Читаем 1813 полностью

Міхал ўстаў, накінуў паліто, запаліў свяцільню і выйшаў з пакоя. Ён накіраваўся да дзядзькавай схованкі, каб выбраць сабе зброю для ранішняй выправы ў горад. На дварэ было холадна. Начны мароз моцна прыхапіў дваровы бруд. Тонкія коркі лёду на шматлікіх лужынках гучна хрусцелі пад ботамі графа. Міхал заўважыў на замкавых сценах агні ліхтароў. Ён некалькі разоў прыклаў далонь да сваёй свяцільні, падаючы такім чынам прывітальны сігнал вартавым. Агеньчыкі лыпалі ў адказ. Усміхнуўшыся, Агінскі зайшоў у стайню. У цемры ён дабраўся да спуску і высвеціў праход уніз. Схованка была адчыненая, частка зброі вынесеная вонкі. Міхал узяўся спускацца ўніз.

Ён прайшоў міма даўгіх шэрагаў са стрэльбамі і спыніўся ля шафы з рыштункам. Тут Агінскі выбраў сабе шырокі армейскі пас, торбу з патронамі для пістолі і тальмах з афіцэрскай шпагай. Начапіўшы рыштунак на сябе, Міхал выцягнуў шпагу з ножнаў. Смяротная сталь была вельмі лёгкай, амаль бязважкай. Эфес зручна клаўся ў далонь, а клінок здаваўся працягам рукі. Кароткімі ўзмахамі Агінскі некалькі разоў рассёк перад сабой паветра.

— Вазьміце лепш гэта, — азваўся з-за спіны знаёмы голас.

Міхал азірнуўся. Каля лесвіцы стаяў Казімір. Ён працягваў Агінскаму цяжкі салдацкі цясак: — Мерцвяка трэба секчы, і секчы моцна. Гэтая цацка, — Ясінскі паказаў рукой на шпагу, — хутчэй для парадаў. Ад яе раны лёгкія, як драпіны. Мярцвяк іх нават не адчуе. А вось гэта ён адчуе, — хлопец са свістам секануў цесаком.

Агінскі адклаў убок шпагу і ўзяўся за прапанаваны цясак. Заточаная паласа металу цьмяна блішчэла ў святле ліхтара. Салдацкі цясак быў значна цяжэйшы за афіцэрскую шпагу, але гэта быў прыемны цяжар. Міхал адчуваў моц і сілу зброі, якую трымаў у руцэ. Ён прыняў ад Казіміра ножны і начапіў іх на свой тальмах замест старых. Затым ён падышоў да скрыні з пістолямі, дзе прыхапіў сабе яшчэ адзін самастрэл.

— Я бачыў з мура, як вы ідзяце да складу, — сказаў Ясінскі, — і вырашыў дапамагчы вам са зброяй.

— Дзякуй, — прамовіў Міхал. Ён накіраваўся да выхаду з падзямелля. — Дапаможаш мне яшчэ запрэгчы Бакаса, калі развіднеецца?

— Так, — кіўнуў Казімір.

Яны выбраліся са схованкі і накіраваліся да замкавага палаца. Міхал увайшоў у гасцёўню, дзе першым чынам запаліў ад свайго ліхтара свечкі на абедным стале. Ён усеўся каля падсвечніка і, паклаўшы перад сабой патранташ з пістолямі, пачаў іх набіваць. Ясінскі прысеў побач. Нейкі час мужчыны маўчалі.

— Я быў яшчэ дзіцем, калі пачалося паўстанне, — парушыў цішыню Казімір. — Мой бацька — Баляслаў — загінуў у адной з першых бітваў паўстання. Тады я застаўся адзін. Маці мая памерла, калі мне было тры гады. Бацькавы сябры клапаціліся пра мяне гэтак жа, як і пра ўласных дзяцей, але і яны пасля паразы вымушаныя былі мяне пакінуць. Мяне і некаторых іншых сірот прыняў у сваім замку ваш дзядзька. Ён вельмі добры чалавек. Ён даў нам адукацыю і выхаваў у любові да Радзімы, — у вачах Ясінскага застылі слёзы. — Ерамей быў мне як брат, мы ўсе тут былі братамі. Мне вельмі цяжка ад таго, што мне давялося сёння зрабіць. — Некалькі імгненняў Казімір маўчаў. — Вішнева. Мой бацька загінуў пад Вішневам, — працягнуў ён.

Міхал мімаволі страпянуўся. Менавіта ён кіраваў тым аддзелам паўстанцаў, які трапіў пад нечаканы ўдар імперскіх казакоў у полі пад Вішневам. Тады палегла шмат адданых сыноў Бацькаўшчыны. Сярод памерлых мог апынуцца і сам Агінскі: кулі двойчы прашылі ягоны капялюш, але граф ацалеў.

— Я ведаю, вы былі там, — сказаў Ясінскі. — Некаторыя вінавацілі вас у той паразе, і хацелі, каб я таксама ўсклаў віну за ўсе мае страты на вас. Але я не стаў гэтага рабіць. І не толькі таму, што ваш дзядзька быў ласкавы да мяне. Проста я чуў пра вас шмат станоўчага. Я бачыў і бачу, што ўсё гэта праўда. Вы мужны і самаадданы чалавек. І ваш сённяшні ўчынак — доказ гэтаму. Я хачу пажадаць вам удачы ад усяго сэрца.

— Дзякуй, Казік, — Міхал расчуліўся. — Сонца падымаецца. Пойдзем рыхтаваць Бакаса.

Мужчыны выйшлі ў двор. За ўсходняй сцяной замка пачынала чырванець неба. Надыходзіў новы дзень. Міхал з Казімірам пайшлі ў стайню і пабудзілі Бакаса. Ясінскі дапамог Агінскаму забрацца на каня і праводзіў вершніка да замкавай брамы. З муроў іх прывіталі вартавыя.

— Ці ёсць пад замкам французы? — запытаўся ў хлапцоў Міхал.

— Няма, — адгукнуўся нехта з вышыні. — Але ў полі іх шмат.

— Прарвуся, — сказаў Агінскі хутчэй самому сабе, чым вартавому.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Измена в новогоднюю ночь (СИ)
Измена в новогоднюю ночь (СИ)

"Все маски будут сброшены" – такое предсказание я получила в канун Нового года. Я посчитала это ерундой, но когда в новогоднюю ночь застала своего любимого в постели с лучшей подругой, поняла, насколько предсказание оказалось правдиво. Толкаю дверь в спальню и тут же замираю, забывая дышать. Всё как я мечтала. Огромная кровать, украшенная огоньками и сердечками, вокруг лепестки роз. Только среди этой красоты любимый прямо сейчас целует не меня. Мою подругу! Его руки жадно ласкают её обнажённое тело. В этот момент Таня распахивает глаза, и мы встречаемся с ней взглядами. Я пропадаю окончательно. Её наглая улыбка пронзает стрелой моё остановившееся сердце. На лице лучшей подруги я не вижу ни удивления, ни раскаяния. Наоборот, там триумф и победная улыбка.

Екатерина Янова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза
Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Поль-Лу Сулицер , Мэлэши Уайтэйкер , Лорен Оливер , Кэтрин Ласки , Поль-Лу Сулитцер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза