Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Звычайны збег акалічнасцяў глыбока ўзрушыў Вакульскага, і на момант ён нават паверыў у праўдзівасць прадчуванняў ды з радасным здзіўленнем падумаў: “Ці не прадвяшчае мне гэта, што ён будзе мець славу Каперніка, а я – шчасце?.. Будуй жа ты свае лятальныя машыны, толькі пакінь мне сваю кузінку!.. Але адкуль гэта прымхлівасць у мяне?! – апамятаўся ён праз момант. – Я і прымхі!”

Як бы там ні было, але надта падабалася яму ідэя, што Ахоцкі будзе мець несмяротную славу, а ён – жывую панну Ізабэлу. На сэрцы стала лягчэй. Ён нават пакпіў з сябе, хоць адчуваў, што з’явілася больш упэўненасці і адвагі.

“Можна дапусціць, – казаў ён, – што ўсе мае захады скончацца тым, што яна адпрэчыць мяне… Ну і што? Слова гонару, адразу ж вазьму ўтрыманку і ў тэатры буду садзіцца з ёю паблізу ложы панства Ленцкіх. Дабрадзейка пані Мелітан, а можа, і гэты… Марушэвіч знойдуць мне кабету з падобнымі рысамі твару (за колькі тысяч ці дзясяткаў тысяч рублёў нават і гэта можна знайсці). З ног да галавы абвіну яе карункамі, абсыплю брыльянтамі, і тады пабачым, ці не паблякне побач з ёю панна Ізабэла. Няхай ідзе тады замуж хоць за маршалка, хоць за барона”.

Але думка пра замужжа панны Ізабэлы выклікала ў яго гнеў і роспач. У гэты момант захацелася яму наладаваць увесь свет дынамітам ды высадзіць у паветра. Але ён зноў апрытомнеў:

“Ну, і што рабіць, калі пажадае яна выйсці замуж?.. Не! Нават каб пажадала мяняць каханкаў: раз – майго крамніка, іншым разам – нейкага афіцэра, потым – фурмана або лёкая… Няма рады!..”

Шанаванне свабоды іншае асобы было ў яго гэткім моцным, што адступала перад гэтым нават яго манія.

“Што ж рабіць?.. Што ж рабіць?.. – паўтараў ён і сціскаў рукамі гарачую галаву.

На гадзінку зайшоў ён у краму, нешта там зрабіў і вярнуўся дадому. А чацвёртай слуга дастаў яму з камоды бялізну, і прыйшоў цырульнік, каб пагаліць ды расчасаць.

– Што чуваць, пане Фітульскі? – запытаўся ён у цырульніка.

– Нічога, а будзе яшчэ горш. Берлінскі кангрэс думае, як задушыць Еўропу, Бісмарк – як задушыць кангрэс, а жыды – як да рэшты нас абабраць… – адказаў малады майстар, прыгожы, як херувім, і зграбны, нібы ўцёк са старонак кравецкага часопісу.

Ён завязаў Вакульскаму ручнік на шыі і, з бліскавічнай хуткасцю намыльваючы яму твар, працягваў:

– У горадзе, пане, ціха да часу, а так нічога. Я ўчора быў у кампаніі на Саскай Кемпе, але што, пане, за арыгінальная моладзь!.. Пасварыліся двое падчас танцаў, і хай пан уявіць сабе… Галоўку крыху вышэй, s’il vous plait144

Вакульскі падняў галаву крыху вышэй і ўбачыў, што ягоны аператар носіць залатыя запінкі на вельмі брудных манжэтах.

– Пасварыліся падчас танцаў, – працягваў франт, пабліскваючы брытваю перад вачыма кліента, – і прашу сабе ўявіць, што цаляючы адзін аднаму ў вока, яны зачапілі даму! Нарабілася шуму… двубой… Мяне, вядома, выбралі за секунданта, і сёння якраз ламаў я сабе галаву, што рабіць, бо маю толькі адзін пісталет, як паўгадзіны таму прыходзіць да мяне вінаваты і кажа, што ён не дурань, каб страляцца, дык абражаны можа даць яму здачы, але каб толькі адзін раз… Галоўку направа, s’il vous plait… Ну, каб пан ведаў, як я быў абураны (паўгадзіны таму), схапіў фацэта за яго галерэю, каленам – у антрэсоль, і – прэч! За дзверы. Хто з такім блазнам будзе страляцца, n’est-ce pas?145 Цяпер налева, s’il vous plait.

Ён скончыў галіць і абмыў Вакульскаму твар, а потым ахінуў яго апранахаю, падобнаю да смяротнай кашулі асуджанага, і працягваў:

– Але нешта не заўважаў я ніколі ў пана ані следу кабеты, хоць прыходжу я ў розны час…

Ён узяў у рукі грэбень, шчотку і пачаў часаць.

– …прыходжу ў розны час, а вока, пане, у мяне на гэткія рэчы… ого!.. Але ж, каб хоць дзе беражок спаднічкі мільгануў, ці чаравічак, ці стужачка! А мне ж нават у аднаго каноніка здарылася раз угледзець гарсэт, праўда, ён знайшоў яго на вуліцы і хацеў ананімна адаслаць у рэдакцыю. А ў афіцэраў, пане, асабліва ў гусараў!.. (Галоўку ўніз, s’il vous plait…) Канец свету! У аднаго, пане, я спаткаў ажно чатырох маладых дам і ўсе – усміхаліся… З таго часу, слова гонару, я заўсёды кланяюся яму на вуліцы, хоць ён ад маіх паслуг адмовіўся і вінны мне пяць рублёў. Але, пане, калі за крэсла на канцэрт Рубінштэйна заплаціў я шэсць рублёў, хіба шкада мне пяці на такога віртуоза… Можа, крыху падчарніць валасы, je suppose que oui?146

– Дзякуй, не, – адмовіўся Вакульскі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Том 1
Том 1

Первый том четырехтомного собрания сочинений Г. Гессе — это история начала «пути внутрь» своей души одного из величайших писателей XX века.В книгу вошли сказки, легенды, притчи, насыщенные символикой глубинной психологии; повесть о проблемах психологического и философского дуализма «Демиан»; повести, объединенные общим названием «Путь внутрь», и в их числе — «Сиддхартха», притча о смысле жизни, о путях духовного развития.Содержание:Н. Гучинская. Герман Гессе на пути к духовному синтезу (статья)Сказки, легенды, притчи (сборник)Август (рассказ, перевод И. Алексеевой)Поэт (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Странная весть о другой звезде (рассказ, перевод В. Фадеева)Тяжкий путь (рассказ, перевод И. Алексеевой)Череда снов (рассказ, перевод И. Алексеевой)Фальдум (рассказ, перевод Н. Фёдоровой)Ирис (рассказ, перевод С. Ошерова)Роберт Эгион (рассказ, перевод Г. Снежинской)Легенда об индийском царе (рассказ, перевод Р. Эйвадиса)Невеста (рассказ, перевод Г. Снежинской)Лесной человек (рассказ, перевод Г. Снежинской)Демиан (роман, перевод Н. Берновской)Путь внутрьСиддхартха (повесть, перевод Р. Эйвадиса)Душа ребенка (повесть, перевод С. Апта)Клейн и Вагнер (повесть, перевод С. Апта)Последнее лето Клингзора (повесть, перевод С. Апта)Послесловие (статья, перевод Т. Федяевой)

Герман Гессе

Проза / Классическая проза