1-ы баец.
Чаго панікуеш?4-ы баец.
Афіцэр паказаўся.Марасян.
Хлопцы, не страляць!Кукушкін.
Я нешта недачуў. Хто там ідзе?2-гі баец.
Парламенцёр, цецярук глухі!Кукушкін.
А хто гэта?3-ці баец.
Для перагавораў!Кукушкін.
Ну от! А я што казаў? Прыпяклі нашы, дык аж самі бягуць перапрашаць!Марасян.
Хлопцы! Матай пакуль адгэтуль… Не варта такімі на вочы немцу паказвацца. Давай за сцены!Кукушкін.
А я?Марасян.
У штаб. Перадай камісару, што парламенцёра прывяду сам.Кукушкін.
Слухаю. (Карціна пятая
Зімін
(Кукушкін.
Слухаю. (Трубачоў.
Таварыш Кукушкін…Кукушкін
(Трубачоў.
Пра якога гэта генерала Кукушкіна немцы трубяць па радыё, часам не сваяк твой?Кукушкін.
Гэта я іх там напалохаў. Сказаў, што абаронай камандуе генерал… Кукушкін.Зімін.
Малайчына, Кукушкін!Кукушкін
(Зімін.
Не, не, ты правільна сказаў! Хвалю за прыдумку!Кукушкін.
Служу Савецкаму Саюзу!Зімін.
А зараз, генерал, ляці да Марасяна — папярэдзь.Трубачоў.
Пасля вернешся і станеш на пост ля сцяга замест Багатава, пакуль мы тут з парламенцёрам будзем гаманіць.Кукушкін.
Ёсць! (Зімін
(Багатаў
(Зімін.
Гэта — калі немец прыйдзе. А зараз сядзі, як табе зручней. Хоць не варта было б паказваць фашысту цябе такога змарнелага. Але ні я, ні Трубачоў па-нямецку — ні ў зуб нагой. А ты хоць збольшага… Словам, сядзі і рабі выгляд, што адпачываеш. (Зіна.
Ну як, Міша? Цярпіш?Багатаў.
Цярплю.Зіна.
Паправіць павязкі?Багатаў.
Няма калі!Зіна.
Чаму?Багатаў.
Парламенцёр зараз прыйдзе.Зіна
(Багатаў.
Ты ж ваенная. Павінна разумець.Зіна.
Ультыматум?Багатаў.
Безумоўна.Зіна.
Але Зімін жа не прыме яго.Багатаў.
Напэўна.Зіна.
Значыць, зноў штурм?Багатаў.
Не прывыкаць. Восем вытрымалі і дзевяты, дасць бог, перажывём.Зіна.
А ты ведаеш, колькі нас асталося?Багатаў.
Ведаю. Мала.Зіна.
Дзевяты можа быць апошні.Багатаў.
Пабачым.Зіна.
Як усё-такі добра, што Толя паспеў вырвацца з гэтага пекла.Багатаў.
Я так не зрабіў бы.Зіна.
Ну навошта лішняя ахвяра!Багатаў.
Не будзем спрачацца. Ты яму ўсё гатова дараваць.Зіна.
Я люблю яго…Багатаў.
Для мяне гэта не сакрэт.Зіна.
Я іначай не магла. Даруй мне, Міша.Багатаў.
Бог даруе.Зіна.
Не злуй…Багатаў.
Ды не. Я разумею… Не магла ж ты падзяліцца надвае: для яго і для мяне.Зіна.
Гэта не падзяляецца, Міша.Багатаў.
Сёння, Зіна, нам можна прызнавацца ва ўсім. Як на споведзі. Ты — першая, каго я пакахаў… Ну і, відаць, апошняя.Зіна.
Будзем спадзявацца, што выжывем.Багатаў.
Мне гэта цяжэй. З такімі ранамі. Ты ж урач.Зіна.
Толькі не расслабляйся.Багатаў.
У нашым становішчы не ўсё залежыць ад волі.Зіна.
Нічога яшчэ невядома.Багатаў.
Не трэба суцяшаць. Дзевяты штурм і праўда можа быць апошні. Для каго-небудзь з нас… I я хацеў бы развітацца з табой, Зіна… На ўсякі выпадак… Мне лягчэй было б… Калі што якое…Зіна.
Не будзем развітвацца… Лепей дай я падзякую за тваё добрае, шчырае сэрца… Не бойся, я абдыму цябе асцярожна: у цябе ж рана на грудзях… (Багатаў.
Дзякую…Кукушкін.
Прабачце… Мне трэба стаць ля сцяга…Багатаў.
Станавіся.