Таей, што льецца зменнай хваляй,Ў шалёным высвенцанай зеллі.2-і
Каб аж нябожчыкі ўставалі,Каб аж крыжы з магіл запелі.2-я дзяўчына
(падаючы гарэлку)Хтось запяе, хоць мо не ўстане.
Уваходзіць Сам — адзін.
Сам
На небе сонца зледаваціў,Імглою зоры ўсе загаціў,Зямлю патрэскаў на кургане.(Садзіцца за сёмы столік.)Не будзьце ж толькі скупы ў мерцы,—А крэпкай так, як кроў жывая;Каб так паліла ў цэлым сэрцы,Як хата родпая налае.
3-я дзяўчына
(падаючы гарэлку)Крапчэй, як вар слязы сірочай,А вагнісцей, як крыўды вочы.
У шынку ўсільваецца гоман; дзяўчаты ўвіваюцца, падаючы гасцям то гарэлку, то піва.
Пры 1-м століку
1-ы
(да 2-га)Пі! Што глядзіш, як бы нясмела?Пі, каб аж сэрца скрыгатала!Каб аж душа, як дым, курэлаI дымам вочы засцілала.2-і
(падымаючы з 1-м чаркі)За згубу лепшай, светлай долі,За працвітанне чорных хвіляў,За тых усіх, што мяне гналі,Пакуль аж тут не утапілі!
Пры 2-м століку
1-ы
(да 2-га)Сам галавы сваёй не вешай:Табе яе другі павесе…Пі, каб аж процьму ўсю усцешыўI ў гэтай сам струпеў пацесе.2-і
(падымаючы чарку)За тыя плецены прылады, —За тых, што точанаю сталяйБылі ва ўсіх пуцях завадай,Пакуль аж тут не прыкавалі!
Пры 3-м століку
1-ы
(да 2-га)Што гнеш свой карк, як вол у плузе,Зямлю капаючы нарогам?Пі, як канюх расу на лузе,—Ярмо ты знойдзеш за парогам.2-і
(беручы чарку)За тыя пухавы пасцелі,За торпы, стогі аж пад неба,—За тых усіх, што хлеб мой елі,Пакуль мне тут не далі хлеба!
Пры 4-м століку
1-ы
(да 2-га)Што круціш сумна галавою,Як касцяломнаю машынай?Пі, каб аж трэсла ўсім табою,Як трасе вецер павуцінай.2-і
(падымаючы чарку)За тую комінную сажу,За свіст гудкоў, за дым крывавы,—За тых усіх, хто мяне пражыў,Пакуль гарэць тут не заставіў!
Пры 5-м століку
1-ы
(да 2-га)Што сеў, як мокрая варона?Пі, як кроў смокчуць з тваіх косцяў!Заліся гараю шалёнай,Каб аж тапелец пазайздросціў.2-і
(падымаючы чарку)За тыя дзікія напасці,За нашу брацкую нязгоду,За тых, што след закрылі к шчасцю,А паказалі сюды ходы!
Пры 6-м століку
1-ы
(да 2-га)Не закладай рук, як бы ўсыпаўУ печ апошняе з аруда.Пі, аж каб вылецелі скрыпы3 грудзей тваіх, як з кол па грудах.2-і
(беручы з першым чарку)За тыя збэшчаныя сілы,Што самі, чэзнучы ў пракляцці,Усе з нас высмакталі жылыI сюды звабілі смактаці!
Уваходзяць тры дзяўчыны.
1-я
Пусціў на вуліцу уперад.2-я
Людское ўсё здзёр, апаганіў.1-я
Цяпер сюды прэ, як у нерат.3-я
На славы, долі патаптанне.
Разыходзяцца і прысядаюць к гасцям.
1-я
(падсаджваючыся к Саму)Ты што адзін так, небарака,I чаркі, бачу, не чапаеш?Са мною выпі, як са ўсякай,I думай, што з дачкой гуляеш.