Цыганка
(разглядаючы руку Стасюка гаворыць манотонна, сьпеўна). Жыць будзеш доуга... аж да сьмерці. Калі-ж прыйдзе пара памерці, жыцьця, ня будзеш праклінаць, бо шчасьце ў жыцьці будзеш-знаць, - бо вельмі шчасьліў будзеш ты!.. Эх!.. не маркоцься, ня тужы! Вось гэта лінія, што ідзе тут у права на тваей руцэ, гэта якраз на то указ, што вельмі будзеш ты багат, мець будзеш многа зямлі, хат, у цябе будзе ўсяго шмат!.. Эй, не маркоцься-жа, Стасюк! на што? - ня трэба гэных мук! на што журыцца без патрэбы.Стасюк
. Дзе цяпер Ганулька?Цыганка
. А... дзе дзяўчына твая? - дык яна блізка адсюль, надта блізка адсюль, надта блізка, ні раз я навет варажыла ей...Стасюк
(ускочыўшы). Дзе яна? Дзе?Цыганка
. Пачэкай-жаж! Дай-жэ мне за варажбу...Стасюк
(выймае зза пазухі вузелок з грашыма і кідае цыганцы). Вос ўсе, што маю... Бяры! і кажы мне, дзе яна?Цыганка
(хаваючы грошы). Я ўжо для цябе буду старацца... Калі хочаш, дык навет любчыку дастану.Стасюк
(я. в.) Кажы мне: дзе яна?!Цыганка
. Блізка... Яна ў паноў ў маёнтку. Нідаўна яны прыехалі з места. А калі хочаш, дык я... (гледзячы ў даль). Чакай!.. вось здаецца... Але! гэта яна! Вось там, глядзі! каля лесу Ганулька йдзе...Стасюк
(прыгледаючыся). Што? дзе? Гэта-ж якаясь пані!Цыганка
. Хэ-хэ! Гэта яна. Вось схавайся там за гэты куст, а я зманю яе і прывяду сюды, не кажучы нічога, што ты тут... (выходзе).Стасюк (адзін).
Стасюк
. Не разумею... Ці-ж можа быць! Гэта не яна... Гэтая ведзьма пэўне брэша... О, Божэнька ты мой! сэрцо бьецца быццым у клетцы птушка... Страшна мне!.. А вось цыганка ўжо падыходзіць, клічэ яе... ўжо каля яе... гавора нешта... А вось ўжо йдуць! Сюды йдуць! Трэба схавацца! (хаваецца за кулісу).Цыганка, Ганулька (ў мястовай вопратцы).
Цыганка
(ідзе наперад). Хадзі, мая харошая, сюды, хадзі - паваражу табе. Дай толькі ручку беленьку сваю... А можа хочаш с карт? - дык с карт... Ня бойся цыганкі ты, хадзі-ж хутчэй са мной сюды...Ганулька
(ўходзе за цыганкай).Ганулька, Стасюк.
Стасюк
(выбегае, радасна). Ганулька! Вось і я! ізноў каля цябе Даўно ты тут? Чаму-ж вестачкі ніякай не дала?Цыганка
(хітра сьмеючыся ціха выходзе).Ганулька
. Ня чапай мяне! Што было, тое прайшло! Таго, што было, болей ня будзе! (хоча ісьці)Стасюк
(затрымлівае яе). Ганулька! Чаму?Ганулька
. Пусьці мяне!.. Бо так хачу!Стасюк
. Ты-ж так-рок інакш казала. Ці-ж ты ўжо забылася?Ганулька.
Чаго хочаш? Я-ж выразна кажу: што было, болей ўжо ня вернецца... ня люблю я ўжо цябе!Стасюк
. Ганулька! за што ты крыўдзіш, за што ты мучаеш мяне? Чаму ты такая? Гэта хіба жарты? Хіба ізноў ўсё будзе, як было.Ганулька
. Не!Стасюк
. Чаму?Ганулька
. Бо іншай стала я цяпер. Раней я была мужычка, так як ты. Цяпер я - паненка, а ты - мужык, пастух. Ты мне ўжо не пара. Мне быў бы сорам знацца цяпер с табой.Стасюк
(горка). Але. Я бачу, што ты іншая цяпер. Інакш ты апранута, - паненка, і разам з опраткамі і душа твая перамянілася... Паганай стала цяпер душа твая!Ганулька
. Як ты паважыўся!.. Гэта ты паганы, дурны мужык!Стасюк
. Як ўсё гэта зрабілося! як сталося, што ты праз год так перамянілася?! Зачараваў цябе хто, ці што!Ганулька
. Ніякіх тут чараў няма. Я, жывучы ў месьці, папрабавала іншага жыцьця і з мужыкамі ўжо болей жыць ня буду! Я ўжо не тая самая, што раней была. Ты павінен выкінуць з галавы усё, што між намі было.Стасюк
(пяе):Ганулька
(пяе):(гаворэ): А каб яшчэ кахацца ў пастуху!.. Ха-ха!.. Сьмех дый толькі! Ці-ж я магу любіць якогась дурнога Стасюка, калі у месьці да мяне панічы залецаюцца! - Ха-ха-ха!.. (іранічна сьмяецца і выходзе)
Стасюк (адзін).
Стасюк