Читаем Пасля Жыццё полностью

Грэчка падняўся на калені і, асабліва злы ў свае зацятай маўклівасці, пачаў зашпільваць рамень на ватоўцы, пасля моўчкі падабраў з бруствера ППД і палез у акопчык па гранаты і сумку. Калі ён схаваўся ў зямлі, Клімаў таксама ўстаў, паправіў на плячах свае кавалерыйскія партупеі і пачаў торапка збягаць уніз. За ім з асцярогай, рызыкуючы ўпасці, пайшла Паша.


За некалькі хвілін да атакі ён ляжаў на краі абрыву і пазіраў у канец рова пад лес, дзе Грэчка павінен быў падаць умоўны сігнал аб гатоўнасці яго ўзвода. Ззаду ў двух кроках ад яго, саставіўшы з кручы ногі, сядзела Паша і па свайму звычаю калупала шчэпкай зямлю.

Ішлі апошнія хвіліны цішыні, хутка, ведаў ён, яна знікне, на тысячы асколкаў расколецца громамі бою, небяспекі, і тысячы смерцяў пачнуць слепа сцябаць зямлю ў пошуках гэтых трыццаці шасці жыццяў, якія замерлі, стаіліся і нацэліліся цяпер на вышыню.

− Віця! Ну што, табе абавязкова весці ўзвод? Табе ж ротай камандаваць трэба. Можна б і не лезці на самы ражон − кулямёты ж, яны па ланцугу б’юць.

За ровам да пары свайго часу бруяў наліты вясновымі сокамі лес, вытаяўшы з-пад снегу, ажывала гатовая да сваёй адвечнае справы зямля. З кожным днём увачавідкі меншалі снегавыя лапікі − рэшткі па аўражынах, на падлесках, марнеў-падтайваў гразкі змутнелы лёд на забалацях. Ішла вясна, першая вясна вайны. Праўда, пакуль было холадна, абцяжарвалася неба ад хмар, дзьмуў, не сціхаючы, рэзкі вецер, на мёрзлым доле прабірала да дрыжыкаў. Сцюжа і смерць. Сцюжа і смерць − вось што найбольш запомнілася з гэтай цяжкай, пакутна бясконцай зімы. І разам слабенькім балючым светлячком ліпела надзея − неспатольная, пастаянная, вялікая і меншая, слабая і мацнейшая − на круты паварот да перамогі ў гэтай несціханай калатнечы людзей са злом.

− Віць, а Віць… Ты чуеш?

− Чую, ну што? − з прыкрасцю павярнуў ён галаву да дзяўчыны. Скасіўшы вочы, тая злавіла яго кароткі позірк і ўсміхнулася з затоеным сумам.

− Нічога ты не чуеш. Пра другое думаеш.

− Ладна. Чакай. Каб сігнал не праглядзець.

− Давай трошачкі адстанем. Га? Як да дарогі дабяруцца, тады пойдзем, − з болем і сумам, не верачы ў тое, што яе паслухаюць, гаварыла Паша. Клімаў прыўзняў галаву.

− А ну паглядзі туды. Не махае?

Яны абодва ўгледзеліся ў канец рова, над якім залеглі, ужо не акапваючыся, аўтаматчыкі трэцяга ўзвода. Відаць было, як там нехта перабягаў ад аднаго байца да другога, пасля нехта з абрыву спускаўся ўніз. Не, сігналаў адтуль пакуль не давалі.

І будзе сонца на зямлі, і згіне сцюжа, і заззяе шчасце перамогі, і знікне з зямлі крывавая чума − фашызм. Толькі той час ужо не для іх. Вельмі мудрона выжыць у такой вайне, у такой пякельнай віхуры смерцяў − так мудра, што і не варта дбаць аб тым − дарма і недарэчна. Гэтую ісціну Клімаў усвоіў даўно − іншай у яго не было. А была толькі справа кожнага дня і задачы, якія трэба было выконваць, было начальства і немцы − яны дыктавалі, вызначалі, усё ў ягоным жыцці залежала ад іх.

− Вунь я некалі служыла ў другім батальёне. Там ротны быў Сіязаў. Дык ён усю восень з акопа пракамандаваў. Залягуць дзе байцы − адразу яму акоп. Два ардынарцы былі. Здаровыя такія дзецюкі, усё капалі, капалі, − лілася ў напружанай цішы ціхенькая, добразычлівая гаворка дзяўчыны. Клімаў, не адрываючы позірка ад Грэчкавага ўзвода, намацаў і расшпіліў на баку кабур.

− Ну і што ж гэты Сіязаў? Дзе ён?

− Цяпер няма ўжо. Пад Кашырыным забіла.

− Ну вось. А гаворыш: капалі.

− Дзівак! Дык то выпадак. Ноччу на маршы былі. За дзесяць кіламетраў ад перадавой. Самалёты бамбілі і − асколкам.

− Вось іменна.

Шэсць кулямётаў, зараджаных і нацэленых у іх, стаяць на вышыні, варушыцца дзясятак аўтаматчыкаў. Вінтоўкі. Дзесьці стаілася да часу батарэя, гатовая абрынуць на іх шрапнель. Чакаюць. Боепрыпасаў ім не шкада. У немцаў іх многа. Віхура агню і жалеза запануе на гэтым касагорыстым лапіку зямлі, наўскасяк перарэзанай вузенькім, стаптаным жывёлай прасёлкам. Летась тут было збожжа, была сяўба і жніво, быў хлеб. Цяпер будзе іншае жніво без сяўбы. Трыццаць шэсць страхаў чакаюць таго − за сваё слабае, такое падаткае пад жалезам цела, такое хліпкае сваё жыццё. І для кагосьці гэта ўжо апошні ранак, апошняя пядзя жыцця, апошні рубеж яго жыццёвага шляху. Толькі для каго? − вось якім праклятым і нікім ніколі не разгаданым пытаннем мучыць ад веку людзей вайна.

Але − трэба.

Трэба. Інакш нельга. Грукочыць, вурчыць, ірвецца ў вёсцы, джгаюць агністымі струменямі кулі, ірве цела метал. А трэба. Трэба ісці зноў туды, дзе ўжо ганялася смерць і за імі і дзе ляжаць вунь на іржышчы нерухомыя бугаркі таварышаў. Трэба.

− Ты вось што, Паша, − не паварочваючыся да дзяўчыны, сцішаным голасам сказаў Клімаў. − Ты прыйдзеш пасля. На вышыню. Цяпер пабудзь тут, з раненымі.

Паша грэбліва фыркнула, наморшчыла загнуты піпачкай носік, твар яе ад таго стаў яшчэ больш непрыгожы − дурнаваты і плакслівы.

− Во яшчэ. І не падумаю. Я ад цябе сёння не адстану.

Ён павярнуў галаву.

− Надумалася. А як жа другія? Раненыя ж будуць.

− Во я іх і дагледжу. Як вышыню возьмем. Так жа ты хацеў?

Клімаў махнуў рукой і зноў распластаўся ніц.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Лариса Григорьевна Матрос , Андрей Георгиевич Дашков , Вячеслав Юрьевич Денисов , Виталий Тролефф

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики
Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Единственный
Единственный

— Да что происходит? — бросила я, оглядываясь. — Кто они такие и зачем сюда пришли?— Тише ты, — шикнула на меня нянюшка, продолжая торопливо подталкивать. — Поймают. Будешь молить о смерти.Я нервно хихикнула. А вот выражение лица Ясмины выглядело на удивление хладнокровным, что невольно настораживало. Словно она была заранее готова к тому, что подобное может произойти.— Отец кому-то задолжал? Проиграл в казино? Война началась? Его сняли с должности? Поймали на взятке? — принялась перечислять самые безумные идеи, что только лезли в голову. — Кто эти люди и что они здесь делают? — повторила упрямо.— Это люди Валида аль-Алаби, — скривилась Ясмина, помолчала немного, а после выдала почти что контрольным мне в голову: — Свататься пришли.************По мотивам "Слово чести / Seref Sozu"В тексте есть:вынужденный брак, властный герой, свекромонстр

Эвелина Николаевна Пиженко , Мариэтта Сергеевна Шагинян , Александра Салиева , Любовь Михайловна Пушкарева , Кент Литл

Короткие любовные романы / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная русская и зарубежная проза / Фантастика