Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Праз паўгадзіны, – працягваў адміністратар, – былі мы ўжо ў мястэчку. Вуліца вузкая, народу скрозь – процьма, ледзь праціснуцца, а ў вокнах і на балконах – кабеты… Якія кабеты, пане Жэцкі!.. У кожнай у руках – букет руж. Тыя, што стаяць на вуліцы, ані гуку… бо аўстрыякі блізка… А тыя, што на балконах, скубуць, пане, свае букеты і спацелых, запыленых кірасіраў засыпаюць пялёсткамі руж, як снегам… Ах, пане Жэцкі, каб ты бачыў той снег – чырвоны, ружовы, белы – і тыя рукі, і тых італьянак… Палкоўнік раз-пораз дакранаецца да вуснаў ды пасыле паветраныя пацалункі направа і налева. А тым часам снег з ружовых пялёсткаў засыпае залатыя кірасы, шлемы і коней… А тут яшчэ нейкі стары італьянец з крывым кійком і сівымі валасамі да каўняра заступіў дарогу палкоўніку. Схапіў ён за шыю ягонага каня, пацалаваў і паспеў толькі крыкнуць: “Eviva Italia!”187, як нежывы ўпаў на месцы… Былі мы напярэдадні бітвы пад Маджэнтай!

Расказваў экс-землеўласнік, і слёзы капалі яму на заплямлены сурдут.

– А каб на мяне д’ябал, пане Вірскі, – узрушыўся я, – калі Стах не аддасць пану задарма гэтае памяшканне.

– Сто восемдзясят рублёў плачу! – зашморгаў носам адміністратар.

Выцерлі мы вочы.

– Пане, – кажу я, – Маджэнта Маджэнтай, а справа справаю. Можа, прадставіш мяне, пан, некаму з кватарантаў.

– Хадзем, пан, – адказаў адміністратар, падымаючыся з абшарпанага фатэля. – Хадзем жа, пан, пакажу я табе самых арыгінальных…

Ён падхапіўся, падбег да дзвярэй, здаецца мне, на кухню ды гукнуў у сярэдзіну:

– Маня! Я выходжу… А з табою, Віцек, разлічымся ўвечары.

– Я не гаспадар, каб татка са мной разлічваўся, – адказаў яму дзіцячы голас.

– Даруй яму, пан, – ціха звярнуўся я да адміністратара.

– Акурат!.. – адказаў той. – Ён не засне, пакуль не атрымае лупцоўкі. Добры хлопец, спрытны хлопец, але шэльма!..

Мы выйшлі з кватэры і спыніліся перад дзвярыма пры лесвіцы. Адміністратар асцярожна пастукаўся, а ў мяне кроў з галавы адплыла ў сэрца, а з сэрца – у ногі. Можа, нават паплыла б яна з ног у чаравікі, а там – аж да брамы па сходах, каб не адказалі з сярэдзіны:

– Калі ласка!..

Уваходзім.

Тры ложкі. На адным з кніжкаю ў руках і задранымі на спінку нагамі ляжыць нейкі даўно няголены малады чалавек у студэнцкім мундзіры, а пасцелі на двух іншых ложках выглядаюць так, нібы праз той пакой праляцеў ураган і перавярнуў ўсё дагары нагамі. Бачу: стаіць там яшчэ куфар ды пустая валіза і ляжыць шмат кніжак – на паліцах, на куфры ды на падлозе. Апроч таго, некалькі плеценых крэслаў і просты непаліраваны стол, на якім я, прыгледзеўшыся, заўважыў намаляваную шахматную дошку, а побач – параскіданыя шахматы.

І тут ледзь я не самлеў, бо каля шахмат угледзеў два чарапы: адзін – з тытунём, а другі… з цукрам!..

– Што трэба? – запытаўся даўно няголены малады чалавек, не падымаючыся з ложка.

– Пан Жэцкі, упаўнаважаны гаспадара… – прадставіў мяне адміністратар.

Малады чалавек абапёрся на локаць, зіркнуў на мяне і сказаў:

– Гаспадара?.. Зараз я тут гаспадар і нешта не памятаю, каб прызначаў гэтага пана ўпаўнаважаным…

Адказ яго быў гэткі надзіва просты, што мы з Вірскім аслупянелі. Малады чалавек тым часам цяжка падняўся з ложка і няспешна пачаў зашпільваць штаны і камізэльку. Нягледзячы на ўсю засяроджанасць, з якою ён гэта рабіў, я ўпэўнены, што, прынамсі, палова гузікаў засталася не зашпіленая.

– Ааа! – пазяхнуў ён і прапанаваў: – Няхай панове сядаюць, – тут ён і зрабіў рукою такі жэст, што было не зразумела, дзе ён загадвае нам размясціцца – на валізе ці на падлозе.

– Спёка, пане Вірскі, праўда?.. – спытаў ён і зноў пазяхнуў.

– Якраз сусед насупраць скардзіцца на паноў дабрадзеяў, – усміхнуўся адміністратар.

– За што ж?

– Што паны ходзяць голыя па пакоі…

Малады чалавек абурыўся:

– Ашалеў стары ці што?.. Можа, ён хоча, каб мы футры апранулі ў такую гарачыню?.. Нахабства, слова гонару!..

– Ну, – працягваў адміністратар, – панове не павінны забывацца, што ў яго дарослая дачка.

– А мне што?.. Я не бацька ёй. Стары блазан, слова гонару! Яшчэ і маніць, бо мы голыя не ходзім.

– Я сам бачыў… – заўважыў адміністратар.

– Слова даю, падман! – закрычаў малады чалавек і стаў чырвоны ад злосці. – Малескі, праўда, ходзіць без кашулі, але ў майтках, а Паткевіч ходзіць без майткоў, затое ў кашулі. Дык панна Леакадыя можа бачыць цэлы гарнітур…

– Так. І вымушаная завешваць усе вокны, – адказаў адміністратар.

– Гэта стары закрывае вокны, а не яна, – адказаў студэнт і махнуў рукою. – Яна падглядвае ў шчыліны паміж фіранкамі на акне. Зрэшты, прашу прабачэння, але раз панне Леакадыі можна гарлаць на ўвесь двор, дык і Малескі з Паткевічам маюць права хадзіць па сваім пакоі, як ім хочацца.

Кажучы гэта, малады чалавек перамерваў пакой вялікімі крокамі. І кожны раз, як ён паварочваўся да нас спінаю, адміністратар падміргваў мне і рабіў безнадзейныя міны, а калі запанавала маўчанне, ён азваўся:

– Панове дабрадзеі павінны нам за чатыры месяцы…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза