Читаем ЛЯЛЬКА полностью

На момант Вакульскі адчуў крыўду на панну Ізабэлу. Як можна захапляцца чалавекам, якога нават гатэльная прыслуга на смех падымае!.. Як можна запісвацца ў доўгую чаргу аматарак… Зрэшты, як можна было прымушаць яго, каб ён шукаў знаёмства з гэткім лінялым блазнам!..

Але ён хутка супакоіўся. Яму прыйшла ў галаву слушная думка, што панна Ізабэла не ведае Малінары і проста трапіла пад уздзеянне яго славы.

“Яна пазнаёміцца з ім і супакоіцца, – падумаў ён. – Але служыць за пасярэдніка я не буду”.

Калі Вакульскі вярнуўся дадому, ён заспеў у сябе Венгелька, які чакаў ужо гадзіну.

Хлопец выглядаў па-варшаўску, але крыху зблажэў.

– Схуднеў, збляднеў, – сказаў Вакульскі, разглядаючы яго. – Лайдачыш, ці што?..

– Не, пане, я хварэў дзесяць дзён. Нейкая скула выскачыла ў мяне на шыі, аж доктар мяне парэзаў. Але ўчора ўжо вярнуўся да працы.

– Трэба табе грошы?

– Не, пане. Я хацеў толькі пагаварыць пра вяртанне ў Заслаўле.

– Карціць табе. А навучыўся нечаму?

– Авой! І ў слесарстве трохі, і ў цяслярстве… Кошыкі навучыўся прыгожыя… таксама і крэсліць. А нават каб і маляваць давялося, дык таксама…

Кажучы гэта, ён кланяўся, чырванеў і круціў у руках шапку.

– Добра, – праз хвіліну азваўся Вакульскі. – На інструмент атрымаеш шэсцьсот рублёў. Хопіць? А калі ты хочаш вяртацца?

Хлопец пачырванеў яшчэ больш і пацалаваў Вакульскага ў руку.

– Бо яшчэ, прашу прабачэння, з ласкі панскае хацеў бы ажаніцца… Толькі я не ведаю…

Ён пачухаў патыліцу.

– З кім жа? – запытаўся Вакульскі.

– З тою паннаю Марыянаю, што жыве ў фурмана Высоцкага. Я таксама жыву ў тым доме, толькі наверсе.

“Хоча ажаніцца з маёю магдаленкаю?” – здзівіўся Вакульскі.

Ён прайшоўся па пакоі і спытаў:

– А добра ты ведаеш панну Марыяну?

– Як не ведаць? Прынамсі, бачымся па тры разы на дзень, бывае. У нядзелю або я ў яе сяджу цэлы дзень, або мы разам – у Высоцкіх.

– Ну, так. Але ці ведаеш ты, што яна рабіла год таму?

– Ведаю, пане. Як толькі я, дзякуючы пану, прыехаў сюды, Высоцкая і кажа мне: “Глядзі, маладзён, бо яна была гуляшчая…” Дык з першага дня я ведаў, што за яна. Мяне яна не зводзіла.

– І як жа сталася, што ты хочаш з ёю ажаніцца?

– Бог ведае, пане, як яно сталася. Я нават спачатку насміхаўся з яе, і як хто ішоў па вуліцы, казаў: “Пэўна, і гэта знаёмы панны Марыяны, бо панна не з аднае печы хлеб ела”. А яна нічога, толькі апусціць галаву і круціць сваю машынку, аж тая раве, аж іскры ёй у твар ляцяць.

Пазней заўважыў я, што нехта цыруе мне бялізну, дык на Божае Нараджэнне купіў ёй за дзесяць грошай парасон, а яна мне – шэсць хустак паркалёвых з маімі літарамі. А Высоцкая кажа: “Трымайся далей, маладзён, ад гэтае шалахвосткі!..” Дык я і думак пра яе не дапускаў, хоць, каб не была яна абы-якая, дык яшчэ на запусты235 ажаніўся б.

А якраз на Папялец236 Высоцкі ўзяў ды расказаў мне, як гэта з ёю здарылася, з паннай Марыянай. Наняла яе нейкая пані ў аксаміце ў служанкі, ну і мела яна службу, не давядзі Божа! Толькі наважыцца яна ўцячы, як яе ловяць ды кажуць: “Або сядзі тут, або аддадзім цябе ў арышт за крадзеж”. “Што ж я ўкрала?” – пытае яна. “Нашы даходы, гадаўка!” – крычаць яны. Гэтак бы і сядзела яна (апавядаў Высоцкі) аж да суднага дня, каб пан Вакульскі яе не ўбачыў у касцёле. Выкупіў і выратаваў.

– Далей расказвай, – азваўся Вакульскі, бо ўбачыў, што Венгелек завагаўся.

– Падумалася мне тады, – працягваў Венгелек, – што ніякая гэта не распуста, а гора горкае. І пытаюся я ў Высоцкага: “Ажаніўся б пан з паннай Марыянай?” “Мне і з адною бабаю ўтрапенне,” – кажа ён. “Але каб пан Высоцкі быў у кавалерскім стане, дык як?” “Гэ, – кажа ён, – не маю ўжо я ахвоты да кабет”. Бачу, не хоча стары гаварыць, і гэтак пачаў яго ўпрошваць, што ўрэшце той сказаў: “Не ажаніўся б, бо не меў бы ўпэўненасці, што старыя звычкі ў ёй не азавуцца. Кабета, як добрая, дык добрая, але ўжо як разбэсціцца, дык нібы д’ябал робіцца”.

Тым часам, на пачатку святога посту наслаў Пан Бог міласэрны мне гэткую балесную скулу, што мусіў я ляжаць дома, а доктар яшчэ мяне і парэзаў. І пачала тут панна Марыяна да мяне хадзіць: ложак перасцеле, рану мне апратае… Доктар казаў, што каб не яе дагляд, дык і за тыдзень бы яшчэ не выкачаўся. Аж злосць мяне разбірала, асабліва як быў у гарачцы. Дык аднаго дня і кажу ёй: “Навошта панна Марыяна гэтак турбуецца?.. Панна думае, што я ажанюся, а я не здурнеў, каб такую ўзяць, што дзесяцярых абслугоўвала…”

А яна нічога, толькі апусціла галаву і слёзы кап… кап…

“Я ж разумею, – кажа, – што пан Венгелек са мною не ажаніўся б…”

Аж я, за перапрашэннем, ледзь не самлеў ад жалю, як гэта пачуў. І тады ж кажу Высоцкай: “Ведае, пані Высоцкая, можа, я з паннаю Марыянай ажанюся…”

А яна на гэта: “Не нарабі шкоды сабе і людзям, бо…”

– Не магу гаварыць, – спыніўся раптам Венгелек, зноў цалуючы Вакульскаму ў руку.

– Кажы смела.

– “Бо, – кажа пані Высоцкая, – каб ты ажаніўся з паннаю Марыянай, дык ці не было б гэта абразаю пану Вакульскаму за ягоную ласку ўсім нам… Хто ведае, можа, панна Марыяна да яго ходзіць…”

Вакульскі стаў перад ім.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза