Читаем Недапісаная кніга полностью

Недапісаная кніга

Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання. 

Сергей Иванович Граховский

Поэзия18+

Сяргей Грахоўскі

Недапісаная кніга

Выбраная лірыка


Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С. Недапісаная кніга: Вершы. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 271 с.

ISBN 985-02-0З12-9.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

І.

Лірычная памяць


У сад увойдзем мы з табою,

Адны у змрочнай цішыні,

Ты будзеш за густой травою

Шукаць купальскія агні.


Пачну чакаць з глыбокай верай

Дзівосаў, штo натхняюць жыць.

Няхай на папараці шэрай

Жывы агеньчык задрыжыць.


А. Блок «Купальская ноч»


Недапісаная кнігаУ кожным слове — боль маёй душы,Трывогі, радасці i слёзы.Ix, як лісток асенні, засушы,Каб не пабілі раннія марозы.Спытаеце: «А дзе твой аптымізм,Дзе вера, дзе любоў з надзеяй?Як толькі ўспамінаю кожны «ізм»,Дрыжыць душа i сэрца халадзее,Бо я ўсё зведаў па чужой вінеI гора паспытаў па поўнай меры...Цяпер не ашукаюць больш мяне,Не пахіснуць маёй адзінай верыУ дабрату, у праўду, у сумленнеI не паставяць болей на калені.У Бога я адтэрміноўку папрашуI, можа, людскае хоць нешта напішу.20/VI—92



З далёкай даўніныС.К.Не ведаю, вы спіце,ці не спіце,Ці бачыце за снамі сны,Вы толькі у душы краніцеСтруну далёкай даўніны.Дзе хвоі з хвоямі гамоняць,Сумёты сцежкі замялі,Мяне туга i смутак гоняцьТуды, дзе вы гняздо звілі.У светлы, як пароша, чысты,Спакойны i салодкі сонМне б даляцець i ўпасці лістам,Як у пару далёкіх дзён.Таемным шэптам, поўным згоды,I поглядам душу сагрэць,Каб стаць шчаслівым назаўсёдыЦі да світання дагарэць.6/ІІІ—94



Каля вогнішчаІгару ЛучанкуДавай распалім вогнішча на ўзлессі,Па зорах паварожым давідна,Бо ты — i Вераніка, i Алеся,Ты, як i сэрца, у мяне адна.Заранкамі твае іскрацца вочы,Хоць усміхніся, хоць загавары.Мінаюць хутка чэрвеньскія ночы,Нас кліча перапёлка на зары.Няўжо твае сляды туман укрые?А я знайду прымятую расуI па слядах, дзе ясені старыя,Цябе, нібы пушынку, данясу.Пасядзем каля светлае крыніцыУ ціхую світальную пару,I я табе з расінак завушніцыI сонечны пярсцёнак падару.Увечары сустрэнемся на ўзлессі,Не будзем паўтараць забытых слоў...Мая ты — Вераніка,і Алеся,І Вера, i Надзея, i Любоў.6/III—94



Чужая рольМы часта хлусім i іграемВясёлую чужую роль,Каб выглядала пекла раемI асалодай здаўся боль.Калі сціскаюць горла слёзы,Глядзім з ухмылкай на распадI не зважаем на пагрозыВярнуць пакуты зноў назад.Хлусню з усмешкай непрыкметнаАдчаю засцілае муць,Хоць i стаім над апраметнай,Якой ніяк не абмінуць.Калі нарэшце без апаскіІграць чужую кінем роль,Трагедыяю стануць казкі,Слязамі — слёзы, болем — боль.22/III—94



Перейти на страницу:

Похожие книги

Ворон
Ворон

Р' книге приводится каноническая редакция текста стихотворения "Ворон" Э.А. По, представлены подстрочный перевод стихотворения на СЂСѓСЃСЃРєРёР№ язык, полный СЃРІРѕРґ СЂСѓСЃСЃРєРёС… переводов XIX в., а также СЂСѓСЃСЃРєРёРµ переводы XX столетия, в том числе не публиковавшиеся ранее. Р' разделе "Дополнения" приводятся источники стихотворения и новый перевод статьи Э. По "Философия сочинения", в которой описан процесс создания "Ворона". Р' научных статьях освещена история создания произведения, разъяснены формально-содержательные категории текста стихотворения, выявлена сверхзадача "Ворона". Текст оригинала и СЂСѓСЃСЃРєРёРµ переводы, разбитые по периодам, снабжены обширными исследованиями и комментариями. Приведены библиографический указатель и репертуар СЂСѓСЃСЃРєРёС… рефренов "Ворона". Р

Эдгар Аллан По

Поэзия
Река Ванчуань
Река Ванчуань

Настоящее издание наиболее полно представляет творчество великого китайского поэта и художника Ван Вэя (701–761 гг). В издание вошли практически все существующие на сегодняшний день переводы его произведений, выполненные такими мастерами как акад. В. М. Алексеев, Ю. К. Щуцкий, акад. Н. И. Конрад, В. Н. Маркова, А. И. Гитович, А. А. Штейнберг, В. Т. Сухоруков, Л. Н. Меньшиков, Б. Б. Вахтин, В. В. Мазепус, А. Г. Сторожук, А. В. Матвеев.В приложениях представлены: циклы Ван Вэя и Пэй Ди «Река Ванчуань» в антологии переводов; приписываемый Ван Вэю катехизис живописи в переводе акад. В. М. Алексеева; творчество поэтов из круга Ван Вэя в антологии переводов; исследование и переводы буддийских текстов Ван Вэя, выполненные Г. Б. Дагдановым.Целый ряд переводов публикуются впервые.Издание рассчитано на самый широкий круг читателей.

Ван Вэй , Ван Вэй

Поэзия / Стихи и поэзия