Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Пасля таго, як панна Ізабэла пайшла з крамы, Вакульскі зноў узяўся за рахункі і беспамылкова склаў два доўгія слупкі лічбаў. А палове на трэцюю ён спыніўся ды зноў падзівіўся, як спакойна стала ў яго на душы. Адкуль раптам гэтая абыякавасць пасля цэлага году ліхаманкавай разгубленасці і нуды ўперамешку з выбухамі шаленства? Каб нейкага чалавека нечакана з бальнае залы перанесці ў лес або з задушлівай вязніцы – на шырокі зялёны поплаў, дык не зазнаў бы ён іншых адчуванняў і не было б большым ягонае здзіўленне.

“Відавочна, цэлы год я пакутаваў на нейкае частковае замарачэнне розуму, – думаў Вакульскі. – Не было небяспекі, не было ахвяры, на якую б я не пайшоў дзеля гэтае асобы, але варта было мне яе ўбачыць – і ўсё прайшло...

А як яна размаўляла са мною! Колькі было пагарды да нікчэмнага купца... “Заплаці гэтаму пану!..” Дзіўныя гэтыя свецкія дамы: любы лайдак, шулер, нават злодзей, абы меў высакароднае прозвішча – пасуе ім у кампанію, нават каб тварам ён быў падобны не да роднага бацькі, а да матчынага лёкая. Але купец – гэта парый… Зрэшты, што мне да таго! Хай сабе гніюць у спакоі!”

Ён падлічыў яшчэ адзін слупок, не зважаючы на тое, што робіцца ў краме.

“Адкуль яна ведае, – думаў ён далей, – што я купіў срэбра і сервіз?.. А як яна дапытвалася, ці не заплаціў я больш, чым яны вартыя! З задавальненнем ахвяраваў бы я ім гэтыя фамільныя дробязі. Я мушу быць удзячны ёй да смерці. Каб не гэтая апантанасць, дык не нажыў бы я маёнтку і спарахнеў бы за канторкаю. А цяпер, можа, і маркотна мне будзе без гэтага жалю, без роспачы і надзеі... Недарэчнае жыццё!.. Ганяемся за зданню, якую кожны носіць ва ўласным сэрцы, і толькі калі яна адтуль знікне, бачым, што было гэта вар’яцтвам... Ну ніколі б не падумаў, што існуюць такія цудоўныя лекі. Гадзіну таму я быў атручаны, а цяпер – такі спакойны і ў той жа час нібы спустошанасць, нібы ўцякла мая душа і пуста стала ўсярэдзіне, засталіся толькі скура ды вопратка. Што я зараз буду рабіць? Чым буду жыць?.. Хіба, паеду на выставу ў Парыж71, а потым у Альпы...”

У гэты момант да яго крадком падышоў Жэцкі і ціха сказаў:

– А Мрачэўскі зух! Хіба, не? Як ён умее размаўляць з кабетамі!

– Як распешчаны кліентамі цырульнік, – адказаў Вакульскі, не адрываючы позірк ад кнігі.

– Нашы кліенткі зрабілі яго такім, – адказаў стары крамнік.

Але ён заўважыў, што перашкаджае гаспадару, і адышоў. Вакульскі зноў задумаўся. Незнарок ён зірнуў на Мрачэўскага і раптам заўважыў, што маладзён мае нешта асаблівае ў твары.

“Так, – думаў ён, – пустальга. Мо таму і падабаецца кабетам”.

Яму смешнымі здаваліся і позіркі панны Ізабэлы, якімі яна адорвала маладога прыгажуна, і ўласныя мары, якія сёння так нечакана развеяліся.

Раптам ён здрыгануўся, бо пачуў імя панны Ізабэлы і заўважыў, што ў краме няма ніводнага пакупніка.

– Ну, але сёння ўжо пан не таіўся са сваімі амурамі, – з маркотнаю ўсмешкаю казаў Клейн Мрачэўскаму.

– Бо як жа яна на мяне глядзела, проста – ах!.. – уздыхнуў Мрачэўскі, прыціскаючы адну руку да грудзей, а другою падкручваючы вусікі. – Не сумняюся, – працягваў ён, – што праз некалькі дзён атрымаю ад яе духмяную цыдулку. Потым – першае спатканне, потым: “Дзеля пана я грэбую прынцыпамі свайго выхавання”, а потым: “Ці не пагарджаеш ты мною?” Нейкі момант яна вельмі прывабная, затое потым чалавек нажывае вялікія клопаты...

– Навошта, пан, хлусіш! – спыніў яго Лісецкі. – Ведаем мы залётніц пана: завуцца Мацільдамі, якіх пан прываблівае порцыяй смажаніны ды куфлем піва.

– Мацільды – на кожны дзень, а дамы – на святы. Але Іза будзе самым вялікім святам. Даю слова гонару, не сустракаў я кабеты, якая б так пякельна дзейнічала на мяне... Ну, але ж і яна да мяне горнецца!

Грукнулі дзверы, і ў краму ўвайшоў немалады ягамосць з сівою галавою. Ён пажадаў бірульку да гадзінніка, але крычаў і стукаў кіем так, нібы збіраўся скупіць усе японскія вазы.

Вакульскі не варухнуўся, слухаючы, як выхваляецца Мрачэўскі. У яго з’явілася адчуванне, нібы на галаву і  на грудзі яму апускаўся нейкі цяжар.

– Урэшце, мяне гэта не датычыць, – шапнуў ён сам сабе.

Пасля сівога ягамосця ў краму ўвайшла дама, якая жадала парасон, а за ёю – пан сярэдняга веку, які хацеў купіць капялюш, потым – паніч, якому патрэбны быў партсігар, нарэшце тры панны, з якіх адна патрабавала пальчаткі Шольца72, менавіта Шольца, таму што іншых яна не носіць.

Вакульскі закрыў кнігу, павольна падняўся з крэсла і ўзяў з канторкі капялюш, накіроўваючыся да выхаду. Яму было цяжка дыхаць, і чэрап нібы расколваўся.

Пан Ігнацы заступіў яму дарогу.

– Сыходзіш? Можа, зазірнеш у новую краму? – запытаўся ён.

– Нікуды я не зазірну, стаміўся, – адказаў Вакульскі, не гледзячы таму ў вочы.

Калі ён выйшаў, Лісецкі крануў Жэцкага за плячо.

– Чаго гэта стары, нібы чорная хмара? – ціха спытаў ён.

– Ну, – адказаў пан Ігнацы, – зрушыць з месца такую справу, як маскоўская, гэта не жартачкі. Дзіва што.

– А нашто ён за яе браўся?

– На тое, каб было з чаго плаціць нам болей, – сувора адказаў пан Ігнацы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза