Читаем Ь (Мяккі знак) полностью

Самых цвёрдых бралі спярша:Гэта цвёрдыя чыняць шкоду,Гэта ў іх не баліць душаПра патрэбы свайго народу.Гэта цвёрдыя (хто ж яшчэ?)Нас вядуць па шляхох няслушных.Кат, нібыта мяснік, ссячэІх галовы пад спеў задушны.Спеў халодных турэмных брам,Спеў завей у далёкім Сібіру,Дзе ярэмна нават вятрам,Дзе прыгонна таёжнай шыры.Горкай праўдай сталее люд,А салодкай — марнее, гіне,Што народжана без пакут,Тое цяжка цягнуць на спіне.Бралі ж лёгка і без разваг,Пазбаўлялі падсудных лавы,Бо кароткае слова «враг!»Бараніцца знішчала права.Іх не стала, на іх табу,Догма ж, выраслая ў пачвару,Абвастраючы барацьбу,Зноў шукала сабе ахвяру.І тады, быццам цень, няўзнак,Безгалосы слуга граматык,Раптам выступіў Мяккі ЗнакНа арэну смяротных схватак.Самы мяккі пайшоў у бой,Браў, як цвёрды, сцены крутыя,Каб цвярдзейшых прыкрыць сабой,Каб паспелі ачуцца тыя.А з фатэляў наўкол віжыПадымалі свае азадкі,І зіхцелі, нібы нажы,Здрадай востраные асадкі.Быў свінец непатрэбных слоў,Кананада бязладных гукаўВылятала, як гром, з галоўІ лічылася звышнавукай.Білі ціхага, як заўжды,Ды навошта (не дайма веры!):Што па-варварску праз гадыЗабірае ён шмат паперы.Ну, вядома ж, паперы брак,Калі чорных спіскаў замрогаІ яны даўжэй, чым барак,Ці у люты Сібір дарога.Выспяваў спакваля закон,Як мярцвяк ажываў пад снегам:Мяккі Знак асудзіць на скон,Як буржуйскага здрадцу-шпега.Колькі «супраць» было і «за»?Ды з абодвух бакоў нямала,А ў віжоў на канцы лязаКожны спрэчнік засеў трывала.На ашчаджаным аркушы,У атраманце зберажонымЗатрымцела святло душыІ зайшлося кайданным звонам.Скон цянёты плёў, як павук,Рассыпалі завеі спевы,Тэарэтыкі звышнавукДля паперняў валілі дрэвы.І хацелі пляваць яны,Што ў далёкай бацькоўскай хацеАд сапраўднае іх віныНехта родную мову страціў:Песьні — песнямі сталі спрэс,Сьлёзы — сталі слязьмі наўкола.Тарашкевіч ішоў пад прэс,І злачынства вітала школа.Над жывымі вітаў праклён,А над мёртвымі? Мёртвы скуль тут?!Волат Цяпінскі. Нават ён(!)Здолеў стацца ахвярай культу…Восень лісце кладзе на дол,Воз гісторыі ў брудзе вязне,Не падкласці пад колы кол —У Сібіру канаюць вязні.


III


Перейти на страницу:

Похожие книги

Черта горизонта
Черта горизонта

Страстная, поистине исповедальная искренность, трепетное внутреннее напряжение и вместе с тем предельно четкая, отточенная стиховая огранка отличают лирику русской советской поэтессы Марии Петровых (1908–1979).Высоким мастерством отмечены ее переводы. Круг переведенных ею авторов чрезвычайно широк. Особые, крепкие узы связывали Марию Петровых с Арменией, с армянскими поэтами. Она — первый лауреат премии имени Егише Чаренца, заслуженный деятель культуры Армянской ССР.В сборник вошли оригинальные стихи поэтессы, ее переводы из армянской поэзии, воспоминания армянских и русских поэтов и критиков о ней. Большая часть этих материалов публикуется впервые.На обложке — портрет М. Петровых кисти М. Сарьяна.

Мария Сергеевна Петровых , Владимир Григорьевич Адмони , Эмилия Борисовна Александрова , Иоаннес Мкртичевич Иоаннисян , Амо Сагиян , Сильва Капутикян

Биографии и Мемуары / Поэзия / Стихи и поэзия / Документальное
Сибирь
Сибирь

На французском языке Sibérie, а на русском — Сибирь. Это название небольшого монгольского царства, уничтоженного русскими после победы в 1552 году Ивана Грозного над татарами Казани. Символ и начало завоевания и колонизации Сибири, длившейся веками. Географически расположенная в Азии, Сибирь принадлежит Европе по своей истории и цивилизации. Европа не кончается на Урале.Я рассказываю об этом день за днём, а перед моими глазами простираются леса, покинутые деревни, большие реки, города-гиганты и монументальные вокзалы.Весна неожиданно проявляется на трассе бывших ГУЛАГов. И Транссибирский экспресс толкает Европу перед собой на протяжении 10 тысяч километров и 9 часовых поясов. «Сибирь! Сибирь!» — выстукивают колёса.

Георгий Мокеевич Марков , Марина Ивановна Цветаева , Анна Васильевна Присяжная , Даниэль Сальнав , Марина Цветаева

Поэзия / Поэзия / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Стихи и поэзия