Читаем Роберцiк полностью

— Роберцік, цяпер у цябе будзе сябра, — сказаў Увіс, зазірнуўшы ўвечары ў аранжарэю.

— Мне ўсё роўна.

Увіс хацеў, як заўсёды, праверыць і змазаць робата, але той адмовіўся:

— Не трэба. Табе цяпер хопіць работы з новым. Раскажы лепш яшчэ пра Зямлю. Я паспеў там убачыць так мала… Там шмат такіх вялікіх дрэў, як тыя, што растуць каля касмадрома? Помніш, як я ішоў па сцежцы і ўвесь час спатыкаўся аб карані? Памятаеш? А чаму ты не спатыкаўся і не падаў? Я ўвесь час думаў пра гэта і вось нарэшце зразумеў. Гэта таму, што ты нарадзіўся на Зямлі і ўсё ведаеш загадзя…

Увіс разгубіўся. Каб такое сказаў чалавек — яшчэ зразумела, але робат…

— Праўда, — сказаў ён. — На Зямлі шмат лясоў.

— Чаму ты не жывеш там?

— На Фаіс у мяне работа.

— Хіба на Зямлі яе няма?

— Знайшлася б…

— Тады чаму ты тут?

— Я люблю лётаць, падарожнічаць, бачыць новыя планеты…

— Нават непрыгожыя? Нежывыя?

— Усялякія.

— Не разумею, — сказаў Роберцік і адвярнуўся. Увіс пайшоў. Калі назаўтра раніцай ён убачыў робата, той сядзеў нерухома. Агеньчыкі, што асвятлялі яго твар, патухлі, стрэлкі прыбораў стаялі на нулі, хоць акумулятары, як аказалася, былі зараджаныя. Правая Роберцікава рука была выцягнута да абагравальніка. Увіс нагнуўся і ў жалезнай далоні ўбачыў маленечкі зялёны парастак, малюпасенькую елачку з светлымі, аксамітнымі іголкамі. У жмені быў пясок, і парастак трымаўся ў ім, чапляючыся ледзь бачнымі карэньчыкамі.

* * *

Самым дарагім талісманам, што прывёз на Зямлю доктар трох касмічных навук Увальд, быў невялічкі крышталёвы блок.

Усе дваццаць гадоў, якія прабыў вучоны на розных планетах, станцыях, касмадромах, а потым і ў навуковай групе Цэнтра, Увальд бярог і ўсюды вазіў з сабою гэтую цацку.

Вярнуўшыся на Зямлю, ён пасяліўся ў сваёй лясной хатцы і часта цэлымі днямі блукаў сярод маладых елачак, а вечары бавіў каля каміна. Зрэдку, у нейкія яму аднаму вядомыя дні, Увальд уключаў тэлевізійны запіс.

Крыніцай запісу быў маленькі крышталёвы блок.

Мала хто бачыў гэты запіс.

Сярод астранаўтаў хадзілі чуткі, што ён паказвае нейкую аранжавую планету, вельмі прыгожую і маленькую.

Яе акрывалі зялёныя лясы і квітучыя сады.

Птушкі, звяры і насякомыя на гэтай планеце вельмі нагадвалі зямных.

Рэкі і азёры былі таксама як зямныя.

і ўсяго гэтага там было шмат.

Але больш за ўсё на планеце расло елак.

Увальд нічога не расказваў пра паходжанне гэтага запісу. Аднак яго былыя калегі запэўнівалі, што крышталь — гэта ўсё, што засталося ад блока памяці нейкага разабранага калісьці робата.

Праўда, спецыялісты лічаць, што такой планеты няма і быць не можа. Але іншыя пярэчаць, што ў блоку памяці не можа фіксавацца тое, чаго не існуе ў рэчаіснасці, бо робаты не здольныя ні фантазіраваць, ні марыць.

Нядаўна Увальд завяршыў даследаванне пра здольнасць электроннага мозгу да творчай дзейнасці. Аднак яго высновы пакуль прыняты толькі як гіпотэзы[7], бо кожны ведае, што ў робатаў няма ўяўлення.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Чужие сны
Чужие сны

Есть мир, умирающий от жара солнца.Есть мир, умирающий от космического холода.И есть наш мир — поле боя между холодом и жаром.Существует единственный путь вернуть лед и пламя в состояние равновесия — уничтожить соперника: диверсанты-джамперы, генетика которых позволяет перемещаться между параллельными пространствами, сходятся в смертельной схватке на улицах земных городов.Писатель Денис Давыдов и его жена Карина никогда не слышали о Параллелях, но стали солдатами в чужой войне.Сможет ли Давыдов силой своего таланта остановить неизбежную гибель мира? Победит ли любовь к мужу кровожадную воительницу, проснувшуюся в сознании Карины?Может быть, сны подскажут им путь к спасению?Странные сны.Чужие сны.

Ян Михайлович Валетов , Дарья Сойфер , dysphorea , Кира Бартоломей , dysphorea

Детективы / Триллер / Фантастика / Научная Фантастика / Социально-философская фантастика
Врата Войны
Врата Войны

Вашему вниманию предлагается история повествующая, о добре и зле, мужестве и героизме, предках и потомках, и произошедшая в двух отстоящих друг от друга по времени мирах, соответствующих 1941-му и 2018-му годам нашей истории. Эти два мира внезапно оказались соединены тонкой, но неразрывной нитью межмирового прохода, находящегося в одном и том же месте земной поверхности. К чему приведет столкновение современной России с гитлеровской Германией и сталинским СССР? Как поймут друг друга предки и потомки? Что было причиной поражений РККА летом сорок первого года? Возможна ли была война «малой кровь на чужой территории»? Как повлияют друг на друга два мира и две России, каждая из которых, возможно, имеет свою суровую правду?

Александр Борисович Михайловский , Марианна Владимировна Алферова , Юрий Николаевич Москаленко , Раймонд Элиас Фейст , Юлия Викторовна Маркова , Раймонд Фейст

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Попаданцы / Фэнтези