Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Проста з Заслаўка, дзе сяджу ўжо амаль два месяцы, – адказаў Ахоцкі. – Д’ябал, у якую авантуру я ўграз!..

– Пан?..

– Я, я, пане! Хоць маёй віны ў тым няма. Валасы ў пана дыбарам на галаве ўстануць!..

Ён запаліў папяросу і працягваў:

– Я не ведаю, ці чуў пан, што нябожчыца старшынёва ўвесь свой маёнтак, апроч невялікае часткі, адпісала на дабрачынныя мэты. На шпіталі, сіроцкія дамы, школы, вясковыя крамы і гэтак далей… А князь, барон Дальскі ды я належым да выканаўцаў яе волі… Цудоўна!.. Пачынаем дзейнічаць, гэта значыць, робім першыя захады, каб зацвердзіць тастамент, як тут (прыблізна з месяц таму) вяртаецца з Кракава Старскі і заяўляе нам, што ад імя пакрыўджанае радні ён падасць у суд, каб зняпраўдзіць тастамент. Вядома, ані князь, ані я і чуць пра гэта не жадаем, але барон… а яго пад’юджвае жонка, якую, у сваю чаргу, падбухторвае Старскі… дык вось барон пачынае саступаць. Мы з ім ледзьве не пасварыліся, а князь зусім перастаў размаўляць…

– Тым часам што робіцца! – сцішыў голас Ахоцкі. – Аднойчы ў нядзелю барон з жонкаю і са Старскім паехалі ў Заслаўле на шпацыр. Што там здарылася, я не ведаю, але вынік такі: барон самым рашучым чынам заявіў, што зняпраўдзіць тастамэнт ён не дазволіць. Але гэта яшчэ не ўсё… Бо яшчэ барон сур’ёзна наважыўся развесціся з жонкаю, якую так абагаўляў (чуеш, пан?..). Але і гэта не ўсё, бо дзесяць дзён таму барон страляўся са Старскім і атрымаў па рэбрах – куля плазам прайшла… Во як! Нібы скуру яму на грудзях крукам раздзерлі – ад правага боку да левага… Стары злосны – крычыць у гарачцы, сварыцца – але жонцы загадаў неадкладна выбірацца, ехаць да сваіх і, я ўпэўнены, назад яе ўжо не прыме… Не на таго натрапіла! Гэтак ён, халера, зацяўся, што, пакуль ляжаў хворы, загадаў фельчару, каб той на зло жонцы пафарбаваў яму галаву і вусы, і выглядае цяпер, нібы дваццацігадовы нябожчык.

Вакульскі ўсміхнуўся:

– З пані так і трэба, але фарбавацца было залішнім.

– І па рэбрах дарэмна атрымаў, – заўважыў Ахоцкі. – Яшчэ крыху, і прасвідраваў бы мазгаўню Старскаму!.. Куля сляпая. Хай пан не сумняваецца, адхварэў ён за тое.

– І дзе ж цяпер наш герой? – запытаўся Вакульскі.

– Старскі?.. Рвануў за мяжу, і не так з-за насмешак, як ад крэдытораў. Пане! Які хват! У яго ж блізу ста тысяч рублёў даўгоў.

Настала працяглае маўчанне. Вакульскі сядзеў спінаю да акна, галава яго была апушчаная. Ахоцкі ціха пасвістваў і пра нешта раздумваў.

Раптам ён страпянуўся і загаварыў нібы сам з сабою:

– Якая дзіўная блытаніна – чалавечае жыццё! Хто б падумаў, што гэткае боўдзіла, як Старскі, можа зрабіць людзям нешта добрае… Якраз праз тое, што ён боўдзіла…

Вакульскі падняў галаву і запытальна паглядзеў на Ахоцкага.

– Дзіўна, праўда?.. – працягваў Ахоцкі. – А так і ёсць. Каб Старскі быў чалавекам прыстойным і не кідаўся ў амуры з маладою баранесай, Дальскі, несумненна, падтрымаў бы яго прэтэнзіі на спадчыну. Уга! Нават грошай пазычыў бы на працэс, бо перапала б нешта і яго жонцы. Але ж, як Старскі боўдзіла, дык ён выклікаў да сябе непрыязь барона і… уратаваў тастамент. Вось і атрымліваецца, што ненароджаныя нават яшчэ пакаленні заслаўскіх сялян мусяць дабраслаўляць Старскага за тое, што ён спакусіў баранесу…

– Парадокс!.. – заўважыў Вакульскі.

– Парадокс!.. Фактычна. А пан не мяркуе, што варта залічыць у заслугі Старскаму і тое, што ён вызваліў барона ад гэткае жонкі?.. Між намі кажучы, рапуха гэта, а не кабета. Цікавілі яе толькі строі, забавы ды какецтва, нават не ведаю, ці чытала яна што-небудзь, ці звяртала на што-небудзь увагу… Цела чалавечае, а галава авечая... прыкідваецца, што мае душу, а мае ўсяго толькі страўнік… Пан быў мала з ёю знаёмы, дык нават не ўяўляе, што гэта за аўтамат, хоць і падобны да чалавека, але нічога людскага ў ім няма… А тое, што барон нарэшце сцяміў, што да чаго, дык нібы ў латарэю выйграў…

– Божа міласэрны! – прашаптаў Вакульскі.

– Пан нешта сказаў? – спытаў Ахоцкі.

– Нічога.

– Але захаванне апошняй волі нябожчыцы старшынёвай і вызваленне барона ад гэткае жонкі – гэта яшчэ не ўсе заслугі Старскага…

Вакульскі паварушыўся на крэсле.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза