Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Але я параіў ёй іншую, падобную…

– Ведаеш што, але гэта прыгожая рэч.

– Тая, што я абраў, была яшчэ лепшая.

– Мне вельмі гэтая падабаецца. Ведаеш... я яе вазьму, бо мая ўжо нікуды не вартая…

– Пачакай, я табе лепшую знайду, – прапанаваў Жэцкі.

– Не трэба. Пакажы іншыя тавары, можа мне яшчэ што прыдасца.

– Запінкі маеш?.. Гальштук, галёшы, парасон…

– Дай мне парасон, ну… і гальштук. Сам абяры. Буду сёння адзіным пакупніком ды яшчэ заплачу гатоўкаю.

– Вельмі добрая звычка, – пахваліў Жэцкі. Ён хутка выцягнуў з шуфляды гальштук, а з вітрыны дастаў парасон і з усмешкаю падаў Вакульскаму. – Пасля зніжкі, якая належыць гандляру, плаціш сем рублёў. Выдатны парасон… Драбяза…

– Дык вернемся ўжо да цябе, – сказаў Вакульскі.

– І не агледзіш крамы? – запытаўся Ігнацы.

– А што мяне гэта абы…

– Не абыходзіць цябе твая ўласная крама, такая прыгожая крама? – здзівіўся Ігнацы.

– Чаму не. Як ты можаш так думаць… Але я трохі стаміўся.

– Слушна, – адказаў Жэцкі. – Што праўда, то праўда. Дык пойдзем.

Ён закруціў лямпы і, прапусціўшы Вакульскага наперад, замкнуў краму. На ганку зноў спаткаў іх мокры снег і Павел, які нёс абед.


ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЯ ПАНА


І МАРЫ ВЕЛІКАСВЕЦКАЕ ПАНЕНКІ


Пан Тамаш Ленцкі з адзінаю дачкою Ізабэлай і кузінаю паннай Фларэнтынай не жыў ва ўласнай камяніцы, а здымаў кватэру з васьмі пакояў паблізу алеі Уяздоўскае54. Быў там салон на тры акны, яго асабісты кабінет, кабінет дачкі, спальня для яго, спальня для дачкі, пакой сталовы, пакой для панны Фларэнтыны і гардэробная, не ўлічваючы кухні і пакояў для прыслугі, якая складалася са старога камердынера Мікалая, яго жонкі, што была за кухарку, і пакаёўкі Анусі.

Памяшканне было вельмі добрае – сухое, цёплае, прасторнае, светлае, з мармуровымі сходамі, газам, электрычнымі званкамі і водаправодам. Кожны пакой, паводле неабходнасці, або спалучаўся з іншымі, або ствараў замкнёную прастору. Урэшце, была дастатковая колькасць мэблі – ані мала, ані многа, і ўся яна радавала вока выгодаю і прастатою, а не кідкімі аздобамі. Буфет абуджаў у таго, хто яго бачыў, пачуцце ўпэўненасці, што срэбра з яго не знікне, ложак выклікаў думкі пра бяспечны адпачынак для тых, хто яго заслужыў, на стол можна было шмат чаго паставіць, на крэсла сесці без боязі, што яно зломіцца, у фатэлі – марыць.

Кожны, хто сюды ўваходзіў, мог свабодна рухацца, можна было не баяцца зачапіць нешта або нешта пашкодзіць. Чакаць гаспадара не было нудна, бо вакол былі рэчы, вартыя, каб на іх глядзелі. Разам з тым, выгляд гэтых рэчаў, зробленых не ўчора і здольных служыць некалькім пакаленням, настройваў на нейкі ўрачысты лад.

У гэты паважны фон добра ўпісваліся жыхары.

Пану Тамашу Ленцкаму было за шэсцьдзясят, ён быў прысадзісты, паўнакроўны. Насіў невялікія сівыя вусы, а валасы такога самага колеру зачэсваў уверх. Ён меў шэрыя разумныя вочы, роўную паставу і энергічную хаду. На вуліцы яму саступалі дарогу, а простыя людзі казалі: вось, мусіць, пан з паноў.

Сапраўды, пан Ленцкі налічваў у сваім родзе цэлыя шэрагі сенатараў. Яго бацька меў яшчэ мільёны, і сам ён у маладосці – тысячы. Пазней, аднак, частку маёнтка паглынулі палітычныя падзеі55, рэшту – падарожжа па Еўропе і велікасвецкае жыццё. Бо пана Тамаша да 1870 года прымалі ў французскім двары, а пазней – у венскім ды італьянскім. Віктар Эмануіл56, зачараваны прыгажосцю ягонай дачкі, рабіў яму гонар сваім сяброўствам і нават хацеў надаць яму тытул графа. Дык нічога дзіўнага, што пасля смерці вялікага караля пан Тамаш два месяцы насіў на капелюшы жалобную стужку.

Апошнія некалькі гадоў пан Тамаш не выязджаў з Варшавы, бо грошай было ўжо занадта мала, каб ззяць пры дварах. Затое ягоны дом стаў цэнтрам прыцягнення для ўсяго вышэйшага свету, і гэтак было да моманту, пакуль не разышлася пагалоска, што пан Тамаш пражыў не толькі ўвесь свой маёнтак, але і пасаг панны Ізабэлы.

Першымі адкаснуліся кандыдаты ў жаніхі, за імі – дамы, у якіх былі брыдкія дочкі, а з рэштаю пан Тамаш разарваў стасункі сам і абмежаваўся выключна сваяцкімі сувязямі. Але, калі ён заўважыў, што і тут пачалі ставіцца да яго з прахалодаю, дык зусім адмовіўся ад таварыства, і нават, чым выклікаў абурэнне шмат каго з шаноўных асоб, як уласнік дома ў Варшаве запісаўся да Купецкае рэсурсы57. Хацелі яго там выбраць за старшыню, але ён не згадзіўся.

А ягоная дачка па-ранейшаму наведвала пачцівую графіню – удаву графа Караля – і некалькіх яе сябровак, што зноў спарадзіла пагалоску, быццам пан Тамаш яшчэ мае грошы, а разарваў ён сувязі з таварыствам часткова з-за свайго дзівацтва, а часткова, каб спраўдзіць сяброў і выбраць мужа для дачкі, які кахаў бы яе не за пасаг.

Дык ізноў вакол панны Ленцкае пачаў збірацца тлум кавалераў, а на століку ў яе салоне – стосы візітак. Гасцей, аднак, не прымалі, што, зрэшты, не выклікала сярод іх моцнага абурэння, бо разышлася трэцяя па чарзе пагалоска, нібыта камяніца Ленцкага выстаўленая на аўкцыён.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза