Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Кожны з гэтых людзей на нейкі час займаў таемныя думкі панны Ізабэлы, па кожным з іх яна паціху ўздыхала, добра разумеючы, што з той ці іншай прычыны кахаць яго не можа, але боства спраўляла так, што кожны з іх з’яўляўся ў ягоным абліччы ў яе напаўрэальных марах. І ад тых спатканняў вочы панны Ізабэлы набывалі новы выраз – нейкае незямное задуменнасці. Часам глядзелі яны некуды па-за людзьмі і па-за светам, а калі яшчэ яе попельныя валасы ўкладаліся на чале гэтак дзіўна, нібы іх развеяў нейкі таямнічы подых, дык тым, хто глядзеў на яе, здавалася, што яны бачаць перад сабою анёла або святую.

Год таму ў адзін з такіх момантаў убачыў панну Ізабэлу Вакульскі. З таго часу ягонае сэрца не ведала спакою.

Амаль у той самы час пан Тамаш разарваў велікасвецкія сувязі і на знак сваіх рэвалюцыйных паводзінаў запісаўся ў Купецкую рэсурсу. Там ён гуляў у віст з колісь пагарджанымі гарбарамі, шчотачнікамі і дыстылятарамі, направа і налева вяшчаючы, што арыстакратыя не павінна замуроўвацца ў сваёй выключнасці, а павінна быць авангардам адукаванага мяшчанства і праз яго – народа. Адказваючы на гэта ўзаемнасцю, гордыя цяпер гарбары, шчотачнікі і дыстылятары мелі ласку прызнаваць пана Тамаша за адзінага арыстакрата, які зразумеў свае абавязкі ў дачыненні да краіны і сумленна іх выконвае. Яны маглі б дадаць: выконвае іх штовечар ад дзявятае да поўначы.

І пакуль пан Тамаш гэтак цягнуў ярмо абавязкаў, панна Ізабэла марнавалася ў самоце і цішыні сваіх прыгожых пакояў. Не раз, бывала, Мікалай даўно ўжо драмаў у сваім фатэлі, панна Фларэнтына, заткнуўшы вушы ватаю, моцна спала, а ў пакой панны Ізабэлы сон не мог завітаць, бо яго не пускалі ўспаміны. Тады яна зрывалася з ложка і, апранутая ў лёгкі шлафрочак, цэлымі гадзінамі хадзіла па салоне, дзе дыван глушыў яе крокі, і святла было ўсяго з двух скупых вулічных ліхтароў.

Яна хадзіла, а ў вялікім пакоі таўкліся яе сумныя думкі, і бачыла яна асобаў, якія тут некалі бывалі. Вось дрэмле старая княгіня, а тут дзве графіні радзяцца з прэлатам, ці можна ахрысціць дзіця ружоваю вадою. Тут цэлы рой маладых людзей скіроўвае на яе свае тужлівыя позіркі або ўяўным холадам імкнецца абудзіць яе цікавасць, а там гірлянда паненак, што песцяць яе вачыма, захапляюцца ёю або зайздросцяць. Поўна святла, шолахаў, размоў, большасць з якіх, як матылі вакол кветак, кружыць вакол яе прыгажосці. Побач з ёю ўсё блякла: іншыя кабеты былі яе фонам, а мужчыны – нявольнікамі.

І ўсё мінула!.. Сёння ў гэтым салоне халодна, цёмна і пуста… Тут толькі яна і невідочны павук смутку, які заўсёды засноўвае шэраю сеткаю тыя мясціны, дзе былі мы шчаслівыя і адкуль шчасце ўцякло. Ужо ўцякло!.. Панна Ізабэла моцна сціскала рукі, каб стрымацца ад слёз, якіх яна саромелася нават на адзіноце і ўночы.

Усе яе пакінулі, за выключэннем графіні, а тая, маючы кепскі настрой, прыходзіла сюды і, рассеўшыся на канапе, уздыхала ды пачынала правіць:

– Так, дарагая Бэла, мусіш прызнаць, што нарабіла ты памылак, якіх няможна дараваць. Я не кажу пра Віктара Эмануіла, бо гэта быў мімалётны капрыз караля – крыху ліберальнага, які, зрэшты, меў даволі шмат даўгоў. Дзеля такіх адносін трэба мець больш… не скажу такту, але – досведу, – працягвала графіня, сціпла апускаючы вочы. – Але ўпусціць ці, калі хочаш, адштурхнуць графа Сент-Аўгуста, гэта ўжо – даруй!.. Чалавек малады, заможны… ужо нямала! ды яшчэ з такою кар’ерай!.. Цяпер ён якраз узначальвае адну з дэпутацый да Святога Айца і напэўна атрымае дабраславенне на ўсю сям’ю, ну а граф Шамбор61 называе яго cher cousin62 Ах, Божа!

– Думаю, цётачка, што засмучацца гэтым ужо позна, – заўважыла панна Ізабэла.

– Хіба я хачу цябе засмучаць, беднае дзіця! І без таго чакаюць цябе ўдары, вытрываць якія дапаможа толькі глыбокая вера. Напэўна ж ты ведаеш, што бацька страціў усё, нават рэшту твайго пасагу?

– Ці ж я дам тут рады?

– А толькі ты, аднак, не толькі можаш даць рады, але павінна, – казала графіня з націскам. – Маршалак, праўда, не Адоніс, ну, але… Калі б нашыя абавязкі было так лёгка выконваць, дык не было б і заслугаў. Зрэшты, Божа мой, хто ж нам забараняе мець у глыбіні душы які-небудзь ідэал, думка пра які салодзіць самыя цяжкія хвіліны? Нарэшце магу цябе запэўніць, становішча прыгожае кабеты, якая мае старога мужа, не найгоршае. Усе ёю цікавяцца, гавораць, з пашанаю ставяцца да яе ахвярнасці, і, зноў жа, стары муж менш патрабавальны за мужа ў сярэднім веку…

– Ах, цётачка…

– Толькі без экзальтацыі, Бэла! Табе не шаснаццаць гадоў, і на жыццё ты мусіш глядзець сур’ёзна. Няможна, перадусім з-за нейкае антыпатыі, ахвяраваць дабрабытам бацькі ды той жа Флоры і вашых слуг. Урэшце, падумай, колькі ты, маючы такое шляхетнае сэрцайка, магла б зрабіць дабра, каб распараджалася значным маёнткам.

– Але ж, цётачка, маршалак гідкі. Яму патрэбна не жонка, а нянька, каб выцірала сліну.

– Я не настойваю на маршалку, дык барон…

– Барон яшчэ старэй, ён фарбуецца, румяніцца, і ў яго нейкія плямы на руках.

Графіня паднялася з канапы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза