Читаем ЛЯЛЬКА полностью

На суцяшэнне сабе той мог бы сказаць, што ў гэтым самым дзённіку маюць пра сябе нататкі і двое ягоных калегаў, апроч таго, інкасатар, пасыльныя і нават слуга Павел. Адкуль Жэцкі ведаў такія падрабязнасці жыцця сваіх працаўнікоў? Гэта была таямніца, якую ён нікому не адкрываў.

Апоўдні, а першай, здаўшы касу Лісецкаму, якому, нягледзячы на бясконцыя спрэчкі, ён найбольш давяраў, пан Ігнацы хаваўся ў сваім пакойчыку, каб з’есці абед, прынесены з рэстарацыі. У той самы час сыходзіў і Клейн, а вяртаўся ў краму а другой. Потым яны разам з Жэцкім заставаліся ў краме, а Лісецкі і Мрачэўскі ішлі на абед. А трэцяй ізноў усе былі на месцы.

А восьмай увечары краму зачынялі, крамнікі разыходзіліся і Жэцкі заставаўся адзін. Ён падбіваў рахункі за дзень, спраўджваў касу, занатоўваў, што трэба зрабіць заўтра, і прыгадваў: ці ўсё было зроблена з запланаванага на сёння. За кожную занядбаную справу ён плаціў доўгім бяссоннем і тужлівымі развагамі: пра банкруцтва крамы, пра канчатковы заняпад дынастыі Напалеонаў і пра тое, што ўсе надзеі, якія ён меў у жыцці, нічога не былі вартыя.

“Усё прапала! Гінем без ратунку,” – уздыхаў ён і круціўся на цвёрдым ложку.

Калі дзень быў удалы, пан Ігнацы быў задаволены. Тады перад сном ён чытаў гісторыю консульства і імперыі19, газетныя выразкі з апісаннем італьянскае вайны 1859 года20 або, што здаралася радзей, выцягваў з-пад ложка гітару ды граў на ёй “Марш Ракачы21, падпяваючы сумнеўным тэнарам.

Потым сніў ён шырокія венгерскія раўніны, сінія і белыя лініі войска ў хмарах дыму… Назаўтра бываў ён змрочны і скардзіўся, што баліць галава.

Прыемным днём была для яго нядзеля, калі ён вырашаў, як будуць выглядаць на наступным тыдні вітрыны, і займаўся іх аздабленнем.

На ягоную думку, вокны служылі не толькі каб дэманстраваць тое, чым гандлюе крама, але яны мусілі яшчэ і прыцягваць увагу мінакоў: або моднымі рэчамі, або прыгожай іх выкладкай, або нейкімі фіглямі. Правая вітрына вабіла раскошаю; тут ставілася звычайна нейкая бронзавая статуэтка, парцалянавая ваза, будуарны столік з усёю сервіроўкаю, навакол – альбомы, падсвечнікі, партманеты, вееры разам з кійкамі, парасонамі і безліччу іншае элегантнае драбязы. А сярэдзіну левае вітрыны, дзе былі гальштукі, пальчаткі, галёшы ды парфума, займалі цацкі, часцей за ўсё – рухомыя.

Здаралася, што падчас гэтага самотнага занятку ў старым крамніку абуджалася дзіця. Тады ён даставаў і расстаўляў на стале ўсе механічныя цацкі. Быў там мядзведзь, які караскаўся на слуп, быў певень, які кукарэкаў, і спрытная мыш; цягнік рухаўся па рэйках, цыркавы блазан скакаў на кані, падымаючы над сабою другога блазна, і некалькі пар кружылася ў вальсе пад гукі невыразнае музыкі. Пан Ігнацы накручваў усе гэтыя фігуркі і адначасова пускаў іх рухацца. А калі певень пачынаў спяваць, лапочучы жалезнымі крыламі, нежывыя пары – кружыцца, штохвіліны спатыкаючыся і затрымліваючыся, калі алавяныя пасажыры цягніка, што ехаў без мэты, пачыналі здзіўлена пазіраць на яго, і ўвесь гэты лялечны свет у дрыготкім газавым асвятленні фантастычна ажываў, стары крамнік, успёршыся на локці, ціха пасмейваўся і мармытаў:

– Хе-хе-хе! Куды гэта вы едзеце, вандроўнікі?.. Нашто ты вярэдзіш сабе карак, акрабаце?.. Чаго вам абдымацца, танцоры?.. Скончыцца завод і пойдзеце вы ўсе назад у шафу. Бязглуздзіца, адна бязглуздзіца!.. А вам, каб вы ўмелі думаць, гэта здавалася б нечым важным!..

Пасля такога ці падобнага маналогу ён спехам збіраў цацкі і пачынаў неспакойна хадзіць па пустой краме, а за ім – ягоны брудны сабака.

“Бязглуздзіца гандаль… бязглуздзіца палітыка… бязглуздзіца выправа ў Турцыю… бязглуздзіца ўсё жыццё, пачатку якога мы не памятаем, а канца не ведаем… Дзе ж праўда?..”

А з-за таго, што падобныя меркаванні ён выказваў часам уголас і на людзях, яго лічылі дзіваком, а шаноўныя пані, якія мелі дачок на выданні, не аднойчы казалі:

– Вось што робіцца з мужчынам, калі ён застаецца старым кавалерам!

З дому пан Ігнацы выходзіў рэдка і ненадоўга ды звычайна абмяжоўваўся тымі вуліцамі, на якіх жылі ягоныя калегі або работнікі крамы. Тады ягоная цёмна-зялёная альгерка22 або табачнага колеру сурдут, шэрыя нагавіцы з чорнымі лампасамі і выцвілы цыліндр, а перадусім ягоная нясмеласць прыцягвалі агульную ўвагу. Пан Ігнацы гэта ведаў і на шпацыры выходзіў з вялікаю неахвотаю. Ён лічыў за лепшае запаліць свечку, пакласціся на ложак і цэлымі гадзінамі глядзець у сваё закратаванае акно, за якім відаць была шэрая сцяна суседняга дома, упрыгожаная адзіным, таксама закратаваным, акенцам, а на ім, бывала, стаяў гарнушак з маслам або вісела заечая тушка.

Але чым менш ён выходзіў з дому, тым часцей марыў пра нейкае далёкае падарожжа – у вёску альбо за мяжу. Усё часцей ён сніў зялёныя палі і цёмныя лясы, па якіх блукаў, бы прыгадваючы маладосць. Паволі абудзілася ў ім глухая туга па тых краявідах, і ён пастанавіў: адразу пасля вяртання Вакульскага з’ехаць некуды на цэлае лета.

– Хоць раз перад смерцю, але на некалькі месяцаў, – казаў ён калегам, якія невядома чаго ўсміхаліся з гэтых праектаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза