Кастусь
Я думаў, вы больш мужны... Я разумею, я проста першы, хто зразумеў вас да самага нутра. Да таго, у чым вы самі, можа, толькі аднойчы, у дрымоце, калі воля ўжо спіць, прызналіся сабе.
Рэнегат. Вам трэба для заспакаення рабіць другіх падобнымі да сябе... Але я гэтага... апошняга... вам не падару...
Мураўёў
. Скажыце членам часовага палявога аўдытарыята, што я прапаную імКастусь
. “Браты мае родныя, мужыкі! 3-пад... шыбеніцы прыходзіцца мне вам пісаць. I, можа, у апошні раз. Горка пакінуць родную зямельку і цябе, дарагі мой народзе. Застогнуць грудзі, забаліць сэрца, але не шкада загінуць за тваю праўду.Бывай здаровы, мужыцкі народзе!
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
I часам спамяні пра Яську свайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.
I калі слова пяройдзе ў дзела,
Тагды за праўду станавіся смела...
Ты, аднак, народзе, не чакай і з чым можаш ідзі ваяваць за свайго бога, за сваё права, за сваю славу, за сваю бацькаўшчыну”. Усё... Усё?.. Так, усё...
Снег... Снег... Варушыцца. Падае. Апошні снег гэтай зімы.
Цень
. Уставай, Кастусь. Уставай, сынок. Пагаворым. У нас мала часу.Кастусь
. Гэта ты... маці? Чаму я пазнаю твае вочы? Ты так рана памерла. Я ж ніколі ў жыцці не бачыў цябе.Ніколі не бачыў, а пазнаю... адразу. Ты ж мая маці?
Беларусь
. Але.Кастусь
. Якое шчасце, што ты прыйшла.Беларусь
. Я не магла не прыйсці.Кастусь
. Чаму ж ты раней ні разу не прыходзіла? За ўсе дваццаць шэсць... год... і два месяцы?!Так... Разумею... Не кажы нічога. Якое шчасце, што ты ўсё ж прыйшла, мама.
Беларусь
. Ты маўчы. Ты не кажы нічога, не думай ні аб чым. Ты проста пакладзі мне галаву на калені і паплач... Ну.Люлі-люлі-люленькі,
Зашумелі лазнякі,
Гнуткія трысцінкі,
Тонкія націнкі.
Спі-і, спі.
Зямля маўчыць. Яна ў пажары ўся.
Парваліся на ліры сонца струны,
Застрашлівай не даспяваўшы руны
Пра смерць і неўміручасць Кастуся...
О, мой народ, зачаты для бяссмерця
Так, як і ўсе народы на зямлі.
Мужайся, ў кулаку зацісні сэрца
I рабства ў ім навекі спапялі.
Над зямлёй-балесніцай
Тонкі чоўнік месяца.