор з лёскатам валіцца на ганкавы камень)

Так ужо ёмка тапор залажыў —Меціўся дошку сарваці, —Бач, як бы сілы ўсе свае збыў;Млее рука, не спазнаці.Хаты сваёй лягчэй зрушыць звяны,Тут не йдзе ў лік і ахвота.Спробую толькі з другой стараны,Мо спрытней пойдзе работа.(Закладае тапор таксама з другога боку дошкі.)Ну, адрывайся, пракляты запор,До жартаваці са мною!Сілы, больш сілы! ах, каб цябе мор!Зноў не пакратаць рукою.

Чорны (выбіваючы зноў тапор)

Зубамі грызі, війся ў ранах,Сэрцам бі ў камень, як звонам,Крывёю парог злі цагляны,Трупам тут ляж безгалоўным,І з свету таго выглянь марай,Знабам аплутаўшысь дружбай —Удар перунамі з-пад хмараў, —Я не пакіну тут службы.

Сам (шукаючы тапара)

Дома ўжо нельга мне далей так жыць, —Дом мой магілай халоднай;Каменем поле сцюдзёным ляжыць,Плёны змёў вецер халодны.Марна пад кроквай ржавее каса,Недзе ўчапіці нарога…Толькі чырвоная ўсюды раса,толькі к няўдачам дарога.Гадзіны ўюцца вяроўкай ля ног,Смокчуць кроў з жылаў піяўкі;К Богу звярнуўся — маўчыць нема Бог,Сцелючы ў пекле прылаўкі.Людзі!.. Што людзі? Ці ёсць дзе між іхГодны адзін хоць у людзі:Мутасцю, трупам нясе ад усіх,Пошасцей поўныя грудзі.

Чорны

Ха-ха-ха! жыць табе трудна,Цесна, хоць свет так вялікі,Й думцы з людзямі адлюдна,Свойскае стала ўсё дзікім.І долю ўжо як абязвечыў, —Скарб цябе цягне закляты.А колькі разоў ад мяне чуў:Лезеш і тутка здарма ты.

Сам (знаходзячы тапор)

Вось і тапор мой. К рабоце жывей!Скарб дастаць мушу я гэты;Ласкай павее тады ад людзей,Неба і цэлага свету.


Замахваецца тапаром у самыя дзверы; Чорны зноў яго выбівае; Сам, абяссілены, валіцца на зямлю.


Чорны

Перейти на страницу:

Похожие книги

Апостолы
Апостолы

Апостолом быть трудно. Особенно во время второго пришествия Христа, который на этот раз, как и обещал, принес людям не мир, но меч.Пылают города и нивы. Армия Господа Эммануила покоряет государства и материки, при помощи танков и божественных чудес создавая глобальную светлую империю и беспощадно подавляя всякое сопротивление. Важную роль в грядущем торжестве истины играют сподвижники Господа, апостолы, в число которых входит русский программист Петр Болотов. Они все время на острие атаки, они ходят по лезвию бритвы, выполняя опасные задания в тылу врага, зачастую они смертельно рискуют — но самое страшное в их жизни не это, а мучительные сомнения в том, что их Учитель действительно тот, за кого выдает себя…

Дмитрий Валентинович Агалаков , Наталья Львовна Точильникова , Иван Мышьев

Драматургия / Мистика / Зарубежная драматургия / Историческая литература / Документальное